Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзiва нiма, Ацец Нябесны, што калi людзi пазналi Вiфлiемскае Дзiцятка, што гэта той, пра каторага ад пачатку гаварылi прарокi, на зямлi вялiкая радасьць настала. Яшчо Ты, Госпадзi, паслаў зорку Вiфлiемскую, каб паказала дарогу тым, што народжанаму Сыну Твайму хацелi пакланiцца, а анёлам загадаў песьнямi прыход Бога на зямлю славiць. Мы, вялiкiя грэшнiкi, што можа нiдастойныя вялiкай ласкi Тваей. У гэты вечар пакланяемся Табе ў васобе Сына Твайго нованароджанага, будзем славiць Яго разам з анёламi Тваiмi й прасiць у Цябе, Божа наш, памiлаваць нас грэшных, памагчы нам у цяжкiм жыцьцi кажны дзень… Памiлуй нас, Госпадзi, Божа наш, памiлуй, Хрыстос нарадзiўся, славiм Яго, — хрысьцiлiся Бахмачы.

Анi Янук, анi Мiкола ня чулi раней, каб бацька малiўся так проста й шчыра, сваймi словамi. Такой малiтвы ня чулi з вуснаў нiякiх сьвятароў у нiякiх мясцовых сьвятынях. Гэта стоячы, злажыўшы рукi, сыны пытальна перазiрнулiся. Нешта новае варушыла iх сэрцы. Бацькаў твар, зьвернуты да абразоў напокуцi, ажыў нейкай няведамай сiлай, што перахапiла яго празрыста-пакорны зрок. Пасьля, шмат пазьней, ужо зусiм у iншых абставiнах паўстане ў Януковым уяўленьнi велiчнай явай гэта бацькава постаць i гадаць будзе гаротны Бахмач пра сэнс многа чаго вiдавочнага, а мо больш яшчэ адно спанатронага, падсьведама тады адчутага.

А бацька прадаўжаў:

— Вялiкi, дужы й справядлiвы Хрыстос наш, каторага нарадзiны сягоньня сьвяткуем. Радуемся прыходу Твайму. Будзь добры выслухаць гэту простую, можа няўмелую, алi шчырую малiтву нашу. Нi гавару да цябе моднымi чужымi словамi, бо ня помню ўсiх тых малiтваў, каторыя ў цэрквах вучаць. Гавару, Госпадзi мой так, як умею й прашу мяне выслухаць.

Пракопаў голас дрыжэў. Здавалася, што вось-вось абарвецца, засядзе дзесьцi ў сухiм горле.

— Спачатку, Госпадзi, прашу даць вечны спакой i прыхiнуць у ласцы Тваей нябожчыцу нашу, гаротнiцу Алену. Калi памiнаю яе тутака за гэтым сталом, дзе толька можа трэба Твайму прыходу радавацца, дык гэта таму, што яшчо нi загаiлiся й надта баляць раны з таго лета. Паспагадай нам, Госпадзi, памiлуй яе, нашу дарагую й добрую, каторую чужы гвалтаўнiк на той сьвет паслаў…

— Яшчо, Госпадзi, сягоньнiка народжаны Iсус Хрыстос, прашу даць здароўя сямейцы маей, каторая гэттака ля стала. Даруй нам грахi нашы, зрабi нас дужымi, дай нам руку Тваю, паддзержы нас, слабых, каторым так лёгка з дарогi зьбiцца можа найболi цяперака, як прыйшлi да нас тыя, што ганяць Цябе, навуку Тваю топчуць, абразы Твае б'юць, дамы малiтвы паскудзяць i зачыняюць. Прашу Цябе, Госпадзi Божа наш, выслухай гэтую прастую малiтву нашу, нi пакiдай, а паддзержы ўсю сямейку нашу…

— Сьвятая Прадслава, Апрасiньня Полацкая, Нябесная Заступнiца наша, прашу Цябе, малiся за нас, крыўджаных i панiжаных, прасi ў Госпада Айца Нябеснага ласкаў i помачы для нас, Як Ты некалi на зямлi памагала нам i заступалася за нас, так цяпер i на небе нi забывайся аб нас у малiтвах сваiх.

— Яшчо, Госпадзi Божа, прашу паслаць сакавiты ўраджай на нiвы нашы, каб гумны поўныя дабра былi каб у хлявох прыплод вёўся i ў вагародах ды садох каб добра й спорна расло. Нiякая травiна на полi, нi рыба ў рэчцы, анi яблык на дрэве нi расьцець бяз волi Тваей, Госпадзi. Дык прашу Цябе, даруй нам грахi нашы, прыспор нам дабра ды дзяржы нас у ласцы й апецы сваей, Госпадзi. Божа няш, памiлуй нас, грэшных. Iсус Хрыстос, памiлуй нас. Нiхай сьвятло навукi Тваей вечна жывець мiж нас, каб жылi й працавалi мы так, як Ты нам загадаў. Благаславi, Госпадзi, гэту яду, што на стале. Слава Айцу й Сыну й Сьвятому Духу, амiнь.

Перахрысьцiўшыся, Бахмачы селi. Колькi часiн маўчаў Пракоп, пасьля зiрнуў на сыноў i стравы на стале. Крыху пачало хлiпаць, а пасьля параўнела жоўтае полымя сьвечкi.

Узялiся за куцьцю. Елi маўклiва. Пасьля куцьцi прыйшла чарга на селядцы, вiнiгрэт i iншае. Ужо недзе па чацьвертай страве загаварыў Янук:

— Гэткага, прызнацца, тата, я яшчо нiколi ня чуў.

— Чаго?

— Такiх малiтваў.

Накладаючы вiнiгрэт, бацька зiрнуў на сына.

— Я кажу, тата, што нiколi ня чуў, каб хто так проста, як ты, малiўся. Ну знаiш… моляцца з кнiжак пацаркоўнаму, алi-ж нi от так проста панашаму, што толька свая галава выдумаiць. Нi праўда, Мiкола?

— Я таксама нiколi такога ня чуў, - згадзiўся брат.

Бацька спакойна перажваў- i глынуў ежу ў роце, выпiў квас i абцёр вусы, уважна зiрнуў на сыноў.

— Знаеце што? Я нiколi, мусiць, нi расказваў вам гэтага… Як я некалi ў тым Пiтраградзе жыў, дык пазнаў аднаго чалавека нашага. Такi от сабе просты вясковы дзяцюк быў, там з-пад Полацку недзiка. От, значыцца, працаваў ён там на хвабрыцы, чытаць i пiсаць кумекаў трошка, алi ўжо ў тых яцях i iжыцах нi разьбiраўся саўсiм… Гэта, знаiця, пры цары такiя дзьве сьмешныя буквы былi, каторыя трэба было доўга вучыцца, каб ведаць дзе iх паставiць, а дзе няможна. Ну я нейкi-ж там пiсар быў, хоць i нiвялiкi, дык тыя яцi й iжыцы знаў. Ну алi я нi пра iх, а пра дзяцюка гэтага…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x