Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— …i лiчна таварышч Сталiн ня раз указывалi й сiчас указываюць, што бяз труда ня было й ня будзiць атнасiцельнага прагрэсу.

Абтрапанае, нуднае й нястраўнае манатонным голасам падарожнiчала з гарляка фiнагента, вандравала мiж чатырох сьценаў i глохла мiж завязаных пад бароды хусьцiнак, сермягаў, кажухоў. Можна было падрамаць i нiчога важнага ня страцiць аж да моманту, пакуль гэны манатонны голас ня падымецца на ўрачыстую ноту, спаткнецца на перапынках i ажно тады прынясе нешта новае. Гэтак вось i цяпер. Пасьля добрых хвiлiн дзесяцi нуды, фiнагентаў голас затрымаўся, гарляк кашлянуў.

— Сiчас хачу аб'явiць гражданiна, з каторага саветую ўсiм браць прымер i вапшчэ… На сто пяць працэнтаў план пiравыпаўнiў таварышч Захарук Пётр Паўлавiч!

— Маладзец! — сказаў голасна звычайна маўклiвы Аўдолiн Тодар.

— Цi-i-iха ты! — сыкнула на яго жонка.

— Стала быць, Пётр Паўлавiч, — прадаўжаў Скаруповiч, — я хачу паблагадарыць вам ад iмя сельсавету. I яшчо вапшчэ надзеiмся, што ў будушчым тожа будзiце выпаўняць i пiравыпаўняць нормы плана й будзеце прымерам усей вашай дзярэўнi й вапшчэ…

Гэтта Скаруповiч затрымаўся. Можа воплескаў чакаў. Людзi маўчалi. Фiнагент сагнуўся й з-за лавы дастаў скураную сумку. Лiтоўскiя пасьля намагалiся адгадаць ейнае паходжаньне: цi то трафей ад польскай палiцыi, што гэтак хутка з "крэсаў" змылiся, цi ад каго з новых "вызвольнiкаў". У гэны момант, калi Скларуповiч сумку адчыняў, вочы ўсiх лiтоўскiх сьлядзiлi ягоныя рукi, пасьля перапаўзьлi на рыльца пляшкi, што вяршочкам з сумкi вызiрала. Паволi выцягнутая з сумкi, звычайная лiтроўка, напоўненая рудой вадкасьцю й заторкнутая коркам трыўмфальна станула ў цэнтры стала.

— Самагонка, мусiць, — сказаў голас ззаду.

— Дурны ты, дзе ты вiдзiў рудую самагонку, — супярэчыў iншы.

— Можа гэты ханжа Сымон гнаў. Ён-жа спэцкаiць…

Пачуўся сьмех.

Сымон Пятух, мусiць, прыкiнуўся, што ня чуў, бо лянiва, як i належалася начальнiку ў такую ўрачыстую хвiлiну, зiрнуў на залю, а пасьля зноў зацягнуўся дымам з папяросы. У гэным часе побач лiтроўкi зьявiлася поўная шэрая пачка карашкоў, а сумка паынулася зноў недзе ззаду на лаве.

— Стала быць, — урачыста абвесьцiў сельсавецкi ўраднiк, — гасударства прызначыла прэмiю, гэта ёсьць адзiн лiтар карасiны й пачку табаку. Пажаласна, палучыце, Пётр Паўлавiч, — паказваючы рукой на прэмiю, зьвярнуўся Скаруповiч да Захарука.

На залi цяпер панавала поўная цiшыня. Людзi пераглядалiся. Рашчараваньне са зьдзiўленьнем на тварах зьмяшалася. Прэмiя быццам на паядынак выклiкала, зьдзеквалася гола-бедным, нiкчэмным выглядам лiтроўкi нафтыпобач пачкi танных карашкоў. Людзi пазiралi на Захарука. Той мецiў падняцца, азiрнуўся на бакi. Пакуль наважыўся, з правага боку выйшаў ягоны рослы й вялы сын Пятро. Не азiраючыся на нiкога, прыклыпаў да самага стала, ледзь нагнуўся, прыглядаўся прэмii. Бальшавiцкая нагласьць гэтта асаблiва камiчна спалучылася зь недалужнасьцю Захарукова сына. Ён указальным пальцам тыцнуў у прэмiю й голасна зьвярнуўся да бацькi:

— Глянь, глянь, тата, на цэлы дзянёчак табе на самакруткi пыхцець будзiць… От ужо-ж i накурышся ды яшчо вечарам будзiць чым у лямпе кнот замачыць. Чаму-ж нi бярэш?

Гэтакая шчырая дзяцюкова спасьцярога выклiкала гвалтоўны сьмех у залi. Фiнагент Скаруповiч, зьбянтэжаны такой бязглуздай нечаканасьцю, аблiўся чырваньню. Збоку скрывiўся твар старшынi камбеду.

— Гэта што за глупасьць? Вапшчэ, хто вас прасiў, як вас зваць!? дзёрзкiм голасам сыкнуў ураднiк на Пятра.

Хлапец, быццама яго гадзюка джгнула, адскочыў ад стала й пацiснуў направа ў гушчу народу. Сьмех не спыняўся.

— Так, Пятро, цяперака бацьку ня трэба будзiць у чарзе на золаку тарчэць, пакуль Жыд сельпо адчынiць, — пачуўся ззаду моцны голас, суправоджаны буйным рогатам.

— Будзiць мець болi часу дрэва саюзнай Гiрманii навазiць! — падтрымаў iншы.

Скаруповiч мяняўся на твары колерамi. Вiдаць было, як дрыжэлi ягоныя рукi. Намагаўся нешта сказаць, пачынаў ад таго «вапшчэ», але жартаўлiвыя водклiкi з гарамады заглушалi яго. Нарэшце моцна стукнуў па стале, аж прэмiя падскочыла.

— Пётр Паўлавiч, забярыце вашу прэмiю!

Аглядаючыся на бакi. Захарук устаў з лавы, узяў лiтар нафты й пачку карашкоў i гэтак павярнуўшыся бокам да ўраднiка, ня ведаў цi дзякаваць цi што дый дзе падзець тую прэмiю, аб'ект агульнага рогату.

— Мiцiнг шчытаю закрытым! — паведамiў фiнагент.

— А чаму грошы за работу нi прывёз? — пачулася пытаньне.

— Прыдзiце па грошы ў сiльсавет.

— Каб ты ракам хадзiў!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x