Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты знаеш што? Нi крычы на мяне! — сыкнуў i выпрастаўся Бахмач. — Цi ты, жаба зялёная, думаеш, што я кабыле што загадаю? Хочаш дык завяду цябе ў хлеў, сам паглядзi, цi кабылу можна сягоньнiка ў ваглоблi запрэгчы. Можа яшчо лепi будзiць, калi да жарабя прыгледзiшся… Вуньдзiка яшчо цяпер на ногi цяжка ўстаець, хоць ужо болi як месяц мiнуў… А чыя вiна? Нашто пёрлi? Нi маглi даць тыднi тры-чатыры, каб кабыла вынасiла? Вы, — сам-жа кажаш, народная ўласьць. Калi так, дык ня толькi з народу браць мусiце, але й памагаць людзям трэба. А гэта-ж таму, што вы не далi кабыле вынасiць то цяперака двух калекаў у маiм хлеве. А цi-ж ты ня вiдзiш, — хiба-ж ты нi гаспадароў сын, — што бiз каня гаспадаркi нiма нiякай? Га? Дык скажы, што я цяперака рабiць маю? I ты, цаца вялiкая, гэттака прыехаў ганьбаваць мяне за тое, што я хворую кабылу на забой у лес нi пацягнуў? Га?

Грымеў Пракопаў голас. Змалеў за сталом ураднiк Скаруповiч. Гэтта нiяк i нiчога ў «сiсьцему» нi ўкладалася… Вось яно простае, голае, рухлiвае, бурлiвае й запраўды несхвальшаванае жыцьцё. Нязьбiтыя доказы. Як да гэтага датарнаваць iнструкцыi партыi й «сiсьцему»?

I стаяў у Януковых вачох бацька родны, вялiкi й пагрозьлiвы. Выскраблi ягонае цярпеньне цi ня больш, чым тады, як iкону Прадславы пабiлi. Дзесьцi была тая глыбiня, зь якой вырастаў поўны, маестатычны, пагрозьлiвы i ў гэтай пагрозьлiвасьцi дужы й небясьпечны Пракоп. Сумленны й працавiты чалавек, намагаючыся дагадзiць "народнай уласьцi", натужваўся, зьгiнаўся ў крук, браў над сiлу, навет калечыўся. Хрысьцiянска-беларускай душы чужым было ўсялякае круцельства. За натугi мо спадзяваўся пахвалы, а ў найгоршым выпадку спагады й падтрымкi. Гэтта-ж яму плацiлi брутальнымi дакорамi, лаянкай, пагрозамi, публiчным ганьбаваньнем. Усё гэта ў iмя некага "наймудрэйшага з мудрых, найлучшага з лучшых, найлюбiмейшага атца ўсiх народаў", ды нейкай агульнасправядлiвай «сiсьцемы», значыцца такога ладу, што даў раду ўсiм вялiкiм i малым жыцьцёвым праблемам, зазiрнуў у найглыбейшыя западзiны жыцьцёвай цемры ды ўсё-ўсенькае гарачым сонейкам "сталiнскай канстытуцыi" асьвяцiў. Адно вунь тая «сiсьцема» на помач вялiзным танкам, грузавым аўтамашынам i гусянiчным чалябiнцам мусiла Пракопаву жарэбную кабылу падпрэгчы, пакалечыць i матку i жарабя. У халоднай канюшнi яно кволае й дрыжачае цяпер на ногi ледзь-ледзь устане, як п'янае хiстаецца, спрабуе хадзiць ды зноў падае.

Пракоп сеў. Цi гэта з гарачынi ў поўнай залi, цi з паднечаньня закруцiла ў галаве. Расшпiлiў суконку, рукой памацаў грудзi й адчуў як зь вялiкага напружаньня прысьпяшыла ход сэрца. А ў залi панавала мёртвая цiшыня, стрыманае дыханьне. Пракоп зiрнуў на бакi. На яго й гэнага «сiсьцемнага» гарлапана за сталом глядзела дзясяткi вачэй. Вельмi душна ў сермязе зрабiлася. Сьцiскалiся вусны й вочы. Вось-вось набягуць сьлёзы. Чаму нi дадумаўся, нi дагледзiў? Чаму наадрэз не адмовiўся й ня даў кабыле вынасiць? Нахай-бы паскакаў-патэпаў гэты брыда Сымон. Што-б ён зрабiў? А цяпер як кабылу й жарабя выратуеш? Можа матка й выхадзiць, але як паставiш на ногi роджанага недалугу? Уквэкаўся дый годзе. I ўсяму вiной звычайная дурнота. Жаль распiраў Пракопавы грудзi й млоснасьць потам на лбе выступiла. Вялiкiм намаганьнем стрымлiваў сьлёзы.

— Таварышч Бахмач, — прачысьцiў горла й цiхiм голасам пачаў сельсавецкi фiнагент, — прысутствуюшчыя выслушалi вас. Думаю, што сягоньня ня будзiм болi задзержывацца на вашым неiспалненьнi палан. Я далажу аба ўсiм у сiльсавет i пушчай з вамi разьбiраюцца. Сьледуюшчыя, — пачаў Скаруповiч чытаць прозьвiшчы лiтоўскiх гаспадароў i працэнты, што зарабiлi за вываз дрэва.

— Хачу вас iзьвясьцiць, што па зарплату нужна ў сiльсавет явiцца. Там заработаныя дзеньгi за вываз дрэва палучыце. А сiчас, — гэтта Скаруповiч спынiўся, уважна прыгледзеўся прысутным i даўжэй затрымаўся на седзячым сьпераду рыжавусым Захаруку, — хачу ў прымер усiм вам паставiць аднаго чалавека, каторы дажа норму пiравыпалнiл, патаму што вапшчэ выпалнiл на сто пяць працэнтаў. Для гэтага чалавека наша народная ўласьць прызначыла прэмiю i вапшчэ… Но пака этага самага, пака прэмiю пiрадам, хачу нескалька слоў аб бальшым значэнii пiравыпалненi плана сказаць. Панiмаеце, што наша савецкае гасударства ня толька трэбуiць ад людзей чэснага труда для нашага обшчага блага й вапшчэ, но i атнасiцельна вазнаграждаiць гэты труд. Таму што, як я вам раньшэ сказаў, наша правiцельства й лiчна таварышч Сталiн…

Скаруповiч наўмысна спынiўся на прозьвiшчы дыктатара. Заля маўчала. Фiнагент глытнуў камяк сьлiны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x