Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Задаволены вяртаўся ў мястэчка ўраднiк, а ўсьлед яму рагатаў дзед Якуб. Ён асьцярожна расьхiнуў густыя калапнi й пралез у сярэдзiну, дзе любаваўся сваёй тытунёвай плянтацыяй. Смактаў дзед крывую люльку й пакеплiваў з Паляка.

— Каб мяне, каб яго макарэц, ды каторы такi паўшабэлак абхiтрыў, дык ня мне тады люлькай гэты божы сьвет капцiць.

Акцызьнiк заглядаў i наступнымi гадамi. Пранюхаў дзедавы хiтрыкi, вядома-ж, не без дапамогi солтыса Паўлоўскага, — накладаў на Якуба грашовыя кары, якiх той нiколi не плацiў. Прабавалi сьцягнуць.

— Прападзi ты, нячыстая! Дзе ў мяне тыя вашы злоты, каб на вас бiзгалоўя! Населiся, як тыя вошы на беднага мужыка, каб вас макарэц спалiў! — лаяўся дзед.

Крывая дзедава люлька рэдка калi спыняла дымiцца. Тытунь рос у яго ў шматлiкiх, рэдка ходжаных, мейсцах: у гародзе й на полi, на сваiм i на суседнiм, нават i ў лесе. Смуродзiў Якуб самасейкай i сьмяяўся:

— Нашлася мне тутака засмарканая Польшч нейкая! Ды я нi такiх вуньдзiка на чыстую вадзiцу выводзiў!

Калi-ж часам акцызьнiк занадта насядаў, калi палiцыя нацiскала, каб тыя штрафныя злоты спагнаць, тады дзед гарэзьлiвым прыдуркам прыкiдваўся. Назалялi доўга-ткi, ды нарэшце супакой далi. Пан солтыс Паўлоўскi — дарма, што раней «урадавым чыньнiкам» пра самасейку наказваў — цяперака, калi пабачыў, што «родакi» зь дзедам самасеячную вайну прагуляюць, ставiўся да Якуба з большаю пашанай i талерантнасьцю. А Якуб, набраўшы гарту й адвагi ў тэй самасеячнай вайне, цяпер i «бiнзiнку»-запальнiчку прыдбаў. Надакучыла-ж iз крэсiвам ужо поркацца, а запалкаў дзе набярэсься, калi за адны пачак трэба цэлае яйка аддаць. Дорага каштаваў на запальнiчку ад уладаў дазвол, таму Якуб iз запальнiчкай крыўся, пры людзях заўсёды агня прасiў. Чаго добрага, тыя ўлады «засмарканае Польшчы» — каб iх макарэц перакацiў — возьмуць ды адбяруць.

II

Было душна. На небе каб табе дзе хмарынка. Сонца хiлiлася ўжо з поўдня. Янук, сам ня вымяркаваўшы, чаго й навошта, некуды йшоў. Быў у стане поўнага атупеньня. Выкiнуты з будзённай рутыны-раўнавагi, жыў цяпер больш вобмацкам, чымся сьведама. Забойства маткi лясьнiком перакулiла Янукоў сьвет дагары нагамi. Вялiкая й балючая рана як сьлед не пачынала яшчэ гаiцца. Бацька, што сам, як адурманены, ледзь ногi валачыў, дазволiў хлопцу пабыць дома якi тыдзень цi болей. Тыя Лазоўскага хвасты нiдзе ня дзенуцца.

Янук мiнуў загуменьне й мецiў на Гараватку. Зрок ягоны затрымаўся на вялiкай пышнай шапцы волата Архiпа адно бегам i папоўз далей на суседнюю сасну, ледзь пахiлены вялiкi крыж. Нейдзе голасна крычэлi гусi; аж заходзячыся, заядла брахаў сабака.

Абыякавы да ўсяго, паглыблены ў свой, хаатычны цяпер, нутраны сьвет. Янук iшоў. Раптам схамянуўся, стануў, як укапаны, i ад зьдзiўленьня вылупiў вочы: абапёршыся плячмi аб дуб-волат, супакойна дымячы iз сваёй крывой люлькi, сядзеў дзед Якуб. Ужо каго як каго, а гэтага старога калекi малы Бахмач анiяк тут не спадзяваўся.

Дзедаў баразнаваты, але яшчэ румяны круглы твар, iз малым шнарам наўскасяк пад левым вокам, зьнiзу закончаны кароткай сiвенькай бародкай, выглядаў тут у Архiпавым цяньку крумяненькiм i куды маладзейшым, чымся ў хатнiм змроку. Дзедава працёртая шэрая сьвiтка была расшпiленая зьверху аж да паловы грудзей, а лысую галаву накрывала шырокая кепка з абгрызанай цэшкай. Мо якраз кепка найбольш спрычынiлася да таго, што дзед нагадваў стары сiвенькi чашчавiк. Якiм мiзэрным i малым быў ён у параўнаньнi з таўстым камлём дуба Архiпа. Правая нага была босая, а зь левага галоша выглядаў рудаваты, iз тупым зялезным канцом, кастыль.

Кара старога дуба была добра падгладжаная рукамi падлеткаў i моладзi, якiя тое толькi й рабiл, што старалiся ўзабрацца на старэчыя Архiпавы плечы. Рэдка каму ўдавалася. Камель быў зьнiзу надзвычайна таўсты й роўны. Мэтраў, можа, сем ад зямлi тырчэла, як кукса, Бог ведае калi й кiм адпiлаваная таўстая галiна.

Блакiтныя, прыплюшчаныя дзедавы вочы глядзелi дзесьцi ўдаль. Хлапец стаяў, мецячы, што рабiць.

— А я даўна ждаў цябе, сынку, — марудным роўным голасам сказаў дзед.

— Га? Ждаў? — як быццам спрасоньня сказаў Янук.

— Так, сынку, так, знаў, што прыдзiш.

— Як гэта знаў?

Янук i сам ня ведаў, што яго прывяло сюды. Як гэта дзед мог на яго тут чакаць? Цi-ж лёкка было ўзабрацца яму сюдзы з кастылём? Нешта было тут таямнiчага.

— Сядзь во каля мяне, пагаворым.

Янук сеў побач на камянi i ўтаропiўся ў сiнюю смуглавасьць дзедавых вачэй, якiя той жмурыў, калi праз густое лiсьце Архiпа трапляў на iх яскравы прамень сонца. Вочы здалiся Януку такiмi ласкавымi й спакойнымi, голас такiм лагодным, што ён адчуваў ад дзеда бацькаўскую цяплыню. Ведаў Бахмач дзеда ў розных станах: у маркоце й весялосьцi, асаблiва калi той апавядаў дзеткам усялякiя нябылiцы; ведаў яго ў гарэзьлiвасьцi й журбе, у злосьцi i ў ласцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x