Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I не пачуў Янук у вадказ зычлiвага iржаньня. Распрог санi, адчынiў у хлеве дзьверы, з крука зьняў шырокую коўдру. I цяпер, падчас начной мяцелiцы, нясло ад яе едкiм конскiм потам. Паволi й старанна накрыў Янук кабылу, узяўся падвязваць коўдру падпругай. I тады перадалося Януку выразнае, дагэтуль неспазнанае iм дрыжэньня. Здавалася, што пачыналася яно ў кабылiных нагах ды перабягала ў жывот. Iншым разам ахвотна, — ня ўтрымаеш яе, — сьпяшыла да напоўненых пахучым сенам ясьляў. Цяпер-жа спанукаць трэба было.

Зачынiў Янук хлеў i мяркаваў цi завее пасярод двара сьнегам санi ды ззаду прывязаныя да iх падсанкi. Бура, здаваклася, крыху спагнала ахвоту, але яшчэ калола ў твар ахапкамi шорсткай манны. Янук абстукаў са сьнегу боты, абмёў iх камлём мятлыды, вобмацкам шукаючы дарогi ў сенцах, адчынiў дзьверы.

Ля цёплай чыгуннай печкi, выцягнуўшы ногi, нярухома сядзеў бацька. Адмярзалi лапцi з анучамi, зь iх уверх уносiлася пара, а кроплi вады капалi на падлогу. Левай рукой бацька забаўляўся з мокрымi вусамi. Твар зарумянiўся, а застылыя на нейкiм пункце вочы не паднялiся й ня зiрнулi на Янука. На прыпечку стаяў ведамы Януку кацёл зь ведамай Мiколавай капустай.

— Нi дай Ты, Божа, калi што станiцца! Зацiгаў, мусiць, бедную кабылу. От нечысьць праклятая. Узваляць столька здаравеннага даўгога бярвеньн, ну й цягнi аж на тую станцыю. дзе-ж гэта ей, жарэбнай, ды яшчо па такiм сьнягу справiцца! Як ськiнiць дык i дзiва ня будзiць. Спадзяваўся на маладога каня ўзжыцца, аж тутака во…

Дрыжэў няроўны бацькаў голас i часта плюшчылiся вочы. Памалу паднялася левая нага, лягла на калена правае й крукаватыя, шурпатыя пальцы ўзялiся памалу разьвязваць вяроўкi лапцей i адкручываць анучы. Мiкола палажыў крыглы бохан хлеба й паставiў глiняную мiску на стале.

— Ты, сынок, гэта самае, паразьвешвай, каб сохлi, — зьвярнуўся бацька да Янука. — Дзе-ж гэта хто калi чуў, каб па трыццаць кубамэтраў на каня давалi! Паспробуй, вывязi! Дзiва, што кабыла падбiлася. Мусiць ня вiдзiць нам таго жарабя…

Маўклiвы Янук стаяў ля прыпечку й пазiраў на зьняможанага, крэкчучага бацьку. Дрыжачы голас спынiўся й па левай шчацэ скацiлася вялiкая, празрыстая сьляза. Нехта абцугамi сьцiснуў Януку ў грудзёх. Напокуцi, у чырвоным шкле, хлiпала перад абразамi лямпадка. Каб не расплакацца, Янук перастаў глядзець на бацьку, перавёў вочы на абразы й здалося яму, што ў пабiтым шкле ажыла чырвонай сьлязой пад вокам Прадславы засочлая кропля Тодаравай "лепшай за сталiчную"…

32

Любiнаму дзевiру Мiхалюку цi ня першы раз у жыцьцi так пашанцавала стацца цэнтрам агульнае ўвагi вёскi. Рассасулiўшыся за сталом, падпёршы падбародак правай даланёй, ён крыўдна-лянiва варушыў тоўстымi вуснамi.

— Дык-жа-ж от кажу, што ажно ў Вiльню загналi. Паслалi мяне ў полк… ну дзе гэну самую чынную тады служыў. Вы-ж помнiце… Ну дык мяне туды й цяперака, значыцца, — каб я з гэтага месца нi зышоў, пабажуся от, — ды адразу аж за тую Аршаву недзiка на хронт… а нашых нi знаю куды параськiдалi…

— Дык як-жа гэта ты, Мiхалючок, нi пытаўся нiкога, цi ня вiдзiў нiкога, дый нiчагусянькi нi знаiш i ня ведаеш?

Вульлянiн плаксьлiвы голас перадаў эмацыянальную зьнямогу доўга чакаючай, сплаканай маткi, што ў асобах сваiх двух "галубкоў" усё спадзяваньне й будучыню ў гэнай далёкай вайне страцiла. Каб хоць якi сьцiплы праменьчык, макулiнку-вестачку прынёс Мiхалюк. Дакорлiвым рашчараваньнем у з болем пазiралi на Мiхалюка дзясяткi жаночых i мужчынскiцх вачэй. Не магло памясьцiцца ў галаве, што з таго сьвету вайны, якая праглынула столькi вясковай моладзi, першым вярнуўся найбольш ведамы, нiчога няздольны сказаць тупiца. Каб на яго месца хто больш празорлiвы, кемлiвы…

Ды нi выпадала Мiхалюка вiнавацiць. Сьвежым у памяцi бытаваў i пры згадцы сьмехам людзей душыў надта-ж паказальны зь Мiхалюковай вайсковай кар'еры выпадак.

Калi пару гадоў перад вайной адбарабанiў дзяцюк «чынную», далi яму ў Вiльнi чыгуначны бялет i сказалi яму цягнiком дамоў ехаць. Няпiсьменны Мiхалюк, каторага ледзь у пехаце не заганялi, пакуль левую ад правай навучыўся адрозьнiваць, больш як чатыры пары зь Вiльнi ў Лiтоўцы пехатой шкандыбаў. Дзiвiлiся людзi, што не заблудзiў, ды гэтта ськiдку давалi на тое, што навет Мiхалюкоў непаваротлiвы язык у родным краю дарогi мог дапытацца.

— Дык чаму-ж ты на поiзд ня сеў? — пыталiся яго, рагочачы.

— Дык-жа пашоў садзiцца, алi ня ведаў на каторы. Тамака ў Вiльнi паяздоў тых сам чорт нi разьбярэць, нi так як гэттака ў Гацях, — адказаў сур" ёзна Мiхалюк.

— А як пусьцiлi дамоў, далi якую паперыну, цi што?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x