Вольга Бабкова - …І цуды, і страхі (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Бабкова - …І цуды, і страхі (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І цуды, і страхі (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І цуды, і страхі (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на “экзістэнцыяльнае рэха”, якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.

…І цуды, і страхі (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І цуды, і страхі (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Татары называлі сябе князямі і шляхціцамі пачцівымі, служылі магнатам і заможнай шляхце, але і самі мелі (у абыход закону) на службе шляхту, а таксама зваяваных способом жовнерским чужаземнікаў. У рэестры зрабаванай у татараў маёмасці была запісаная чалядніца-маскоўка Феня Пекла.

Замак

Спусціўшыся з Новага рынку на Нізкі – на вуліцу Нямігу ці да ракі Нямігі, немажліва было не заўважыць брацкую царкву Святых апосталаў Пятра і Паўла, дзе на той час служыў святар Васіль Манеўскі, а на цвінтары спачывалі месцічы. Вядома, прынамсі, з тэстамента жонкі Мацея Завішы – князеўны Паланэі Пашкоўскай – пра жаданне быць пахаванай у гэтай царкве. Праўда, у пачатку ХVII стагоддзя не было спакойна пад дахам бажніцы. Яе неаднойчы рабавалі да голых сценаў, цягнучы царкоўнае начынне па мастках праз Нямігу, апанаваныя сваёй праўдай гарадскія мужы (сярод рабаўнікоў значыліся і чальцы менскага магістрата). Захаваліся імёны дзвюх чарніц жаночага манастыра пры Петрапаўлаўскай царкве – ігуменняў Аўгінні Шэмбелоўны і Ульяны Нямцовічаўны, што жылі там ў 1640-х гадах.

Ад царквы рукой падаць да пляцу, на якім месціўся Стары рынак, да крамак, да замкавых маста і брамы, праз якія можна было трапіць да самога Замка. Рынак – месца звыклое ў горадзе. Тут таўклася штодня бальшыня месцічаў і сялянаў з блізкіх вёсак ды фальваркаў. Тут можна было злавіць падданага-ўцекача, тут апроч куплі-продажы «купляліся» і «прадаваліся» гарачыя навіны і абвяшчаліся людям многим каралеўскія граматы. Месцы, куды возны прыбіваў копіі каралеўскіх граматаў ці баніцыйных лістоў, былі тыя, якія найчасцей наведвалі месцічы: ля варот крамных на рынку, на браме менскага Замка, у ратушы, у касцёле, у зборы евангелісцкім. Паступова Стары рынак саступіў свой статус Новаму рынку, але яшчэ доўга быў месцам зносінаў, пакуль не здрабнеў і не быў занядбаны сам Замак. Але пакуль тое здарылася, Замак заставаўся цэнтральнай часткай горада, у якой размяшчаліся замкавы суд і храмы, вязніца, дамы ваяводы і старосты, а таксама падданых, мяшчанаў і рамеснікаў. У архіве канцылярыі гродскага суда ў вялікіх дубовых скрынях пад адмысловымі ключамі захоўваліся кнігі і справы Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта сюды, у замкавую канцылярыю, беглі са сваімі скаргамі пакрыўджаныя зямяне ды мяшчане, адносілі рэляцыі возныя, прамаўлялі прысягі сведкі. Тут чакалі сваіх пазыкантаў для разліку, і пісар рыпеў пяром, перапісваючы ў актавыя кнігі квіты і цэдулы, тэстаменты і лісты, выдаючы выпіскі на рукі ўдзельнікам судовых працэсаў. Пісары былі найбольш адукаванымі людзьмі ў судзе ў адрозненьне, напрыклад, ад возных, некаторыя з якіх маглі дазволіць сабе заставацца непісьменнымі. Менскімі судовымі пісарамі былі ў гэты час Стэфан Гладкі, што жыў на вул. Зборавай, Станіслаў Унучка, Геліяш Гурын, Іван Драбышэўскі, а таксама пісар менскай каморы Васіль Масленка. (Хочацца прыгадаць, але не ў зьвязку з Менскам, пісара Рэчыцкага гродскага суда, што жыў на мяжы ХVI—ХVII стагоддзяў, – Фурсіяна Скарыну).

Замак быў аточаны з усіх бакоў земляным валам і апаясаны ровам з вадой, і каб трапіць за яго сцены, трэба было прайсці замкавы мост і ўвайсці ў браму, дзе на варце мусіў знаходзіцца замковый стораж . Па гэтай дарозе з места Нового до Замку і наадварот, з Замку до места, пратупала безліч ног, сціраючы лапцямі, ботамі дый тревиками драўляны насціл Замкавай вуліцы. Пабываў тут у кастрычніку 1616 года і сын вядомага асветніка Васіля Цяпінскага Тобіяш, каб заключыць пагадненне і падпісаць ліст-угоду з зямяніным Юрыеям Драбышэўскім, якая тычылася ягонага сына, а значыць, унука Васіля Цяпінскага – Яна. Колькі разоў сцены канцылярыі і вушы прысутных чулі словы прысягі, прамоўленыя перад судовым урадам рознымі асобамі: “Я, Стефан Лойка, возны, прысегаю пану Богу всемогущому, в Тройцы единому. На чым, если справедливе присегаю, пане Боже мне помажы, а если несправедливе прысегаю, Боже мене забий”.

Але дарэмна ўяўляць судовую святліцу месцам, дзе заўсёды панавалі закон і справядлівасць, бо жывыя людзі ўносілі свае папраўкі, згодна з уласнымі уяўленнямі пра сваё месца ў гэтым свеце. У самым пачатку лета 1600 года дзіўнае відовішча назіралі, пэўна, задраўшы галовы, наведвальнікі Нізкага рынка, бо па замкавым мосце стрымгалоў уцякалі з Замка лентвойт і ўсе бурмістры, райцы і лаўнікі, а па замкавых валах, од страху не потрафивши на мост, несліся менскія мяшчане Іван Чаргановіч і Багдан Філіповіч, абодва ў аксамітных капелюшах, а за імі з аголенымі мячамі беглі невядомыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І цуды, і страхі (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І цуды, і страхі (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «…І цуды, і страхі (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «…І цуды, і страхі (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x