Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тады мне раз прыгадалася, — кажыць, — што я некалi са Сьвятога Пiсаньня недзiка чуў. А гэта было тое, што раз Iсус Хрыстос сказаў сваiм апосталам. Можа й ты помнiш, Пракоп? — пытаецца ён мяне. А Хрыстос сказаў апосталам: iдзiце й навучайце ўсе народы. Значыцца, я даўгавата над гэтым мазгаваў. Як-жа гэта Хрыстос пасылаў сьвятых апосталаў навучаць усе народы? Паякому яны мелi навучаць? Мы-ж знаем, — кажыць, — што кажны народ па свойму гаварыў, значыць i сам Бог знаў пра гэта. Ды Ён-жа таксама мусiў знаць, што калi вучнi ягоныя пойдуць усе народы па цэлым сьвеце навучаць, дык каб Божае Слова да iх дайшло, мусiлi языка да людзей знайсьцi. Ну што, нi праўда? кажыць мне гэты самы Мiкалай. А я тады, прызнацца вам, першы раз такое паясьненьне чуў, хоць тое, што загадаў Бог апосталам iсьцi i навучаць усе народы я чуў са Сьвятога Пiсаньня раней. Ну алi я нi задумваўся над гэтым, а гэты Полацкi глядзi во што…

— Ну ён мне тады далей расказываiць: — Калi Бог так загадаў сваiм апосталам навучаць усе народы, значыў мусiў даць усiм народам права сваймi гаворкамi разьбiрацца ў навуцы Хрыстовай, малiцца. От, як… Мусiць, выходзiць тады, што ўсе гаворкi пiрад Богам роўныя, што кажны маiць права такое як другi, што нiма гэттака нiякай казёншчыны, значыцца ты мусiш так, а ня гэтак рабiць… Бог, вiдаць з гэтага, пачуiць калi будзiш да яго малiцца так, як твая мацi цябе гаварыць навучыла, а ня тое, што калi з кнiжкi нi навучышся, ды яшчо якой чужой гаворкай, дык Бог ад цябе адвернецца. Сама важна, каб малiтва твая ад душы, каб шчырая, от як…

— Дык от, братка Пракоп, так я гэта ўсё пiрадумаўшы, пачаў нашай гаворкай малiцца, — кажыць мне гэты самы Полацкi Мiкалай. Трэба вам прызнацца, — заключыў Бахмач, — што чым болi я пасьля думаў над гэтым, дык болi зь iм згаджаўся, вiдзiў якую глыбокую праўду гэты пабожны дзяцюк мне як на талерку вылажыў. От як яно было… Дык i я, знацца, так ужо малюся. I думаю, што Гаспадар наш нябесны, Гасподзь Iсус Хрыстос i Сьвятая Прадслава Апрасiньня й ўгоднiкi божыя сьвятыя мяне чуюць i разьбiраюцца што й да чаго…

Пракоп пакорна зiрнуў на абразы, перахрысьцiўся, акiнуў вачмi сыноў сваiх задуманых i маўклiвых.

— Гэта, тата, вялiкая праўда, што той Полацкi табе казаў. Толька што мала хто, вiдаць, сам сабой такую сьцежку пратопчыць. А гэта-ж, вiдаць, трэба i пратоптываць самому, бо я ня чуў, каб калi якi поп дзе такое сказаў, - падтрымаў бацькавы развагi Янук.

— Разумны дзяцюк гэны самы Мiкалай быў, - уставiў, перажоўваючы страву ў роце, Мiкола.

— Мусiў быць. Я пасьля часта яшчо зь iм вiдзiўся, Ён так, як у тым царкоўным, так i ў другiм жыцьцi саматугам добра пасвойму разьбiраўся. Хоць навукi ня меў, алi галаву во якую! Гэта-ж як падумаiш, нiкаторыя вунь якiя высокiя школы за сабой маюць, а цi можна сказаць, што каб самi яны думаць умелi? — зрабiў выснаву Пракоп.

У куце, перад пабiтым абразом Прадславы паволi тлела полымя ў лямпадцы. Урачыстая сьведамасьць адкрыцьця новай i блiзкай дарогi да Бога асьвятлiла твары прысутных за гэтым сталом. Пасьля цягнулi з-пад абруса сена й варажылi пра даўжыню веку кажнага. I ўсе выцягнулi па даўгой травiне. Супольна, сугучна, цiха i ўрачыста сьпявалi калядкi. Яшчэ пазьней дзялiў Янук рэшткi куцьцi жывёле ў хлявох, а скончыўшы таптаў хрусткi сьнег на дварэ, разглядаў на небе зоркi й ветах маладзiка. Здавалася, што зоркi сяньня зьзялi куды ясьней, нейкiм празрыста-ўрачыстым гарэньнем, быццам ажывiлiся на ноч Вялiкага Прыходу.

У начоўках панавала ўрачыстая цiшыня, адно рэдка па гасподах цяўкалi сабакi. Недзе ў Лiпавiчах пачулiся галасы. Пераклiкалiся, мусiць, вартавыя. I Януку здалёку здалося, што да вушэй ягоных прыляцела ведамая ўжо, ядавiтая трохпавярховая маскоўская лаянка.

34

Яўхiм Скаруповiч зноў трымаў цэнтр увагi «мiцiнгу» ў лiтоўскай школе. На сход сабралася большая грамада, чым на нязьлiчоныя iншыя сходы, ад якiх сялянам пачало ўжо моташна рабiцца. Гэтым разам Сымон Пятух, наказваючы людзям, падчыркiваў, што "яўка абiзацельна" для ўсiх, каторыя зь Пiрасечана лес вывозiлi, што падлiк будуць рабiць i прэмii даваць. Само моднае слова «прэмii» дзiўна на Пятуховым языку гучэла. Некаторыя людзi чулi яго першы раз i распытвалiся "што гэта за цымус такi гэныя прэмii". Тады Сымон тлумачыў, што гэта будзе заплата i ўзнагарода за вываз лесу. Магчымасьць, што нарэшце заплацяць, — вер цi ня вер гэтай «брыдзе» Пятуху, — прымусiла шматлiкiх мужчын, што вазiлi лес, дый шмат iншага вясковага народу напоўнiць залю. Зь цiкавасьцi заглянулi сюды й некаторыя малодшыя, у iх лiку Янук i Дуня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x