Вольга Бабкова - …І цуды, і страхі (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Бабкова - …І цуды, і страхі (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І цуды, і страхі (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І цуды, і страхі (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на “экзістэнцыяльнае рэха”, якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.

…І цуды, і страхі (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І цуды, і страхі (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пагоня скончылася тым, што абодва ўцекачы далі нырца ў Свіслач… в реку Свислоч поутекали и мало не потанули . Так завершылася спрэчка ў судовай ізбе пасля слов ущипливых і поличак паміж менскімі мяшчанамі і зямянамі Наваградскага павету падчас адбывання ў Менску чэрвеньскіх судовых рочак.

Бойка паміж скаржнікамі, якія імкнуліся трапіць у замкавую канцылярыю, каб знайсці справядлівасьць, магла распачацца яшчэ на подступах да Замка. Так і сталася паміж панамі Андрэем Стахоўскім і Самуэлем Есьманам, братамі галоўных удзельнікаў судовага працэсу – Стэфана і Паўла. Спаткаўшыся выпадкова ля сцен царквы манастыра св. Пятра па дарозе з вуліцы Юр’еўскай да Замка, відаць, слова за слова, але счапіліся не на жарт, і да канцылярыі справа ў той дзень не дайшла, бо ў ход пайшлі, апроч словаў неучстивых, доброй славе… доткливых, якімі шляхта лжила и лаяла адзін аднаго, шабля, абух ды чакан.

Аднаго разу ўчыніў буянства ў менскай канцылярыі нават сам земскі суддзя Пётр Зяновіч, калі сустрэў там сына свайго крыўдзіцеля Фёдара Ваўка Міхаіла…. нет ведома для какое причины звазнившысе на его, словы неучтивыми… лаял и сороматил як ему упадобало , а пасля паабяцаў помсціць і корбачом неўзабаве правучыць. Бывала і так, калі нязгодная з рашэннем суда шляхта, будучи гневом порушона , пачынала фукать и лаять і справа магла дайсці да палічак і нават да крыві.

Апроч судовых святліц ды ізбы была ў Замку яшчэ изба чорная, где вязни седять , а пры ёй – сторажы, што вязни стерегуть . Усяго ў Менску прыгадваюцца тры вязніцы: у Замку, на Ратушы, у «Ду(ы)боўцы». У замкавай турме сядзелі людзі рознага стану – свавольнікі, злодеи прыличные , крывапрысяжцы, фальшэры, мужазабойцы. Вязенне магло быць тяжкое и строгое , калі вязня садзілі ў калоду, вязалі ў пута ці закоўвалі ў ланцугі ( одным ланцугом железным за шыю, а другим по середине ), а магло быць і лягчэйшым. Тэрмін сядзення – ад 6 тыдняў да паловы года. Прыгадваюцца везене земляное, у вежы на дне, у лехах вежы , а таксама менскі кат мистр тутошни , які вінаватых брал на муку і выконваў страту. Гэта маглі быць шыбеніца, чвертоване, стяте на горло, взбите накол , якімі каралі выключна за цяжкія забойствы па гарачых слядах. Але ж у вязніцу траплялі і выпадковыя асобы, у кожнай з якіх была свая невясёлая гісторыя…

Гэтак давялося правесці ноч в окрутном везени жаніху Яну Лібаровічу, які заехаў у Менск па сваіх вясельных справах, каб набыць золота, сребра, шат, коберцев и инших потребов, і меў на гэта з сабою ажно 200 коп грошай. Відаць, вырашыў набываць упрыгожванні ды срэбны посуд у менскага залатара Івана [Амазікавіча] і спыніўся гасподаю ў ягоным доме на рынку. Стаміўшыся ад цяжару адказнасці і перадшлюбнай мітульгі, малады чалавек, заваліўшыся ў гасподу праве под час полудневы, а гадине двенадцатой і павесіўшы шаблю з пулгакам на сцяну, рухнуў на ложак. Але прачнуўся ўжо без грошай, без шапкі, без пояса з машною. Учыніўшы гвалт гаспадару, апынуўся ў замкавай вязніцы.

