Вольга Бабкова - …І цуды, і страхі (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Бабкова - …І цуды, і страхі (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І цуды, і страхі (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І цуды, і страхі (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на “экзістэнцыяльнае рэха”, якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.

…І цуды, і страхі (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І цуды, і страхі (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На Траецкай гары месціліся хрысціянскія святыні, у тым ліку першы менскі касцёл зплябаніяй ды ставам побач. Менскі касцёл апроч іншага згадваецца ў судовых кнігах у звязку з гісторыяй забойства кн. Люмпарта Аўлачымскага. Менавіта каля касцёла слуга зямянаў Менскага ваяв. Станіслава Жука і Мікалая Ваўчка Станіслаў Богуш павінен быў … почавшы от дня недельного Троецы Светое… пры костеле менском католицком стоячы у каптуре з голою бронею учынок свои, то ест, забите на смерть небощыка Люмпарта Овлочымского невинное, перед кождымчоловеком, хто бы его о то спытал, вызнавати словы и явне почавшы от недели дня Светое Тройцы до шести недельных дней.

Сярод іншых бажніц – паненскі кляштар пры царкве св. Тройцы канвенту св. Базыля, а таксама

Увазнясенскі манастыр, сядзібы якога месціліся наводдаль ад дамоў і халупаў, якіх багата было на Траецкай гары. У канцы ХVI стагодздзя з Увазнясенскім манастыром было звязанае імя продка Фёдара Дастаеўскага – Стэфана, які пэўны час быў ягоным арандатарам. Жыццё манастыра павольна рухалася ў рытме свайго часу, супадаючы з рытмамі самога места. Так, у прытворы царквы Увазнясеньня Хрыстова трымалі прысягу манастырскія падданыя Якуб Раціборскі, Даніла Марціновіч і Амбражэй Кажамяка ў адказ на абвінавачванне іх у рабаванні цівуна князя Крыштафа Радзівіла Івана Татурчыча. Нібыта рабунак адбыўся на вуліцы Манастырскай, непадалёк царквы, і пацярпелы страціў грошы і адзенне сваё і чужое, якое пазычыў у пісара. Пасля прысягі княскі цівун забраў назад свае абвінавачванні ды прыгадаў, што быў у той вечар опилы , і тыя падданыя айца Пайсея не былі причынцами ягоных шкодаў.

Гэтая падзея адбылася ў самым пачатку ХVII стагодздзя, а крыху пазней манастыр ізноў стаўся месцам няшчаснага выпадку. Манастырскаму ўрадніку Стэфану Пятроўскаму прыйшлося разбірацца з сынам менскага кушнера Васілём Яўхімовічам, які стрэліў ды пацэліў у дзвюх кабылаў прылепскіх падданых, якія на загад айца мітрапаліта Руцкага прыехалі да Увазнясенскага манастыра. Сам Васіль не стаў чакаць пакарання, а збег з манастыра в поле до лесу .

Гасцяваў аднойчы на Траецкай гары ў доме Шчаснага Арэшкаўскага менскі кравец Федар Гурчын. Быў на той час сакавік, гадина, або две в ноч і вяртанне дамоў. Кравец крочыў па вуліцы Вялікай,калі быў спынены насупраць дома каваля Яна Пячонкі невядомымі, што ехалі на санях з Траецкае гары. Пасля высветлілася, што ў санях ехаў з бяседы пахолак пана Самуэля Салагуба з сябрамі. На Траецкай гары, відаць, былі цэхі краўцоў і шабельнікаў, бо раз-пораз здараліся бойкі ці то краўца з краўцом, ці то краўца з шабельнікам, а то і шабельніка з кавалём. Аднаго разу на мосце ля Траецкай гары шабельнік Ян Дындзюк збіў вучня шабельніка Якуба Ясіловіча, маладога Войтка Брэскага, высвятляючы, напэўна, такім чынам свае прафесійныя праблемы.

Трэба сказаць, што дзякуючы актавым дакументам, збіраючы інфармацыю па крупінках, мажліва аднавіць тапаграфію старога Менска. Прынамсі, вядома, што менавіта раён Траецкай гары ў дакументах 1600 г. мае назву Старога места, у процівагу месту Новаму, дзе якраз у гэты час і была адбудаваная менская ратуша. Згадка ў дакуменце пра Старое места паўстала праз інфармацыю пра ўцёкі лёзных людзей, якія ўсчыналі дэбошы ў Менску і, каб пазбегнуць пагоні і затрымання, кінуліся ў раку Свіслач з места Нового на место Старое… в реку вскочывшы, переплынути на гору Троецкую хотели… Ці не сведчаць гэтыя звесткі пра вызначэнне самай старажытнай тэрыторыі на мапе Менска?

Жыды

На Нямізежылі жыды… Унізе, на Нямізе. Імя аднаго з іх, Езафа Давыдавіча Гафтара, стала вядомым дзякуючы таму, што быў ён слугой канцлера Льва Сапегі і меў уласны дом на Нямізе, а таксама прымаў у сябе другога слугу канцлера, пераеждчего жыда з Магілёва, Самуэля Іляшэвіча. У час, калі ў Менску адбываліся чарговыя рочкі і горад запруджвалі гости , на дом жыда Гафтара напалі слугі аднаго з такіх прыбылых – пана Яна Трацэўскага. Жыды кінуліся ўцякаць да Замка, што быў непадалёк, але на мосце перад брамай былі спыненыя і пабітыя. У выніку з дому гаспадара зніклі два срэбныя кубкі, которые важили чатыры гривны серабра , а ў госця скралі фасцыкул справаў і лістоў пана Льва Сапегі, а таксама шаблю, ладовницу и пишталет . Дарэчы, на магілёўскім госцю быў надзеты жоўты каўпак, падшыты лісой, які знік таксама.

Падобныя гісторыі здараліся найчасцей менавіта тады, калі ў Менску адбываліся судовыя рокі і рочкі, і горад перапаўняўся чужакамі, бальшыня з якіх не зважала на гарадскія законы і скарыстоўвала час для свавольстваў і гультайства. Увогуле, Менску рэдка калі даводзілася заставацца сам-насам, спакойна жыць сваім нутраным жыццём. Тры разы на год па чатыры тыдні адбываліся паседжанні земскага суда: у студзені, пасля Вадохрышча, якое ў каталікоў называецца святам Трох Каралёў; летам, пасля Сёмухі; у верасні, пасля свята Міхала. Паседжанні гродскага суда пачыналіся з першага дня кожнага месяца і працягваліся два тыдні, доўга цягнуліся таксама і кадэнцыі Галоўнага Літоўскага Трыбунала, на якія з усіх ваяводстваў з’язджалася безліч людзей. Шматлікія пасольствы бясконца калясілі з Варшавы ў Маскву і наадварот, спыняючыся ў Менску, а таксама госці-купцы і – што значна горш – лесные люди – жаўнеры, якія бязмэтна швэндаліся па наваколлі пасля якой-колечы шумнай вайсковай кампаніі. Вось чаму гасподы ў менскіх дварах заўсёды былі заселеныя, і мелася патрэба ў новых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І цуды, і страхі (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І цуды, і страхі (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «…І цуды, і страхі (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «…І цуды, і страхі (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x