Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вследствiе того, что заболел Iван Нiкiфоровiч, собрал я здесь два класса, но так как нормальной програмы не могу преподавать, предлагаю вам чтенiе iз рiмской iсторii, — пачаў на ўступ дырэктар. Далей коратка й зьвязна паясьнiў пра пэрыяд, да якога адносiлася чытаньне, дзеючых людзей i ажно тады адчынiў таўставатую, шэрую кнiгу.

Шматколерным багацьцем паплыла з вуснаў Якаўлева вялiкая й цудоўная беларуская мова. Яна бруiлася вясёлкамi вялiкае трывогi рымскага канфлiкту, вуснамi патрыцыяў клiкала на помач розных вялiкiх i малых багоў, выгiналася й цадзiлася мiлагучнасьцю людзей з-над Нёмана, Дзьвiны, Дняпра, малюючы вялiкую драму магутнага, адыйшоўшага ў гiстарычныя кнiгi й памятнiкi краю. Дырэктар замянiўся ў мастака, што быццам насалоджваўся-забаўляўся сьпеўнасьцю, гiбамi й перагiбамi моўнае тканiны паняволенага народу. Голас то зьнiжаўся, запавольваў, сьцiхаў, гладзiў-няньчыў, ладзiў прыгожую казку-нябылiцу, то зноў з мэтанакiраваным iмпэтам уздымаўся на вышынi, грымеў гневам, пярунамi, маланкамi, цi зноў рагатаў, прасiў патолi, супакою. Захапляла самая шырыня дырэктаравай танацыi, разьмеркаваньне перапынкаў. Калi слухач ня ведаў тайнiцаў майстэрства мастацкага чытаньня, дык ня гэтта месца й час iх разгадваць. Сакавiтая рака зь Якаўлевых вуснаў ашаламляла, брала слухача ў палон цудоўнага моўнага багацьця, ангажавала, валачыла, адрывала ад рэальнага й на лёгкiх крыльлях пераносiла ў iншае, няменш праўдзiвае й цiкавае.

Быццам заварожаны-зачараваны, разявiў шырака ад зьдзiўленьня рот i забыўся пра суседку Дуню Янук. Калi дырэктар пачаў чытаць, Бахмач зь няўцямнасьцю на твары зiрнуў на дзяўчыну й iншых вучняў. Але чараўнiца мова падхапiла, завалодала, панесла.

Кагадзе, пасьля лекцыяў пайшоў Янук зь Лявонам Загорным у мясцовую краму купiць патрэбныя школьныя падручнiкi. Кнiгi былi, але не ў расейскай, а ў беларускай мове. Пакiнуўшы краму з пустымi рукамi, зайшлiся хлопцы да Лявонавага дзядзькi, здольнага агранома, што на краю Гацяў меў вялiкую прыгожую хату ды надта ўзорны сад i агарод. Апроч добрай i даходнай аграномii, маладжавы Лявонаў дзядзька ганарыўся й вялiкай бiблiятэкай, у якой амаль поўнае багацьце беларускiх выданьняў нашанiўскага й акупацыйна-польскага пэрыяду.

Прывiталiся. Дзядзька папрасiў вучняў сесьцi й расказаць навiны.

— Ды от нiчога такога, — гаварыў Лявон, — хадзiлi ў краму падручнiкi купляць.

— Ну й што, купiлi?

— Ды дзе там… Такiх, як нам трэба, паруску нiма, атолька розныя практыкаваньнi ды выкрыўляньнi, — скрывiў вусны Лявон. — Ня якога чорта нам такiя.

— Бiларускiя, значыцца? — хацеў упэўнiцца аграном.

— Ага, ну а якiя-ж… — адказаў Лявон.

— Эгэээ, брацец ты мой! — успыхнуў перад хлопцамi аграном. — Смаркач ты, малакасос нiкчэмны, бутылка цёмная, на свае роднае ўжо пачынаеш пляваць, нi разабраўшыся яшчо што i ў чым! Замiж таго, каб зацiкавiцца, распытацца, сваё палюбiць i шанаваць, дык ты ўжо крывiшся, пад ногi таптаць хочаш?

Можа каб той дзядзька добрым ладам, ласкава вытлумачыў, параiў, можа тады вочы адкрыў-бы. Але-ж не. Як-бы ядавiтай гадзюкай укушаны, ён тросься з гневу, бiчаваў пляменьнiка кленiчамi, пагражаў, зьдзекваўся. Можа яно было й рацыянальна, можа ў самога дзядзькi гаркога даўно на сэрцы накiпела. Хто-ж яго ведаў… Адно тады, — прыгадаў пасьля Бахмач, — было сорамна й крыўдна. Там, дзе маглi-б адчынiцца дзьверы ў родны сьвет, пляснула вялiкая аплявуха.

На розных сходах чужнiкi карысталiся расейшчынай, дый навет свае ўчэпiстыя басякi з "народнае ўлады" калечылi чужое й свайго цуралiся. Мусiць, цi так трэба было, цi мода такая. Дый цi думаў пра тое паважна Янук, або каторы iншы школьны юнак. Чужая моўная плынь завалiла старую мяжу i ўварвалася ў краiну разам з тымi магутнымi танкамi ды абшмулянымi хамутамi й стрэльбамi на вяровачках зь пянькi. Тыя зь вёскi, што былi некалi ў Расеi, трымалi ў пашане мову Пiцера, бо там была крынiца й сiлы, i нейкага блiжэй нявызначанага палiтычнага розуму. Сваё-ж жыло ў песьнях, казках i прыказках… Вялiкая, багатая й цудоўная, чужнiкамi гвалчаная мова, што цяпер ашаламляла сваймi колерамi зь Якаўлевых вуснаў, жыла й цьвiла як шматгранная ў нязьлiчоных колерах прырода. Апляваная чужнiкамi, ганьбаваная мясцовымi недавукамi, яна чакала свайго новага прыходу. I вось дзе яна, незраўнаная прыгажуня, вуснамi таленавiтага «васточнiка», добрага настаўнiка, выдатнага чытальнiка-мастака нарэшце шырака адчынiла дзьверы, загудзела-загаманiла, забавiла-зачаравала. Мо й сам Якаўлеў ня ведаў што робiць.

Сэнс надзвычайнага адкрыцьця ледзь не ашаламiў Янука. Першае зьдзiўленьне ўступiла месца надзвычайнаму захапленьню, а пасьля ўжо й памяркоўнаму, мо яшчэ крыху наiўнаму разважаньню. "Дык от якая яна пекная!" — думаў Янук. — "Саўсiм нягоршая, а можа яшчо й лепшая, чым расейская. Глянь, як ажылi старыя Рымляне. I гэта ўсё панашаму. А калi гэта так, дык чаму ўсе казалi, што польская й маскоўская ёсьцiка пякнейшыя? Нiпраўда, мусiць…"

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x