Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Гацкай сямiгодцы беларуская мова была адно абавязковым прадметам. Была й родная лiтаратура, а ўсё iншае выкладалi парасейску. Мову й лiтаратуру беларускую надта суха й схэматычна выкладаў завуч Перабораў, чалавек, вiдаць, здольны. Адно, што насядаў ён на рознае аканьне й яканьне, дзеканьне й цеканьне. "у" кароткае, склоны, лады й iншае. Маючы, мусiць, праграмны падыход, наводля прынцыпу "абы збыць". Перабораў, ведама-ж, трымаў вучняў воддаль ад цудоўных скарбаў i вялiкага мастацкага патэнцыялу роднае мовы. У ягоных вуснах i Купала, i Колас, i Зьмiтрок Бядуля гулi суха казённа, калолi асотам, адштурхоўвалi, прыносiлi нейкi жвiраваты, штучны смак. Нацiск на правiлы наблiжаў мову да матэматыкi, шаблённыя пераказы апвяданьняў цi iншых мастацкiх твораў спынялiся на зафiксаваных праграмных вэрсiях, што пасьля ўсьмiхалiся пяцёркамi, крывiлiся тройкамi, або зьдзеквалiся двойкамi ў вучнёўскiх дзёньнiках. Завуч Перабораў чытаў неяк штучна, быццам чужынец, у найлепшым выпадку як чалавек, якому прадмет быў прынамся ў сярэдняй ступенi абыякавы. Калi гэта ня была казёншчына, — а сам завуч бяздушным настаўнiкам-рамесьнiкам, — дык што гэта тады было?

Наўмысна цi нясьведама, прыпадкова цi з намерам дырэктар узяў вучняў за рукi, узьвёў на вышыню й адчынiў перад iмi магутную, вечна жывую, бурлiвую й цудоўную стыхiю. Працэс адбыўся незаўважна, прост-напраст арганiчна, бязь нiякае прынукi. Ня быў-бы дырэктар красамоўным i таленавiтым настаўнiкам, ня любiў-бы мовы Купалы, Коласа й Багдановiча, не заваражыў-бы чараўнiчай сiлай ейнай сваiх вучняў, прынамся не разбудзiў-бы вялiкага й чароўнага сьвету ў Януковым сэрцы.

— Што ты думаеш, Дуня? — спытаў Янук Макатунiшку на перапынку.

— Думаю пра што?

— Пра Якаўлева чытаньне.

— Добра чытаiць, лепi як ты цi я, — усьмiхнулася дзяўчына.

— I гэта ўсё? — спытаў рашчараваны Янук.

— Ну а што яшчо?

— А тое, што пабiларуску чытаў, от… тое, што нам здавалася, што можа ён пабiларуску й ня ўмеiць, а ён во глядзi як, дый яшчо…

Янук затрымаўся, ня ведаў як выказацца.

— Яшчо што? — таўханула дзяўчына.

— Я сам, знаiш, слухаў i проста сваiм вушам ня верыў. Мне здавалася, што ёсьць пекныя мовы, алi толька нi наша… Ну можа руская, польская цi французкая… от як я думаў. Цяпер слухаў я Якаўлева ды проста анямеў. Дзiва дзiўнае! Цi чула ты такое нешта пекнае, як наша гаворка? Як яна гучыць, ляцiць, захапляiць, пiралiваецца як чыстая крынiца. Кажу табе: мусiць гэты Якаўлеў вялiкi штукар у чытаньнi бо так-жа пекна, так пекна ў яго выходзiць, што я нiколi не паверыў-бы…

— Так, падумаўшы дык ты праўду кажаш, — згадзiлася дзяўчына. — Алi-ж гэта для таго, хто сам любiць чытаньнем забаўляцца, мову любiць. Мне то яно ня вельмi. Ну я люблю гэта, нi магу сказаць, што не, алi ня тое, каб я за моўнай пiкнатой прападала…

— Табе, мусiць, толька зёлкi ды краскi, — усьмiхнуўся Янук.

