Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяньня ранiцай яшчэ жыў у сонечным сьвеце. Калi пасьвiў Чарнулю пры дарозе, ён вокам сына гэтае зямелькi, якому любае кожнае дыханьне й колер ейны, назiраў нараджэньне новага дня, бачыў, як прырода славiла Бога.

Пракопаў сьвет быў малы й цесны. I з кожнага кута яго шчэрыла зубы вялiкая галiта й цяжкая нядоля. Але ён, за тым кароткiм выняткам часу, калi працаваў у Пецярбургу, ня ведаў iншага сьвету. Тутака нарадзiўся, вырас. Колькi папрацаваў, папацеў, пагараваў, каб заваяваць сабе права грамадзянства ў гэтым сьвеце, зьвiць сваё, няхай сабе сьцiплае, гняздо, ня быць апошнiм мiж апошнiх. Карэньнi ягоныя, як гэнага шматстагодняга дуба на сугры Гараваткi, сягалi глыбака ў гэтую зямлю. Цяперака-ж, здавалася, гэтыя карэньнi падсякалi. Пракоп пахiснуўся, трацiў раўнавагу. Дзе-ж шукаць апоры?

Дзе падзелася тая залатая нядзельная ранiца? Адыйшла яна, беспаваротная, адплыла ў вечнасьць, у нябыт. А зь ёю, здавалася, сплыло да рэшты Бахмачова жыцьцё. Мусiць, ранiца тая была Бог ведае як даўно; так шмат чаго здарылася ад гэнага часу. Не хацелася даць веры, што яна, сьветлая й шмат абяцаючая, была яшчэ тутака колькi гадзiн таму назад. Пракоп за гэты дзень пастарэў гадамi. Цяпер бачыў перад сабою цемрай ахутанаю, нязглыбленую бездань. З аднаго боку злосна-агiдны руды каржакаваты лясьнiк, а з другога — чарнабароды поп, штурхалi яго ў тую продань. Падаў i ляцеў, дарэмна махаючы рукамi й нагамi, каб за што зачапiцца, утрымацца. I цi будзе ўжо адкуль якi ратунак?

— Давай, галгане едэн, ягады, ато застрэлю! — крычэў каржакаваты чалавек iз стрэльбаю ў руках. Побач грозна вурчэў i скалiў iклы вялiкi ваўчар-сабака.

— Нi дасi два пуды жыта, то нi пахаваю! — зьдзеквалiся ў цеменi дрыжачыя пэйсы ў чорнай барадзе.

— Божа, ратуй! Згаварылiся! Жывога ў магiлу загоняць! — стагнаў Бахмач. Ён падняў галаву ўверх, аж да зыркiх у начной цеменi зораў, паволi перахрысьцiўся. Устаў з камяня, як прывiд у дзёгцi ночы паклыпаў у той бок, дзе яго чакалi. Тамака жывыя, дабразычлiвыя людзi, сябры ягоныя. Там ён патрэбны. Дык трэба йсьцi…

XIV

Пракопаў Янук да гэнай нядзелi нiколi лоб-у-лоб не сутыкнуўся iзь сьмерцяй. Нельга сказаць, каб сьмерць была для яго навiной. У ягоным уяўленьнi сьмерцi былi дваякiя: адны — гэта тых, што адпраўлялi на вясковы могiльнiк лiтоўскiх людзей, а другiя, гэта тыя, аб якiх гаварылi настаўнiкi гiсторыi ў школах. Першыя, вядома, былi побач. Маладому хлапцу здавалася, што яны былi нялюбымi, бо, калi каго хавалi, дык надта-ж многа галасiлi. Адылi хоць на iх наракалi, запярэчвалi iм права да зьяўленьня ў вёску, сьмерцi гэтыя прыходзiлi няпрошаныя. Мусiць, мелi яны ў Лiтоўцах такое самае права, як, прыкладна, жыта, што каласiла нiвы, салаўi, што сьпявалi па гаёх i дубровах ды ўсё чыста iншае, што бытавала навокал.

Тыя сьмерцi, аб якiх гаварылi настаўнiкi ў школах, належалi, мусiць, да зусiм iншае катэгорыi. Iх называлi слаўнымi, гэройскiмi, ды яшчэ й ахвярнымi. Як дзяцюк у касавiцу траву, касiлi яны адважных людзей на палёх баёў. Людзi гэныя былi найчасьцей у росквiце маладосьцi, фiзычных сiлаў i ваеннага спрыту. Днi iхнай гiбелi памiналi пасьля доўгiмi гадамi, некаторым ставiлi помнiкi, прысьвячалi адмысловы час, каб аддаць належную пашану. Значыцца, iхныя сьмерцi не былi дарэмнымi: яны былi патрэбнымi, каб вольна жылi тыя людзi, што прыходзiлi пасьля.

Сьмерць свае маткi юнак ня мог прыдзялiць анi да першае, анi другое групы. Гэта ня толькi таму, што была яна бязьлiтасная й брутальная, што матка сканала з рукi чужога й бессардэчнага забойцы, але перадусiм таму, што яна ў поўнай i жахлiва-гвалтоўнай сваёй велiчы першы раз станула перад пастухом Януком, забрала найбольш любую яму йстоту. Хлапец разгубiўся, спалохаўся. Сьлёзам не было супыну. Цэлы надвячорак i вечар, як п'яны, сноўдаўся ля бацькавай хаты, нiдзе не знаходзячы сабе мейсца й патолi.

Зь мiнулага вырастаў i прамянiўся перад iм дарагi матчын твар; ласкаў-суцяшаў яго, тулiлi да сябе матчыны грудзi. Голас вымаўляў словы спагады, падтрымкi. Ведаў Янук, што голас гэны ня здольны быў да рэзкага слова нават тады, калi капрызамi сваймi гнявiў матку. Матка была для яго ўсiм на сьвеце: апорай у злыбядзе, сябрам у дарозе, крынiцай сьвятла й ласкi, пацехай i радасьцю.

Цi праўда гэта, што яна адыйшла? А мо, гэта толькi благi сон? Не, ня сон гэта. Вунь на покуцi ў хаце пад абразамi — пажаўцелая й страшная — гэта была яна. Гэта не кашмар. Жаль душыў i расьпiраў юнаковы грудзi. Наапошку не было ўжо чым плакаць: перасохлi сьлёзы. Быццам жарства, нешта сухое дзёрла ў горле.

Як нiколi, людна было ў той вечар ля Бахмачовай хаты. Людзi прыходзiлi, цiха заглядалi праз адчыненыя дзьверы ў хату, упоцемках поўнiлi сенцы, як пчолы пасьля працавiтага дня ў вульлi гудзелi на вулiцы. Выглядала, як быццам сабралася тут усенароднае веча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x