Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гаварылi цi раз, гледзячы на гэныя сосны-прыгажунi, людзi:

— Глянь, якiя пекныя! Дзiва што! Столька народу там ляжыць. Як iм гэттака нi расьцi…

Здаралася й так, што казаў адзiн другому жартам:

— Цi ты калi думаў, што гэта, можа, нашы дзяды цi бабулi шышкамi парабiлiся?

— Як гэта?

— Ну от, скажам, гэна вялiкая сасна на могiльнiку карэньнямi залезла ў дамавiны, на попеле нашых людзей жывець, дык шышкi павырасталi. Як ты думаеш?

— А ты знаiш, што iкраз так быць можыць…

I тады рагочуць жартаўнiкi.

Многа людзей ляжала на лiтоўскiм могiльнiку. Самому Богу ведаць колькi зь iх нармальнага, сьпелага веку дажыло, а колькi перадчасна чужнiкамi-прыблудамi ў непасiльным ярме замораных — на той сьвет адыйшло.

Найбольш векам заавансаваныя вясковыя старажылы не маглi прыгадаць маладосьць гэтых соснаў. Давалi iм сотнi гадоў. Узбуйнелi дзьве прыгажунi на попелах сваiх, i пераклiкалiся-пераглядалiся яны празь лiтоўскую далiну-начоўкi зь гiгантам Архiпам у Гараватцы, што вырас на попелах прыблудаў. Амаль заўсёднымi лучнiкамi мiж гэтымi дрэвамi былi самыя гордыя й высакалётныя птушкi, — тыя, што рэдка зьнiжалiся да лёту вераб'я цi iншае крылатае дробязi. Сядуць яны на шырокую разложыстую карону магутнага Архiпа, агледзяць наваколiцу, прыслухаюцца да гамонкi лiсьцяў, гадаюць, што сьнiцца сьведку даўно мiнулых стагодзьдзяў. Калi Архiпавы думкi спазнаюць, шыбуюць iз рэдкiмi ўзмахамi крыльляў на могiльнiк, аздобяць гольле вялiкiх соснаў, каб iхнай таямнiчай гамонкi паслухаць, ад Архiпа навiны перадаць.

Калi ўзыйдзеш на чыгуначны адхон ды зiрнеш на тыя сосны, дык здаецца табе, што яны, як дзьве гарэзьлiвыя цёткi, стулiўшы ў сакрэце галовы, пакеплiваюць са старога дуба на сугры Гараваткi. Людзi, часамi ў гурт сабраўшыся, падносяць iм новую пажыву то зь Лiтоўцаў, то ад падсуседзяў. А Архiпу ўжо цi ня два дзясяткi гадоў мiнула, як нiчога не прыбыло.

Хто-ж спазнае-разгадае, аб чым шумяць-гамоняць дзьве вялiкiя сосны на лiтоўскiм могiльнiку? Мо прыгадваюць iмглу часоў мiнулых, сьняць пра лепшую народную будучыню? А мо й запраўды ўсе тыя людзi, каторыя адыйшлi, увасобiлiся цяпер у гэтыя дзьве пышныя, у вярхох калматыя прыгажунi, каб хаця пасьля сьмерцi напiцца сонца й мокрадзi, нацешыцца вобразам любай роднай зямелькi, бо за час гаротнага жыцьця ня было калi? А мо адно, каб нема вартаваць, тужыць па страчаным i нязьдзейсьненым, ды прыглядацца, што на патоптанай i зганьбаванай радзiме вырабляе «цывiлiзаваны» дзiкун-прыблуда?

I ня бачылi сосны з могiльнiку за свой век анiразу таго, што аглядалi перад полуднем у гэны панядзелак. З усiх хатаў у лiтоўскай далiне, а найбольш з тэй, што блiзка з краю вёскi сюды пад гацкi гасьцiнец стаяла, пачаў плысьцi народ. Як вясной сьцякае ў далiны сьнегавая вада, гэтак цяпер людзi, групамi й паадзiночку, рухалiся на могiльнiк. Сабраны ля Бахмачовай хаты гурт паволi сунуўся вулiцай, павярнуў на хутарную дарогу Якубава Васiля й паволi наблiжаўся да могiльнiку. Перад аднаконнай каляскай чалавек iшоў iзь вялiкiм драўляным крыжам, а на возе стаяла даўгая сасновая дамавiна.

Яшчэ зраньня ў верхнiм куце могiльнiку чатыры пары працавiтых рук на зьмену рыдлёўкамi выкапалi глыбокi дол. Сонца, прабiўшыся праз густое гольле дрэваў, пасьпела ўжо высушыць i зрабiць сыпкiмi дзьве горбы жоўтага пяску на яе ўзбочынах. Сонечныя праменьнi намагалiся нават ускосна зазiрнуць у дол. Птушкi, што гойдалiся на галiнах i займалiся сваймi шчабятлiвымi справамi ў шапках дрэваў, пабачыўшы цяперака, як расьце ўдоле надзiва малагаманлiвая людзкая грамада, шмыгнулi ў суседнiя лясы, або на стрэхi й клёны ў вёску. Пабудзённаму апранутая, босая, зь непакрытымi галовамi, хрысьцячыся на крыжы, асьцярожна ступаючы мiж густых, дзе-нi-дзе пазарастаўшых i зраўнаных зь зямлёю насыпаў могiлак, людзкая рака гусьцела й шчыльнай сьцяной тоўпiлiся ля сьвежае ямы.

Падцягнулася да варотаў могiлак ужо тая асноўная працэсiя. Затрымалi каня. Дамавiна лёкка й павольна гушкалася на мужчынскiх плячох, зблiжалася да новае ямы. Чалавек iз крыжам паволi ступаў наперадзе. Сьцяна людзей адчынiлася, каб даць мейсца, дамавiна гладкiм дном зраўнала гарбок пяску побач ямы, каб апошнi раз затрымацца на сонечнай паверхнi зямлi. Ёй да канца падарожжа засталося ня больш за тры метры адлегласьцi.

Зьнялi века труны, паклалi побач. Сонечныя праменьнi песьцяць цяплом чорнае адзеньне, пажаўцелыя рукi й твар нябожчыцы. Над тварам нахiляюцца родныя — дзеткi й старыя — блiзкiя й далейшыя, са стомленых грудзей вырываецца, перш прыдушаны, пасьля неўтаймаваны голасны плач i прамаўленьне. А супыненая рака народу, то пераступаючы з нагi на нагу, то выцягваючы шыi, каб лепш бачыць, найбольш вымоўная сваёй маўклiнёй. Апошнi раз малаток скончыў забiваць века дамавiны. На зручна падкладзеных вяроўках паволi апусьцiлася яна ўнiз, i на века паляцелi першыя жменi сыпкага жоўтага пяску.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x