Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэканструкцыя неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэканструкцыя неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Звонку ўсё гэта выглядае на непралазны лес вобразаў, дзе неба амаль не відаць (пэўна, адтуль і паўстала патрэба ягонай рэканструкцыі), а галлё можа добра падрапаць твар кожнаму, хто наважыцца паспрабаваць прадзерціся праз гушчар. Раман В. Гапеевай “Рэканструкцыя неба” вылучаецца знікненнем падзейнасці і апеляцыяй да ўнутранага “я”. Пісьменніца калекцыяніруе псіхалагічныя, сацыяльныя, сексуальныя ды іншыя комплексы беларускага грамадства. “…Раман у дэталях ці дэталь у рамане (патрэбнае падкрэсліць)” дэманструе ў тэксце сітуацыю незавершанасці і бясконцасці, якая можа суадносіцца з постмадэрнісцкай гульнёй сэнсамі, а можа ўспрымацца як “унутраная “афектаваная” гісторыя жанчыны”. Дзіцяча-казачныя позіркі Вольгі Гапеевай ператвараюць Рэальны сьвет у Краіну, дзе сыпле "марцыпанавы сьнег", а восеньню "газэты адлятаюць у вырай". І пакуль лірычны герой зьбіраецца на вайну, на абшарах кнігі вядзецца "рэканструкцыя неба".

Рэканструкцыя неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэканструкцыя неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чамусьці мы стаім ля ўваходу ў мой дом, хоць па графіку павінен быць твой.

Да мяне нельга, - катэгарычна-сьлінява прамовіў я.

Мы блукалі да зімы, а потым да вечара. мешаніна № 2. за маёю сьпінаю - сьцяна /Вы чыталі “Сьцяну” Сартра?/ Памятаю, памятаю, гэтак за- пыталася ў мяне бібліятэкарка. Яна была нечым падобная да птушкі, і я падумаў, што няблага было б узяць яе ў нашае падарожжа. і я падумаў. А пасьля ўзгадаў, што...

Калі Эжэн ня мог заснуць, ён уяўляў сабе высачэзную гару, а потым спрабаваў узьлесьці на самую вяршыню. I пакуль поўз, ён засынаў. Эжэн малайчына. Ён шчыра поўз, ягоная гара ніколі ня мела вяршыні, яна была бясконцаю. 3 маёй сьвядомасьцю такія хітрыкі не праходзяць. Звычайна гара абвальваецца, або я пасьпяваю дасягнуць ейнае вяршыні раней, чымся засну. Я спрабую ратавацца па-свойму. Праз 2-3 хвіліны ў маім роце камячком ляжыць лыжка мёду. Чамусьці яна падаецца мне жанчынай, пульхнай і немаладой. Падобнай да скульптураў Генры Мура. Ну, вось, - падумаю я, - цяпер я ведаю, якія гэтыя жанчыны на смак. Круглыя й жоўтыя.

Рассмоктваць гэты камячок ня дужа хочацца, бо - лянотна. Няхай сама расьцякаецца. Ейны вобраз самы салодкі, саладзейшы за вусны-ракавінкі. Ён такі мяккі, што ў яго можна класьці яйка й не баяцца, што яно паб’ецца.

Дэталь 16

“Трактат пра курыныя пёркі, чорныя й белыя, якія я зьбірала на замову бяскрылых анёлаў”. Назва - нішто сабе, даўгаватая, але ўсё адно я была вымушаная зьбіраць тыя пёркі. Насамрэч яны не былі белыя, бо канчаліся рудаватымі прожылкамі. I толькі некаторыя рабіліся выключэньнем з гэтай недасканаласьці - паветраныя трусачкі пуху, што гадаваліся зусім ля цельца. Расхваляваныя, яны ніколі не былі ўпэўненыя, з кім і ў які бок ляцець. Што ж тычыцца чорных, дык яны былі пругкімі й сьпічастымі, якімі й павінны быць жаўнеры.

