Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янук паволi сьцягнуў боты, павесiў на шнуры над печкай сушыцца анучы, надзеў туфлi й сеў на зэдлiку ля печкi. Зiрнуў на брызентавую сумку, у якой насiў кнiжкi й сшыткi ў школу, нешта памяркаваў ды лянiва прыжмурыў вочы. Незадаволены Мiколавай капустай, бурчэў жывот. Хлапец раптам устаў, выбег у сенцы й хутка вярнуўся зь вялiкай жоўтай антонаўкай у руцэ. Адкусiў вялiкi кавалак i паволi, смакуючы, пачаў жваць.

— Ужо зьмякчэла? — спытаў лянiва Мiкола.

— Яшчо цьвiрдаватая, алi ўжо есьцi можна, — адказаў Янук.

Абнюхаўшы прыемны пах антонаўкi, Мiкола пацягнуў носам. Яблакi належвалiся на гары ў кастрыцы.

— Хто ведаiць, якiя налета антонаўкi будуць i цi будуць толька, мяркаваў Мiкола. — Такi марозiшча. Пэўня ўсе сады памерзнуць.

Янук не адказаў, адно апэтытна спажываў яблык.

— Халерачка, во ўсе дарогi пазамятаiць. Як гэта бацька вернiцца? спытаў Мiкола.

Янук уважна зiрнуў на брата. Той быццам вярнуў да рэчаiснасьцi ягоныя думкi, што блудзiлi дзесьцi вельмi далёка. За вакном вецер насядаў на высокiя, дашчаныя вароты пры вулiцы. Вароты скрыпелi, быццам на такi зьдзек скардзiлiся. Мiлiёнамi сярэбраных, празрыстых матылёў стыхiя хвастала знадворныя шыбы падвойных вокнаў.

— Трэба было во аканiцы зачынiць, — сказаў Янук.

— Дык зьбегай ды зачынi, — параiў Мiкола.

— Я босы, — апраўдваўся Янук.

— Можаш абуцца. Нi напрацаваўся ў тэй школе, нябось.

— Ты ўжо напрацаваўся… паўтары сьвiньнi накармiў, пару авечак, карову ды кацёл капусты за цэлы дзень зварыў. Напрацаваўся, называецца, — скрывiўся меншы Бахмач.

— Маўчы! — узлаваўся Мiкола.

Бразнулi дзьверы з вулiцы й нехта шукаў клямкi дзьвярэй у сенцах. У камору ўбегла Алесява Надзя.

— А браточкi, сьнегу во кучу вам прынесла! — усклiкнула дзяўчына звонкiм голаса, схапiла з кута мятлу ды выбегла зноў за дзьверы, а неўзабаве вярнулася ўжоз абмеценымi ботамi. Твар дзяўчыны з румянымi, круглымi шчокамi, ружовымi вуснамi, пасiнеўшым кончыкам носу, прысыпанымi сьняжынкамi валосамi, зьзяў на парозе прыемнай i добрай, зычлiвай усьмешкай. Гэтак цьвiла дзяўчына, што дбала пра гаспадарку, сваiх i чужых людзей. Вочы пабеглi па пустой. змрочнай хаце й на твар напоўз цень.

— Нiма дзядзi яшчо? — спытала.

— Сама-ж вiдзiш, — адказаў Мiкола.

— Вiдзiць вiджу, алi-ж запытацца трэба было. I таты-ж нiма, а яны-ж разам. Ну як вы тутака?

Яна ськiнула шэрую, падношаную бурку, якая крыўдзiла гнуткую й прыгожую Надзiну фiгуру. Каб аздобiў яе ў якое адпаведнае адзеньне, хавайцеся тады вы, вялiкiя, пудрай i рознымi парашкамi цi мазямi размалёваныя гарадзкiя моднiцы.

Зiрнi блiжэй на гэту сьцiплую вясковую кветку i ўявi яе мiж блакiтных званочкаў цьвiтучага лёну, побач памежнай шыпшыны, цi дзiвоснага чабору. Прыгожы матылёк, якому пырхаць ля пышнага суквецьця садоў, бэзаў, цi канюшыны. Хоць дзяўчына найлепш цьвiла-б, здаецца, на ўлоньнi вясны, яна й цяпер, у глухую зiмовую завiруху, у паўзмрочнай хаце сьвятлом вялiкiм прамянiлася.

— Чаму-ж гэта лямпадкi не запалiце? — спытала Надзя й падыйшла да абразоў.

— А нашто? — спытаў Мiкола.

Лямпадку палiлi на вялiкя сьвяты.

— Бацька-ж у дарозе, — адказала Алесява дачка. — Трэба, каб Бог шчасьлiва вярнуцца памог. Дарогi, пэўня, сяўсiм пазамятала, так дуець, што нi дай Ты, Божа…

Зь сярэбранай чашкi, што на лянцужку перад абразом Збавiцеля дзяўчына выняла чырвоную шклянку, да паловы напоўненую воскам, абцерла з кноту нагар, падыйшла да печкi.

— Маеце якую саломiну? — спытала.

Янук дастаў з-за печы кавалак лучыны. Яна ўспыхнула вясёлым агнём. Дзяўчына запалiла кнот у лямпадцы, павесiла перад абразом напокуцi й перахрысьцiлася. Полымя лямпадкi чырваньню аблiло абраз Збавiцеля, пабiты й незашклёны абраз Сьвятой Прадславы й Маткi Боскай з Хрыстом на руках. Кут аздобiўся ўрачыстай таямнiчасьцю.

— Цi хто ўжо прыехаў, можа чула? — спытаў Янук.

— Ды не. Да нас вунь Аксеня забягалася, дык казала, што яшчо нiма нiкога.

— Прыедуць. Як гуртам, то нi заблудзяць. Толька от што дарогi пазамятала, дык даўжэй займiць, — спакойна разважаў Мiкола.

— Як-жа гаспадарка ваша? Усё ў парадку?

— А што маiць быць нi ў парадку? — пытаньнем адказаў Мiкола.

— А што ў цябе ў школе, Янучок? — падцягнула дзяўчына табурэцiк i села ля печы.

— Эт… што табе сказаць, — думаў Янук. — Сягоньнiка нейкая абiзьяна прыхадзiла ў школу й казала нам, што Бог — выдумка, што мы ўсе ад абiзьяны вядземся…

Дзяўчына ўважна зiрнула на двуроднага брата.

— Як ён сказаў? Ха-ха! — пырснула Надзя гулкiм сьмехам. — Ад абiзьяны? Чалавек? Сьмяешся, цi што?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x