Вольга Бабкова - …І цуды, і страхі (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Бабкова - …І цуды, і страхі (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І цуды, і страхі (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І цуды, і страхі (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на “экзістэнцыяльнае рэха”, якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.

…І цуды, і страхі (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І цуды, і страхі (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вольга Бабкова

…І цуды, і страхі. Эсэ па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVII стагоддзяў

Ганне і Багдане, з любоўю і ўдзячнасцю

© Бабкова В. У., 2010

© Выдавец Логвінаў I. П., 2010

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Вольгі Бабковай

Гэтая кніга – незвычайная… На яе старонках ажываюць постаці беларускай гісторыі. І не тыя, каго ўжо ўшанавалі гісторыкі і палітыкі, хто ўжо мае помнікі ці то ў камні, ці то ў паперы, ці то ў легендах ды паданнях… Чытач сустрэне звычайных людзей XVI–XVII ст., якіх часта называюць “маўклівай большасцю гісторыі”. Пра іх зрэдку пішуць даследчыкі, больш заклапочаныя пошукамі заканамернасцяў і асаблівасцяў палітычнай, канфесійнай, эканамічнай і культурнай гісторыі. Абываталям няма месца на старонках падручнікаў і энцыклапедый, але менавіта іх жыццёвыя лёсы і вызначалі шляхі нашай даўніны.

Вольга Бабкова адшукала сляды гэтых людзей у судовых дакументах ранняга Новага часу, і гэтыя сляды загаварылі: З кожнай старонкі – голас. Часам ціхі, часам гучны . Нават імёны ў кнізе гучаць як старадаўняя музыка – Сцяпанец Дудка, Ян Дуброва, Яська Скрыпка, Іван Жынь, Кацярыніца Валынка, Ян Зімапад, Якуб Воўк, Максім Чмель… Праз тоўшчу стагоддзяў прабілася чалавечая індывідуальнасць, і чорна-белая карцінка даўніны раптам расквецілася дзесяткамі фарбаў.

Славуты французскі гісторык Марк Блок калісьці заўважыў: “Гісторыя ёсць навука пра чалавека ў часе”. На жаль, менавіта Чалавека бывае цяжка адшукаць на старонках большасці навуковых манаграфій і дысертацый. Мы не ўглядаемся ў яго, не шукаем у ім суразмоўцу, часцяком ператвараем нават вядомую гістарычную постаць у нейкую ажыўленую надчалавечую функцыю – ваеннага героя або здрадніка, стваральніка дзяржавы або яе разбуральніка, рэвалюцыянера або контррэвалюцыянера, ратавальніка нацыі, рэфарматара ўлады, навукоўца, паэта, першадрукара і г.д.

А вось у кнізе В.Бабковай жыве якраз Чалавек . Ён мае дом, напрыклад, на новым рынку Менску насупраць ратушы, набывае лекі ў аптэцы Матыса Чаховіча, сустракае на вуліцах слугу канцлера Льва Сапегі – жыда Езафа Гафтара, перажывае трагічную смерць земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча, задумваецца над таямнічым знікненнем служэбніка віцебскага ваяводзіча Станіслава Збуйнеўскага, плача над лёсам спаленай на вогнішчы падданай пана Мікалая Жыгімонтавіча Шостака “чараўніцы” Ягнешкі… І ён жа п’янее і дурэе на вяселлі разам з шляхціцам Цэзарам Грандэзолі…

Старонкі гэтай кнігі дазволяць паблукаць па менскіх вулках пачатку XVII ст., выправіцца ў падарожжа па адным з тагачасных гасцінцаў, каб зведаць поўную меру ліха і прыгодаў, бо дарога ратавала, хавала, губіла, паглынала, вабіла. Была роспаччу і надзеяй… Чытач адчуе той страх, які апаноўваў людзей пры сустрэчы з чарадзейтвам , у яго будзе магчымасць наведаць патаемны мацярык дзяцінства, які існуе па ўласных законах, адрозных ад свету дарослых: Дзеці яшчэ не сталі героямі дарослага жыцця, іх нібыта няма на тле пануючага свету бацькоў. Іхныя адчуванні палягаюць у іншай прасторы, на іншым узроўні… дзе час ад Калядаў да Купалля, ад Раства да Вялікадня – цэлая Вечнасць. Але ж не меншая Вечнасць – час ад ранку да вечара, напоўнены падзеямі, як нерат рыбамі… Нарэшце, аўтарка дазволіць зазірнуць у шляхецкія скрыні і дакрануцца да скарбаў, каб яшчэ раз пераканацца, што не ўсё тое золата, што блішчыць…

Гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай напоўненыя паэзіяй. Якраз яна робіцца тым мастком, які звязвае свет сучаснага чытача з жыццём даўно забытага мешчаніна і шляхціца, і гаворыць нешта важнае таксама для людзей ХХІ ст. Дзякуючы ёй індывідуальна-чалавечае набывае цалкам іншую якасць, і нараджаецца пачуццё дакранання да Вечнасці…

Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук

Мае “Архівы”

Аднойчы мне прысніўся Несапраўдны Кніжны Скарпіён [1] С. Харэўскі. Зьвяры-суайчыньнікі… . Ён перапаўзаў са старонкі адной рукапіснай кнігі да іншай і клікаў за сабой. Так у далейшым і атрымалася. Праца ў мінскім гістарычным архіве са старажытнымі дакументамі наклала адбітак на мае ўяўленні пра чалавека як з’яву і пра прастору познесярэднявечнага свету, якая яго атачала. Менавіта ўяўленні, бо само жыццё падавалася і падаецца цяпер праявай, якая цяжка фіксуецца, нават запісаная ў дакументах.

Актавыя кнігі земскіх і гродскіх судоў сярэдзіны XVI – пачатку XVII стагоддзяў, з якімі давялося працаваць, найперш уразілі сваёй мовай і ўсведамленнем таго, што за кожным з гэтых дакументаў стаялі жывыя людзі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І цуды, і страхі (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І цуды, і страхі (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «…І цуды, і страхі (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «…І цуды, і страхі (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x