Калі зьбіраеш пёркі, рукі маюць быць сухімі, нават ня столькі рукі, колькі пальцы, самыя іхнія кончыкі. Інакш выпадкова прыхопіш зь пёркам пяску ці сьмецьця, якога адразу гэтак і не пазбавішся, прыйдзецца адкладаць пёрка, абтрасаць бруд, а гэта заўсёды забірае час. Пёрак у той дзень назьбіралася няшмат - 37, калі казадь дакладна, асьцярожна паклаўшы іх у пачак з-пад гарбаты, я вырашыла ўзяць ровар і паехала катацца.

Адметнасьцю таго дня была ягоная безвыразнасьць. Амаль кожны з нас у той дзень ня меў свайго колеру. Сонечны пылок ставіў пад сумнёў магчымасьць існаваньня як такога, і ўжо цяжка было зразумець, ехаў ты сам ці цябе везьлі. А калі нага пачынала ныць, хацелася ўзгадаць ня- добрым словам гаспадара, які зноўку забыўся паставіць новую падкову.

...кую кую ножку паеду ў дарожку

буду коніка каваць на дарожцы начаваць... гэтак прыемна казытала маю пятку толькі бабуля ( і ты-)

Дэталь 2

Мы жывем у розных краінах і ў розных часавых паясах. Калі тут 10, там яшчэ 9. Так што ў мяне ў запасе гадзіна.

Я вучуся ня хлусіць. Хоць, калі ня хлушу я, абавязкова знойдзецца нехта, хто будзе хлусіць мне. Я старанна праектую свае сказы, нібыта архітэктар, асабліва, калі кажу, што ты - чалавек, якога я кахаю, пазьбягаючы пры гэтым слова “адзіны”, якое пазбавіць мяне магчымасьці будаваць іншыя палацы ў гонар іншых чалавекаў, якіх я кахаю. Да таго ж, калі я цалуюся зь нетабой, гэта адбываецца на гадзіну раней. У тваім часе я заўсёды шчырая й заўсёды з табой. Так што, калі ты вырашыш зьехаць у Аўстралію, 6 месяцаў вольнага жыцьця мне гарантаваныя. Як гарантаванае табе маё вечнае чаканьне, бо адзіны, каму я здраджваю, - гэта час.

Дэталь 46

У мяне сьлізкія боты. Напэўна, ты гэтага ня ведаеш, але я збочваю на сьнег і чую, як ён файна рыпіць, так што хочацца зьляпіць зь яго сьнеж- ку й шпульнуць вунь у таго тоўстага дзядзьку, а потым бегчы, не азірацца й бегчы, правальваючыся па лыткі ў сумёт і адчуваць, як ліпнуць да скуры ўжо мокрыя нагавіцы. Амаль зіма. Амаль вечар. Амаль дома. Я націскаю кнопку ліфта.

...Ух ты!!! А ў маім пакоі нейкая вечарынка. Людзі п’юць гарбатку, размаўляюць. Вы седзіце побач і цалуеце маю шыю, у той час як я намагаюся прымусіць свае пальцы прабегчы па клявішах у бок гармоніі. Да д’ябла гармонію! Гармоны über alles, - крычаць яны. I я прымаю рашэньне: трэба прачнуцца.

Я вызваляюся ад вашых абдымкаў і накіроўваюся, куды звычайна накіроўваюцца пасьля сну - у прыбіральню. Менавіта там я прачынаюся. Мыю рукі, іду у пакой, аднак некаторыя рэчы прымушаюць мяне задумацца, і я разумею, што: варыянт А - я так і не прачнулася, варыянт В - гэты гармідар - няпроста сон. Чамусьці мая (пад)сьвядомасьць абірае варыянт В і я пачынаю лямантаваць, клікаць Цябе, потым Вас, не разумеючы хто з вас хто, і каго ж у рэшце рэшт я клічу. Адзінае чым ня розьніліся людзі ў маім пакоі былі іхнія імёны, якія я так і выгуквала

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэканструкцыя неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэканструкцыя неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Перакат
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Михаил Успенский - Про Шишмарева да Гапеева
Михаил Успенский
Народное творчество (Фольклор) - Вольга и Микула
Народное творчество (Фольклор)
Отзывы о книге «Рэканструкцыя неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэканструкцыя неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x