Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык калi свайго, што выгадаваў, казаў той, цяперака нi закалоць i нi зарэзаць, дык як тады быць, што есьцi? — спытаў звычайна маўклiвы Якубаў сын Васiль.

— Я-ж… гэта самае, — заiкаўся Пятух, — кажу вам тое, што мне сказалi. Ну самi разьбiрайцеся.

Старшыня камбеду зiрнуў на прысланага Саладухам з Гацяў маладжавага, гадоў пад трыццаць ураднiка Яўхiма Скаруповiча. Вясковыя ведалi яго здалёку, а тыя, каторым ўжо ўрад сельсавету наведаць собiла, казалi, што называлi яго яшчэ фiнансавым цi ўзносавым агентам, значыцца якраз тым, каму грашовыя й натуральныя падаткi сьцягваць даверылi. Дзяцюк устаў, сьмелым зрокам узяў усiх "наўчот" ды прачысьцiў горла.

— Вы спрашываiця, таварыш, што есьлi нiльзя нi закалоць, нi зарэзаць, дык, гэта самае, як тады жыць, што есьцi. Ну а я от вапросам на вапрос атвечу: есьлi, прыблiзiцiльна, кажды з вас, ды ня толькi з вас, ну i з другiх дзярэўняў тожа будзiць распараджацца сваiм iмушчаствам так, як яму ўздумаiцца, так разрашыця спрасiць вас: як тады будзя жыць наша савецкая гасударства вапшчэ? Га? А дзiлi таво, штоб i гасударства было давольна i граждане тожа, цi як тутака ў нас кажуць, — каб воўк быў сыты й авечкi цэлыя, — так далжна быць нейкая сiсьцема? Есьлi нi панiмаiця, так я вам сiчас паясьню.

Дзяцюк затрымаўся, пiльна агледзеў "мiцiнгоўцаў".

— Гасударсьцьвiнная сiсьцема, — гэта закон, парадак. Усё iмушчаства й вапшчэ налiчнае бярэцца на ўчот i тады людзi, каторых паставiлi тым iмушчаствам заведаваць, сагласна ўказу правiцiльства распараджаюцца сколька з таго даць гасударству на нарыхтоўкi, а сколька гражданам для iх собсьцьвiннага ўпатрабленiя. Гэта значыць, што далжон быць i ёсьцiка такi законны распадзел вапшчэ што iдзець гасударству на налог, а што людзям на iх пiтанiе i упатрабленiя. Сiчас панiмаiця?

— Ну калi так, — адважыўся Васiль, — дык тады, мусiць, дабро прадукуюць зьнiзу, а дзеляць зьверху. Ну алi скажыце, таварыш Скаруповiч, калi хто сваю авечку зарэзаць цi от якую сьвiньню перад Калядамi закалоць захочыць, дык тады як гэта быць? Гэта-ж як вы самi пра гэну сiсьцему кажаце, дык, мусiць, трэба некага пытацца, цi сваё калоць цi рэзаць можна. Як так?

— Ну да, верна. Вапшчэ есьлi хто хочыць што са свайго iмушчаства ды на сваё ўпатрабленiя дык нужна заяўка на гэта. Панiмаiця?

— Заяўку тую каму? — спытаў доктар Зянькевiч.

— Ды каму-ж… нам, — адказаў малады ўраднiк.

— Ага, ну а як-жа… пэўне-ж вам, — буркнуў лекар.

Далей Скаруповiч паведамiў, што цяпер дзяржава бярэ «налогi» натурай адно ў залiк, што неўзабаве зьявяцца гэтак званыя "павесткi аб налогах" i тады ўжо кажны будзе ведаць колькi зь яго належыцца «гасударству», а колькi на свой пажытак застанецца.

Каб свой жывот дарма ня бурчэў, ды каб i «сiсьцему» нi ўквялiць, пасьпяшылi людзi з заявамi ў сельсавет. Ды тая «сiсьцема» глухое вуха на сялянскiя заявы наставiла. Ураднiкi прымалi заявы, абяцаючы, што скора парупяцца пра iх. Гэнае скора расьцягнулася зь дзён на тыднi й выглядала, як нехта ў вёсцы трапна сказаў, што "чакай, дурань, зь неба манны".

— Маць тваю за нагу! — плюнуў доктар Зянькевiч. — Каляды йдуць, парсюка вунь выкармiў, а цяперака пытайся чорта лысага цi яго «сiсьцема» табе сваё зьесьцi пазволiць.

Зянькевiч паклiкаў Любiнага дзевiра Мiхалюка, узяў на помач свайго Ўладзiка й на золаку ўтрох узялiся калоць добра выкармленага парсюка. Той-жа ад тушы на ногi ледзь мог падняццай гулкiм скуголеньнем разгаманiў пра свае перадсьмяротныя цярпеньнi на ўсю вёску. Дзiва няма, што калi шчацiна тучнага парсюка, добра прулажанага на доўгай плашцы ля казлоў, смылела й гарэла ў вясёлым полымi добрай кулявой саломы, прыйшлi лпюдзi даведацца, калi доктар Зянькевiч дазвол атрымаў.

— Памажы, Божа! — прывiтаўся Пракоп.

Зянькевiч зiрнуў на суседа.

— Дзякую, — адказаў.

Засунуўшы плашкi-далонi ў «жандовыя» галiфэ, Мiхалюк прыглядаўся полымю, а Ўладзiк разьмяркоўваў пукi саломы.

— Як-жа гэта ўдалося табе? — пытаўся Пракоп.

— Ты пра што гэта? — зiрнуў на яго доктар.

— Пра заяўку. Калi пазволiлi, пытаюся.

Ужо разьвiднелася. Казлы былi прыладжаныя ў агародзе за хлевам. Дым ад саломы спорнымi клубкамi ляцеў проста ўверх, а пах сьвежага, падсмаленага сала прыемна казытаў нос.

— Нi ждаў, - коратка адказаў Зянькевiч. — Прайшло болi як дзьве нядзелi як злажыў заяўку, а яны там мiтрэнжацца бiзь нiякага адказу. От плюнуў ды, думаю, паспрабую. Пагляджу, што з гэтага будзiць.

— Гэтак яно? — зьдзiвiўся Пракоп. — Ну а я-ж думаў, думаў, ды пабаяўся.

— Знаiш што, Пракопка? Падумаўшы так цьвярозым мужыцкiм розумам дык яно выглядаiцль гэтак: ты гадаваў, кармiў, даглядаў, а нейкага там начальнiка ласкi прасi, рукi яму можа цалуй, каб пазволiў табе сваё ды ў свой рот улажыць. Я ўжо думаю сабе, што калi адразу прычэпяцца, дык унь нiхай другога забiраюць. Ну нi так?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x