— Так, гэта маё. Алi-ж знаеш, што я й да навукi ня зломак…

Янук мяркаваў, што альбо лепш спынiць гаворку, або зьмянiць тэму. Так цi накш, пытаньне прыгажосьцi цi вялiкасьцi мовы, тое, што сяньня чуў i пра што думаў, гэта адно вяршок ледзяной гары. Зачапi вяршок, зацiкаўся цэлай гарой, дык тады трэба пад ваду лезьцi, шмат чаго iншага заглыбляць.

36

Каторыя з вас ведалi Пракопа Бахмача ў iншыя часы, — прыбiтага, згорбленага, церпячага, — не пазналi-б у гэну тыравеньскую ранiцу, калi зь сяўнёй на грудзях новую нiву сеяў. Нiва, як вам ужо ведама, некалi лiпавiцкаму пану належала, а пры падзеле зямлi Бахмачу трапiла.

Павольна i ўрачыста ступаў па чорнай ральлi Янукоў бацька, буйнае, пазычанае ў Сявенькi зерне жменяй рассыпаў. I крок памяркоўны, i рукi размах налева й направа, i сама постаць цяпер выпрастаная, i гаспадарлiвыя вочы, здавалася, за кажным зярняткам сачылi. Гэтак сейбiт Пракоп, спадзяваньнямi на лепшае перапоўнены, ажыў, уздужэў i быццам вясна навокал, сокамi налiваўся. Уверсе, пад ласкавым сонцам гаманiлi песьнямi жаўранкi, на доктаравых клёнах высьвiствалi шпакi, у бары канцэрт трымалi iншыя птушкi, а на Захаруковай лiпе, дзе гаспадар паправiў пашкоджаную зiмой бусьлянку, клекаталi буслы. Сьляды лапцей, падшытых гумай зь нейкай знойдзенай на абочыне дарогi бальшавiцкай шыны, аставалiся на пульхнай, сьвежа пабаранаванай, ральлi. Побач, на адмераных дзялках, сеялi iншыя вяскоўцы. Даўшы адпачыць кабыле, Янук рушыў з бараной зь верхняга кута. На сьвежа забаранаваную ральлю наляталi галкi.

У пазыкi па насеньне, апроч Пракопа, прыйшло i з паўтузiна iншых вяскоўцаў. "Граб награбленае" вымяла панскiя сьвiраны. Зерне паехала ў "нiаб'ятную", пра якую розныя дзiвы ў вадзiн голас апавядалi чырвоныя жаўнеры. Калi мясцовыя сяляне й не спадзявалiся, можа, што гэныя шчасьлiвыя калгасы з-за ўчарашняй мяжы памогуць iм насеньнем, дык, бязумоўна, мяркавалi, што ёсьць запасы ў панскiх i асаднiцкiх сьвiранах i ўсiм павiнна iх хапiць. Ды "нарыхтоўкi" ня толькi панскае павымяталi, але бальшыню дабра i з багацейшых сялян выцягалi. Дык калi пасьля «нарыхтовак» вялiкай народна-ўладавай фiгай вырас усiм на паказ гэтак званы семянны фонд, людзi ў пазыкi да сваiх пайшлi. Сявенька, — чалавек натуры добрай i спагадлiвай, шмат каму пазычаў, бо сваей зямлi сам абсеяць ня мог, а наймы скончылiся. Некаторыя хадзiлi ў пазыкi да Косьцiкавага бацькi Бурака, але гэны, празь меру прагавiты, так разьбедаваўся, што, здавалася, на яго беднасьць трэба было-б цэлай вёсцы ссыпку рабiць. Тымчасам у Паўлюковым гумне, у тым катуху, куды ён яшчэ зiмою бальшыню дабра ў новых мяхох перацягнуў i прыкрыў, каб ня бачыла непаклiканае вока, сыцелi цяпер пацукi й мышы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x