Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяжка прыдушыла народ польская акупацыйная ўлада. Адылi гвалт гэны, асаблiва апошнiмi часамi, рэдка выяўляўся ў такой зыркай хворме, як сталася гэта сяньня ў скарбовым лесе. Нават тыя, што так цi йнакш шлi ўладзе насустрач, спатуралi ёй, або ў найлепшым выпадку былi пасыўнымi, цяперака пабачылi ейны запраўдны твар у поўнай нагласьцi й брыдоце. Усе былi паднечаныя, некаторыя-ж — да лютасьцi злосныя. Полымя нянавiсьцi разьдзьмухваў той просты факт, што безабаронная ахвяра была цяжарнай. Значыцца, замардаваў лясьнiк не аднаго, а двох чалавек.

Нават найбольш рэлiгiйныя не асьмелiлiся-б упiкнуць Пракопа за тое, што грашыў, калi пайшоў зьбiраць ягады ў нядзелю. Гэта-ж нядзелю й лiчылi ягадным днём. Буднямi на сваiх нiвах цi ў пана працавалi. Разважаючы аб тым, што здарылася, на розныя лады, кожны меў нагоду прыгадаць i вылiць сваё собскае гора, запраўдныя цi ўяўныя крыўды з рукi гэтае чужое ўлады.

Непаседлiвы Янук, сноўдаючыся мiж людзей, спасьцярог за парогам у сенцах Дуню Макатунiшку.

— Янучок, — сказала яна ледзь чутным голасам i запялася. Выцягнула руку, каб яго спынiць цi што, але рука гэная на паўдарозе зноў наважыла апусьцiцца. У цьмяным сьвятле Янук спасьцярог васiльковыя Дунiны вочы. У iх была спагада, няпэўнасьць i яшчэ нешта…

Разгубiўшыся, Янук на момант затрымаўся. Раптам, невядома чаму, стала яму вельмi сорамна. Вось ён такi ўжо вялiкi й заплаканы быў. Як-жа гэта! Нават цяпер, у час цяжкой трагэдыi, не жадаў паказаць перад гэтай дзяўчынай свае слабасьцi. Як заўсёды раней побач яе, хацеў быць устойлiвым i самаапанаваным, а ня плаксай. Ня мог сьмела й проста зiрнуць у бок гэных васiлькоў. Нашто ўжо зжыўся з Дуняй i разумеў яе, колькi гэта розных справаў разважалi-ператрасалi дый шчэ падзiцячаму часта абмяркоўвалi, усяроўна цяпер нiякавата было адкрыць перад ёй сваё сэрца й вылiць адтуль поўнае гора. Прадчуваў, што ня вытрымае, як малое дзiця расплачыцца. Таго найбольш баяўся. Мог-бы так зрабiць адно на грудзёх маткi. Як-бы яго хто раптоўна пекануў у кволае мейсца, борзда рушыў ад Дунi на двор, дый пасьля высьцерагаўся, каб зь ёю не сустрэцца.

На покуцi ў хаце, прыбраная ў чорнае, жоўтая ў сьвятле сьвечкаў, ляжала нябожчыца Бахмачыха. У нагах стаяў малы ростам, стары й лысы аднавясковец Апанас, у руках трымаў пасалтыр i чытаў. Манатонны голас ягоны дрыжэў i сквiрчэў, як тое полымя ў самаробных сьвечках. Вось-вось, здавалася, захрасьне ён нейдзе ў старым, абцягнутым паморшчанай скурай горле й больш не аджыве. Горла-ж прачышчалася, голас мацнеў, ды манатоннай ноткай, як той кволы матыль, вылятаў дзесь зь ягонай глыбiнi, пырхаў над траскучымi й копцячымi полымем сьвечкамi, мiтусiўся па змрочнай хаце й ужо амаль бясьсiльна то асядаў на сьценах, то праз расчыненыя дзьверы намагаўся дастацца навонкi. А знадворку быццам панiбрацiў яму аднастайны гоман людзей.

У хаце было душна. На лавах сядзелi пераважна жанчыны. Некаторыя хлiпалi ў насы. Рэдка калi нахiналася каторая да свае суседкi, штосьцi на вуха шаптала. Пры самай нябожчыцы, панурыўшы галаву, сядзела Кацярына. Яна калi-нiкалi ўсхлiпвала, хусьцiнкай выцiрала вочы й нос. Побач сядзела дачка Надзя. Была гэта рослая, цёмнавалосая й прыгожая сямнаццацiгадовая дзяўчына. Каму як каму, а ёй — крумянай i поўнай жыцьця, ня мейсца было тут, дзе на ўсiх цяжкi адпячатак палажыла сьмерць.

Знадворку ад сьвiрана даляталi глухiя гукi малатка, сякеры й пiлы. Там на козлах, пры сьвятле лiхтара, зьбiвалi дамавiну. Кацярынiн Алесь майстраваў зь Якубавым Васiлём. Ад лiхтара, што стаяў на падпярэчнiку клецi, мужчынскiя ценi, як доўгiя зданi, вандравалi або спынялiся на панадворку. Дамавiна была ўжо амаль гатовая. Прымяралi й зьбiвалi века.

Праз вокны цьмянае сьвятло з хаты прастакутнiкамi змагалася зь цемрай на вулiцы. Яно коўзала на плячох i тварах натоўпу. Людзi падзялiлiся на групы, абмяркоўваючы сяньняшняе здарэньне. Кажная група мела найбольш гаваркога й аўтарытэтнага дзядзьку, погляды якога бралi верх над думкамi iншых. Жарылiся й патухалi ў цеменi вугалькi папяросаў. Дзесь з аселiцаў чуваць было кракатаньне жабаў, зводдаль наблiжаўся гул цягнiка. Нiхто не рупiўся пад дом.

У ваднэй групе найбольш ажыўлена й пераканальна гудзеў бас солтыса Паўлоўскага. Быў гэта рухавы, поўны жыцьця, у трыццатых гадох, мужчына. Як-нi-як, ён тут быў слупом улады. Лiчыў сябе шляхцiцам. Калi хто ў гутарцы зь iншым не хацеў называць яго па iменi — а так бывала часта — дык проста казаў: гэты наш дзiравы шляхцiц. Паўлоўскi мо й паходзiў з тэй зьбяднелай шляхты, што глыбака ў беларускую зямлю ўкаранiлася. Хто там мог тропу дайсьцi. Адылi ўсе ведалi, што якраз такая шляхта была тут найбольш стойкiм i заядлым абаронцам польскае ўлады. Яна вырасла з народам, некалi была яго складовай часткай. Пасьля спалянiзавалася, духова адыйшла да чужнiкоў, але ўсяроўна лiчыла сябе выказьнiкам народнае волi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x