Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Яй-божачкi, каб я з гэтага месца нi сышоў, от на Бога прысягну! спаважнеў Янук.

Хвiлiна маўчаньня. Вецер сьцёбаў канцамi галiнаў бэзу па вакне. Скрыпнулi вароты, што ад вулiцы.

— Цi-i-iха! Шшшшш! — падняла Надзя палец. — Не, нiхто ня езьдзiць, гэта вецiр. Дык хто гэта такi да вас, кажаш, у школу прыяжджаў?

— Дарэктар Якаўлеў прывёў яго да нас i сказаў, што ён прыехаў з адзьдзелу "народнага абразаванiя". Сам такi лысы, барада, як памяло, на цэлыя грудзi. Касмылi, вылiты поп. Нейкi чорт, мусiць, ад бязбожнiкаў.

— I што ён галдзiў?

— Ды от казаў, што жылi на сьвеце абiзьяны, першыя значыцца… людзей яшчо нi было. Тады, кажыць, за мiлiёны гадоў яны навучылiся карыстацца, як ён сказаў, "арудзiямi труда", Хадзiць пачалi на заднiх лапах, хвасты iм паадпадалi, бо ўжо нi было патрэбы хвастамi за дрэвы чапляцца. "Как абiзьянiна галава начала думаць, упатрабляць арудзii труда, тада начаўся працэс разьвiцiя чалавека, iба абiзьяна начала мазгi ўпатрабляць". Нешта во такое плёў. А як Богу дасталося ад яго, мамачкi мае! Ну i дасталося-ж усiм тым, што ў Бога веруюць.

— Ну а што вучнi на гэта? — цiкавiлася дзяўчына.

— А што-ж вучнi… слухалi ды ўсё. Што хто думаiць, дык цi ты ў каторага на лбе прачытаеш?

— А ты што думаiш? — ня спынялася Надзя.

— Алi-ж ты цiкавая, — упiкнуў Янук, — скора састарэешся.

— Ну алi-ж мне скажаш, — усьмiхнулася Надзя, таўхануўшы хлапца плячом.

— Якая ты сьмешная… Ну што я магу думаць? Першы во раз пачуў… Мне здаецца толька, што каб яно так было, як ён кажыць, дык чаму яшчо ў тых джунглях цяперака поўна абiзьянаў? Чаму яны ўсе нi перамянiлiся ў людзей, як ён казаў нiбы тое было?

— Бо можа гэтыя нi такiя абiзьяны? Можа яны дурнейшыя за тых iншых?

— А можа гэны пэйсаты гарыла з "народнага абразаванiя" найбольшы дурань за iх усiх? — адсек Янук i злосна плюную.

— А яго нiхто нi пытаўся, чаму ўсе абiзьяны людзьмi нi зрабiлiся? — з усьмешкай спыталася Надзя.

— Нiхто нiчога нi пытаўся яго. Расшумеўся, як папоў самавар… Пад канец намякнуў, што яшчо ня скончыў. Званок абарваў. Можа яшчо раз прыедзiць.

— А як Бога няма, паягонаму, дык нi казаў тады ў каго нам верыць? спытала дзяўчына. — Можа ў Сталiна?

— Яшчо да гэтага нi дабраўся. Алi калi другi раз прыдзiць дык тады ўжо, пэўня, даведаемся, — закончыў Янук з сарказмам у голасе.

— Ну чорт зь iм, — сказала дзяўчына. — От што прыпомнiла: пазьбiрай Янучок, усё карэлае, найперш бялiзну, ручнiкi ды ўсякую ўсячыну, што памыць трэба. Заўтра забягуся, луг зраблю ды ўсё памыю. Добра?

— Мiкола-ж у нас гаспадар, дык яму лепi вiдаць. Сама гэта знаiш, адказаў Янук.

— Ты, Мiкола, дагледзiш?

— Добра, — адказаў Мiкола.

— Пабягу-ж я назад, — крутнулася Надзя. — Тамака сама мама дома.

Скрыпнулi пярэднiя дзьверы й дзячына, кiнуўшы «дабранач» на разьвiтаньне, зьнiкла ў сьнежнай навальнiцы. Гадзiну пазьней ля варот пачуўся голас i Янук, хутка апрануўшыся, выбег паглядзець. Сьнег цярушыў у вочы, але, здавалася, палагаднеў. З вулiцы бацька намагаўся адчынiць высокiя дашчаныя вароты, навокал якiх намяло сугор сьнегу.

— Чакай, тата, я прынясу лапату, — пасьпяшыў Янук.

Зь сенцаў бегам хапiў шырокую лапатуды ўзяўся адчышчаць сьнег. Бацька трымаў за аброць кабылу, гладзiў яе па мордзе. Захутаны ў бурку, зь вялiкiм башлыком на галаве, сьпераду тарчэлi аблядзянелыя на канцох вусы. У сыпкай сьнежнай маньне нагадваў нейкую дзiўную зьяву.

— Сынок, адпражы кабылу, накрый яе коўдрай i падвяжы, каб ня ськiнула яе, падпругай, ды падкiнь ей лепшага мурагу. Трэба будзiць папаiць, якую гадзiну спусьцiўшы…

Дзiўны, скрыпуча-дрыжачы, нязвычайны голас. А яшчэ больш нязвычайным было тое, што бацька цяжкiм крокам адразу накiраваўся да заднiх дзьвярэй хаты. Янук перастаў раскопваць сьнег i пазiраў на шырокiя бацькавы плечы, башлык, таўстыя ў анучах i лапцёх ногi. Прыгадаў хлапец, што нiколi, прыехаўшы зь якой вялiкай цi малой дарогi, не сьпяшыў бацька ў хату пакуль кабылы не ўпарадкаваў.

Янук адчынiў вароты i ўзяў кабылу за аброць. Ступала яна няроўна, на бакi хiсталася, быццам замiнаў ёй у хадзе цяжарны жывот. Любiў Янук гэту цяглавiтую жывёлiну. Калi раней даглядаў яе, сустракала хлопца кароткiм iржаньнем, мордай лiсьлiва ёрзала па ягоным плячы цi твары, выказваючы такiм чынам радасьць павароту пад родную страху. Цяпер-жа, — i гэта зьдзiвiла хлопца, — кабыла йшла, здавалася, зь нейкiм намаганьне, а вочы яе быццам i не пазналi Янука. Зьнiзу ля пысы й цугляў вiсела кароткая намаразь сапылёў. Янук узяў за аброць, намагаўся павярнуць галаву да сябе.

— Кося мая, коська добрая… як табе цяжка, — прамовiў хлапец.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x