Вольга Бабкова - …І цуды, і страхі (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Бабкова - …І цуды, і страхі (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І цуды, і страхі (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І цуды, і страхі (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на “экзістэнцыяльнае рэха”, якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.

…І цуды, і страхі (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І цуды, і страхі (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Хлопята, братаньки, врядничка, боярка, тивунец, ойчычка, детки, нябожка, дитятко, дворчык, домок… – нязвыклы лексікон для судовай канцылярскай мовы. Ужо пасля з гэтых пісьмовых крыніц выплюхнулася цэлае мора імёнаў, прозвішчаў, найменняў, якія прыцягвалі ўвагу і прымушалі глядзець на звыклы свет іншымі, так бы мовіць, прамытымі вачыма. Цяпер я цвёрда ведаю, што час і прастора насамрэч маюць слаістую структуру. І там, дзе іх ужо няма, працягваюць адгукацца на покліч старыя імёны. Адно трэба мець доступ да коду, не памыліцца ў выбары ключа. Нялёгкая задача.

Зачараваная графічнымі выявамі даўняга почырку, сочачы ўважна за хітраспляценнямі асобных словаў, міжволі пачала бачыць тое, чаго ў дакуменце насамрэч не было. Прыкладам, на другі-трэці дзень пасля пачатку працы з тэкстам актавай кнігі мінскага гродскага суда, наткнулася на выраз, запісаны ў дакуменце крымінальнага характару, які прымусіў на імгненне вымкнуць з будзённасці. (Вядомы стан пры сустрэчы з трапнай метафарай ці празрыстым да вастрыні вобразам). Гаворка ішла пра золотую бшчалу . Не проста пчалу, а менавіта залатую! Пазней даведалася, што “пчала” сапраўды была ў дакуменце, але быў яшчэ і “залаты”, які згадваўся ў якасці грашовай адзінкі. Парэпанасць аркуша дазволіла злучыць два словы і атрымаць нечаканы вобраз. Памылка выправілася, але радасць ад першага ўражання засталася. Больш за тое, гэты вобраз міфалагічнай “залатой пчалы” суправаджае мяне і дасюль, не даючы “заспаць” якое трапнае слова ці выраз. (Пчолы, мёд, увогуле асобная тэма. Здаецца, над зямлёй Вялікага Княства павінен быў бы стаяць гуд ад безлічы пчолаў, якія раіліся над лясамі ды пушчамі, выбіраючы сасну ці дуб, дзе пазней дбайныя рукі прывесяць славутыя борці ды пазначаць натесами ды крыжами сваю ўласнасць. Адсюль і так званыя “мядовыя руны” – подпісы мясцовай шляхты пад некаторымі дакументамі, дзе заміж прозвішчаў – графічныя выявы клеймаў, якімі пазначалі дрэвы, і якія пасля сталі элементамі родавых гербаў. Адтуль, з тых рояў, верагодна, заляцела пчала і ў гравюру Скарыны).

Абмылкі здараліся і пазней. Аднойчы, прачытаўшы ў тэстаменце пана Ежы Завішы, што той перад смерцю ўласнай рукой выправіў у тэксце глосы і адрэдагаваў адзінаццаць вершов, прыйшла да высновы, што спаткала невядомага дасюль паэта, які паходзіць са славутага роду і пахаваны, да таго ж, у Вільні. І толькі пасля даведалася, што “верш” у польскай традыцыі азначае не толькі вершаваныя радкі, але і проста радкі тэксту, якія і правіў у акце сваёй апошняй волі пан Завіша.

Апошні з выпадкаў “інтэрпрэтацыі” вобразу, сустрэтага на старонках дакументу, адбыўся падчас наведвання Мастацкага музея. Напярэдадні, расчытваючы дакумент з кнігі Менскага гродскага суда сярэдзіны XVII стагоддзя, заўважыла ў слове oznajmujeўпрыгожаную малюнкам праз пісара літару “О” з намаляваным ў яе сярэдзіне тварыкам з трохі нетыповымі, як на сёння, рысамі. У музеі сп. Надзея Высоцкая вадзіла ўздоўж партрэтаў з Радзівілаўскай калекцыі і з небывалым энтузіязмам апавядала пра кожную асобу на палатне. Звяртала ўвагу на характар пісьма тутэйшых майстроў і высокі ўзор школы замежнай. Апроч узроўню майстэрства кідалася ў вочы рознасць почырку пры маляванні твару. На беларускіх карцінах выразна праглядалася тая самая спецыфічная схема твару, што і на літары “О” з менскай актавай кнігі. Асаблівасць – у вачах. На заходнееўрапейскіх палотнах вочы на тварах зусім іншыя. На тутэйшых зрэнкі маляваліся ў аблямоўцы выразных верхніх і ніжніх складак, што рабіла погляд партрэтаванага больш наіўным, па-дзіцячаму добрым. Пісар з менскай канцылярыі напэўна бачыў, назіраў тагачасныя карціны, што, відаць, і паўплывала на ягонае крэмзанне-маляванне падчас працы ў судзе.

На тле ваенных і грамадска-палітычных падзеяў, што трэслі Княства і Карону (змаганняў, узрушэнняў, вэрхалу), а таксама агня, паморку, градабіцця, няшчасных выпадкаў, убоства і свавольства падданых, судовыя запісы – паверхня, край жыцця, адзін з яго шматлікіх бакоў, у якім галоўныя падзеі падаюцца ўскосна: ці то словам, ці то згадкай, ці то выпадковай датай… Але ж гэтая паверхня была трывалым грунтам, які сведчыў, што жыццё працягваецца нягледзячы ні на што.

Судовыя кнігі даюць рэдкую мажлівасць пачуць неадрэдагаваны запіс жывога аповеду той катэгорыі людзей, якія амаль не пакінулі пасля сябе ніякіх дакументаў. Большасць архіўных матэрыялаў – гэта матэрыялы ў найлепшым выпадку пра іх. У гэтым сэнсе судовыя актавыя кнігі – унікальная крыніца таго, як думалі і гаварылі рэальныя людзі. Праз дыялогі паміж людзьмі, праз іх простую мову праяўляе сябе чалавечая індывідуальнасць. Бо словы скіраваныя непасрэдна да канкрэтнага чалавека і толькі да яго. Не безаблічная маса, але – індывіды. А праз гэтую размову, якую даюць мажлівасць пачуць дакументы, паўстае мажлівасць убачыць і адчуць эмоцыі ды ўяўленні, уласцівыя тагачаснаму чалавеку. Павінна ўзнікнуць – і ўзнікае – гэтак званае “экзістэнцыйнае рэха” паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж даследчыкам і гістарычным персанажам. Гэта можа быць размова мужчыны з кабетай, што выпадкова спаткаліся на дарозе, сына з паміраючым бацькам, прамова перад запрошанымі гасцямі абражанай нявесты Зафеі з роду князёў Слуцкіх у дзень вяселля з князем Янушам Радзівілам, якое так і не адбылося.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І цуды, і страхі (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І цуды, і страхі (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «…І цуды, і страхі (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «…І цуды, і страхі (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x