Прыходзіў у замкавую вязніцу заручыцца за свайго падданага з маёнтка Новы Двор кашталян Пётр Монвід Дарагастайскі, бо затрымалі ягонага падданага на торгу добровольном подле крамов на Новым Рынку ў той самы дзень, калі ён прыехаў у Менск і яшчэ нават не паспеў агледзецца. А двое мяшчанаў прыцягнулі да вязніцы зляканага жыда Марка Перутовіча, які, ідучы на рынак, быў улапены, шарпаны …на зелжывот стану жыдовского і ўрэшце абрабаваны. А ўсяго толькі нёс ён на рынак сваю роботу едвабную – гузікі і пятліцы. Хіба ствараў каму непажаданую канкурэнцыю ці ашукаў кагосьці са сваіх ранейшых пакупнікоў? Але ж і птушка не любіць клеткі, а чалавек – несвабоды. З турмы ўцякалі. Хто, пасаджаны в колоду , з калоды ўцёк, хто неяк хітрасцю – фартельна, а часам, робячы падкопы, – выкопанем.

Сюды, у Замак, прывозілі для агляду целы нябожчыкаў, прыводзілі параненых ахвяраў, каб сведчыць на ранах. Пра нябожчыка, якога прывезлі ў красавіку 1618 года, напэўна, казаў увесь Менск, бо тое быў вядомы ўсім суддзя земскі менскі Грыгорый Макаровіч, па-зладзейску забіты ў сваім маёнтку Хатаевічы. 1618 год быў наогул злым часом для мірнага насельніцтва. Нездарма ў пераліку бедаў, якія маглі напаткаць людзей у тыя часы, то бок, Божа уховай, огонь, поветрие моровое, голод, спустошене, ушкоджене – нищене од жовнера згадвалася першым. Перамога войскаў каралевіча Уладыслава над Масквой, перамір’е ды ягоны новы тытул мала змянілі тутэйшае жыццё. Бой, луп, грабеж цярпела насельніцтва ад жаўнераў, якія, паспытаўшы маскальской крыві, вярталіся з маскоўскіх межаў, не маючы на чом и о чом служить , бавячы час немалы ў Оршы без службы, ходзячы па лясах хто пешшу, хто на конях… Менавіта такіх лясных людзей знайшоў непрыяцель суддзі для здяйснення забойства. Прыехаўшы за імі да Оршы з краю Менского , паабяцаўшы грошай і палову нарабаванай суддзёвай маёмасці, паехаў разам з імі назад у Литву , дзе і адбылося тыранское и неслыханое мордерство и забойство … Казалі, што суддзя сам выйшаў да гвалтаўнікоў, трымаючы ў руках шкатулу з грашыма, облігамі на пазыкі, просячы аб міласэрнасці. На што яму адказалі: “ И шкатула твоя і скарб твой і ты сам в наших руках” , маўляў, пішы хутчэй свой тэстамент, не ведаючы таго, што стары суддзя даўно ўжо паклапаціўся пра гэта, і тэстамент таксама ляжаў у шкатуле сярод грошай і каштоўных папераў. Апрануты быў суддзя ў свой апошні дзень у люндышовы капеняк, а на галаве была сабаліная шапка. Маёнтак Хатаевічы і ўдаву менскага суддзі злодзеі не пакідалі ў спакоі яшчэ доўгі час, пазбавіўшы здароўя і маёмасці. Пазней, на судовым працэсе з арганізатарамі злачынства братамі Душэўскімі інтарэсы ўдавы прадстаўлялі яе апекуны – паны Пётра Стэцкі і Андрэй Бурба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І цуды, і страхі (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І цуды, і страхі (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «…І цуды, і страхі (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «…І цуды, і страхі (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x