Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта апошняе прыляцела ззаду.

— Ты знаiш, як зваць гэтых людзей, каторыя тутака сьмешачкi рабiлi? нахiлiўся да Пятуха Скаруповiч.

— Га? Што кажаш? — наставiў Сымон вуха.

— Кажу, цi знаiш усiх тых, каторыя гэтта мяне на сьмех паднялi? паўтарыў фiнагент.

У залi стаяў роўны гоман.

— Дык во, каб нi знаў, - адказаў Пятух, — а навошта табе?

— Трэба iм пазакрываць морды й вапшчэ… Волю дасi дык на галаву табе наробяць…

35

Перад сэмафорам спынiўся, некалькi разоў сапнуў i чмыхнуў парай на бакi ды паставiў вялiзны слуп дыму проста ўверх грузны, тупалобы, зь вялiкай чырвонай зоркай сьпераду, паравоз. Панакрывалiся брызентам на плятформах ззаду ваенныя цацы, што гэтта, мусiць, на "гнюсную Фiнландзiю" праяжджалi.

Перад закрытм пераездам затрымалася чарада хурманак, наладаваных "нарыхтоўкамi". Апусьцiўшы галовы, дышачы парай з абмерзлых ноздраў, дрыжэлi ад марозу ў ваглоблях конi. У пацатых мяшкох на развалках ляжала «збожжа-дзяржаве», сядзелi захутаныя ў кажухi, сярмягi, абутыя ў лапцi цi валёнкi, з абмерзлымi вусамi дзядзькi.

Зь лесу цягнiкоў гацкай станцыi паволi, чмышачы густым сiнявата-чорным дымам i густой парай валачыла вялiзную сям'ю вагонаў дужая лёкаматыва. Хуткасьць брала паволi. Пералезла пераз пераезд, а за ёю сьпяшылi даўгiя наладаваныя бярозавым i дубовым бярвеньнем плятформы. Дрэва ў "саюзную Гiрманiю" скончылася й за iм iшлi зачыненыя таварныя вагоны, дзе спачывала "збожжа — дзяржаве, мяса — дзяржаве, яйкi — дзяржаве, усялякае дабро дзяржаве" ды iншыя "нарыхтоўкi".

Калi абарваўся хвост таго, што паджгаў у "саюзную Гiрманiю", рушыў гэты з ваеннымi цацамi ў "гнюсную Фiнландзiю". Ужо пасьля яго паднялiся запоры пераезду i, напiнаючыся ў аглоблях развалак, цягнулi "нарыхтоўкi дзяржаве" конi. Далей за пераездам у вялiкiх, пачарнелых ад сажы сьценах, дымячы з трох комiнаў, чыгуначнае дэпо грукала сваiм сьлёсарска-рамонтным жыцьцём. На страсе вялiзнай майстэрнi пачарнеў ад гары сьнег. Халодным сьвятлом аблiвала зьверху мястэчка зiмовае сонца, зьзялi на дарозе гладкiя каляiны ад палозьзя саняў, наляталi вераб'i на парассыпаную па дарозе пацяруху. Моцна трымаў у сваiх учэпiстых кiпцях замезлую зямлю мароз.

Пры самым вакне, у перапоўненай клясе сядзеў Янук. Ён ня бачыў таго, што за вакном адбывалася. Разам з дырэктарам Якаўлевым i вучнямi двух клясаў прыглядаўся як рыхтуе паўстаньне, рукамi рымскiх гладзiятараў выбiрае зброю, узважвае магчымасьцi перамогi над тыранамi з форуму вялiкi Спартак.

На стале перад Якаўлевым ляжала таўстая, у шэрых палатняных вокладках, кнiга. Дырэктар чытаў. Ня было ў праграме пятае клясы дырэктаравай лекцыi. Вучыў ён геаграфiю й гiсторыю ў трох старэйшых клясах. Сяньня занямог, мусiць, стары матэматык i таму дырэктар загадаў паклiкаць пяцiкласьнiкаў у шостую клясу, адкiннуў нармальную праграму i ўзяўся чытаць.

Танклявы, сухi ў твары, напалову ўжо лысы, малады дырэктар мог-бы прыкiнуцца старэйшым студэнтам, цi ўраднiкам, калi-б ня ведаючы яго, дзе мiж людзей сустрэлi. Надзiва дзяцiнны з выгляду твар ня ўзбуджаў з боку якое-небудзь пашаны, а хутчэй да панiбрацтва спанукаў. Гэта да таго часу, пакуль дырэктар рот адчынiў. Прыпадковы панiбрацец адразу насьцярожваўся, рабiў хуткую пераацэнку чалавека, у каторага напалову лысай галаве зь дзяцiнным тварам мусiў мясьцiцца няштодзённы розум.

Прадметы, выкладаныя дырэктарам, давалiся вучням чысьцюсенькай насалодай. У клясу настаўнiк уваходзiў борздым, спружынiстым крокам i мамантальна ацiхалi вучнi. Скупа ўсьмiхнуўшыся. Якаўлеў чытаў дзёньнiк прысутнасьцi, выклiкаў аднаго цi двух для праверкi матар'ялу ды, не марудзячы, роўным вольным крокам пачынаў вандраваць перад фронтам лавак.

— Амазонка, как вам всем iзвестно, пересекает контiнент Южной Амерiкi с запада на восток, — пачынаў роўны нiзкi бас.

Вучнi не спасьцераглi, калi пераносiлiся ў флёру й фаўну бразылiйскай джунглi, цi iншым разам слухалi пра паўжабракоў з-над сiняга Нiлу. Суправоджаныя красамоўствам дырэктара, валачылiся Ганiбалавы сланы праз засыпаныя сьнегам, небясьпечныя Альпы, тапiлiся пад напорам Ганiбалавых вояў Рымляне ў Тразiменскiм возеры, або квялiў далiкатны слых рымскiх патрыцыяў шурпаты голас Нэрона. Пасьля дырэктаравай лекцыi мала хто пацеў над гiсторыяй цi геаграфiяй дома, хiба адно каб затрымаць у галаве галоўныя даты й факты.

Сяньня нешта зусiм неспадзяванае сталася. З вуснаў таленавiтага настаўнiка, каторага нiхто з вучняў ня чуў, каб калi беларускай мовай карыстаўся, паплыла прыгожая, прывабная, як крынiца чыстая мова бацькоў вучняў гэтых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x