Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль парсюка Зянькевiч асмалiў, прыходзiлi й iншыя за язык яго пацягнуць i ўжо сярэднiм ранкам цэлая вёска ведала пра доктараў учынак. Улада ў асобе старшынi камбеду прышкандыбала даволi пазнавата.

— Дык от, таварыш Зянькевiч, ты закалоў i абсмалiў, ну я-ж мушу ў сiльсавет аб гэтым заявiць, — тлумачыў Сымон Пятух.

— Заяўляй, — сказаў цьвёрда лекар.

— А ты думаiш нi заяўлю? От сiчас-жа йду, — пагражаў той.

— Кажу-ж табе, чалавек добры, заяўляй! Ты-ж — начальнiк!

Пятух зiрнуў на маўклiвых Мiхалюка i Ўладзiка, пачмыхаў носам, завярнуўся й пайшоў.

— Ханжа карцёжная, п'янюга! — сыкнуў гаспадар, калi Сымон ужо ня мог пачуць. — Ласун на чужое, абжорся панскiм i асаднiцкiм. Чакай, дастукаешся й ты свайго, як тых двух басякоў!

З гэтымi славамi лекар узяўся абскрабаць нагар на парсюковай скуры. Наступнымi днямi пачалi на золаку ўспыхваць агнi за iншымi вясковымi хлявамi ў агародах. Iншыя авечак рэзалi. "Нарыхтоўка" мяса перанеслася i ў iншыя вёскi. Зянькевiча неўзабаве выклiкалi ў сельсавет, набарабанiлi пра адпаведныя строгiя мры кары, якой нiяк ня мiнуць яму ў блiзкай будучынi. Сельсавецкiя ўраднiкi рукамi сваiх "дзiпутатаў" пашырылi новы, яшчэ больш строгi загад, у якiм гаварылася, што без дазволу дзяржавы нельга было для свайго ўжытку забiваць нiякага "пагалоўся". Неўзабаве зьявiўся наказ пра неадкладную пастаўку мяса дзяржаве i ў лiк таго мяса трапiў другi доктараў парсюк. Як там мела быць далей, хто там ведаў. Цяпер-жа, галоўна дзякуючы доктаравай iнiцыятыве, на калядных сталах была забясьпечана скаромiна.

Паволi i ўрачыста месьцiўся ў далiне калядны вечар. Перад зьмярканьнем суняўся на Гараватцы дзiцячы гоман, лагодна млела на захадзе чырвонае зарава й пажвавела празрыстым блескам буйная Мiлавiца. Маестатычна-цiха драмаў пад расьцьвiўшымi тысячамi зорак нябесным купалам гiгант Архiп. Сьцiхла гамонка ля гумнаў i гасподаў.

У Бахмачовай хаце на зэдлiку напокуцi пад абразамi разьмясьцiлася малая ялiнка. Яшчэ перад полуднем прынёс яе, хлесткую й сьвежа-пахучую прыгажуню з Гаравацкай пушчы Янук. Прыладзiў на крыжы-падстаўцы, адсунуў з кута стол, паставiў на зэдлiку й аздобiў тымi папяровымi, у бальшынi самаробнымi анёлкамi й ланцугамi, дзедам Марозам ды зоркамi, што захавалiся ў скрынi на гарышчы зь леташнiх Каляд. Ня было сёлета анi матар'ялу, анi часу майстраваць новыя аздобы. Ялiнка адтаяла й ажыла прыемна казычачым нос пахам. Пад вечар пах гэты дапоўнiўся араматам сьвежага балотнага сена, якiм заслалi стол ды розных страваў, што запрашальна-прывабна разьмясьцiлiся на абшырным абрусе, некалi дбайна вытканым i прыгожымi ўзорамi вышытымi рукамi нябожчыцы Алены.

Пасярод на самым пачэсным месцы, у невялiкай глiнянай мiсцы, згатаваная зь ячных крупаў, прыпраўленая тоўчаным макам i мёдам, стаяла куцьця. На талерцы, абложаная роўненькiмi скрылькамi цыбулi, залiтая семенным алеем ляжалi парэзаныя два селядцы, каторыя нейкiм дзiвам удалося Пракопу праз заднiя дзьверы выгандляваць у гацкага крамнiка. У iншых мiсках i на талерках — марынаваныя грыбы, журавiнны кiсель, вiнiгрэт, гуркi, халодная вараная бульба, хлеб, а ў гладышы — жытнi квас. Навет i посуд — талеркi, вiдэльцы й сталовыя нажы, — трымалi недзе ў скрынi i ўжывалi адно на вялiкiя сьвяты. Сьвяточны стол выглядаў-бы куды больш сьцiплым, калi-б не парады й помач Алесявых Надзi й Кацярыны. Нi сам Пракоп, нi Мiкола надта не ладзiлi з тонкасьцямi харчовага рыхтаваньня.

— Тата, а як са сьвятлом будзiць? — пытаўся бацьку Янук.

Пракоп апранаўся ў сьвяточнае. Ён падумаў.

— Зьбегай, сынок, у сьвiран i там з куфра дастань сьвечку, знаiш з тых, што са свайго воску рабiлi.

Янук скрыпнуў дзьвярмi. Неўзабаве ў медзяным падсьвечнiку, побач куцьцi вясёлым полымем згарэлася высокая, таўставатая сьвечка.

— Запалi таксам на покуцi лямпадку, — загадаў бацька.

Скончыўшы падрыхтовы, урачыста й паволi, як i належыцца ў сьвяты вечар, селi за стол Бахмачы. Пракоп зiрнуў на месца, дзе ранейшымi гадамi сядзела ягоная жыцьцёвая спадарожнiца.

— Перш памолiмся, — сказаў бацька.

Усе ўсталi, тварамi да абразоў, перахрысьцiлiся.

— Госпадзi, Божа наш, адзiн Уладар, што на небе й на зямлi, — пачаў роўным i пакорлiвым голасам бацька, — вялiкi ёсьць дзень прыходу да нас Сына Твайго Мiлага, Адзiнароднага, каторага зь вялiкай ласкi Тваей i мiласьцi да нас паслаў Ты, каб Ён навучаў нас, цярпеў за нас, паказаў нам дарогу як збавiцца грахоў. Увасобiўся Твой улюблёны Сын у цела чалавечае, нарадзiўшыся ад Дзевы Марыi ў гэту ноч у Вiфлiеме… I вялiкая Твая ласка й любоў да нас, Госпадзi Божа, калi Ты, сатварыўшы нас на вобраз свой, выправiў Сына свайго Iсуса на зямлю, катораму даручыў паказаць нам Твае законы, каб мы, малыя й грэшныя з дарогi ня зьбiлiся. I Сын Твой, Божа наш, нi прыйшоў да нас у багацьцi вялiкiм, а як бедны сярод найбяднейшых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x