• Пожаловаться

Кастусь Акула: За волю

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: За волю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Канада, год выпуска: 1991, ISBN: 0-9690869-7-0, издательство: Пагоня, категория: Современная проза / roman / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кастусь Акула За волю

За волю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За волю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «За волю» дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькі нацыянальна сьвядомае беларускае эміграцыі, але й тых варожых сілаў, што дзеялі сярод яе з загадаў каляніяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся, што ён у пэўнай ступені таксама спрычыніцца да далейшага аб’яднаньня нашых суродзічаў у іхнай працы і ахвярнасьці для адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал За волю? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

За волю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За волю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Некалі ўдома ў майго бацькі быў сад, — пачаў ён паволі апавядаць. — Было некалькі маладых яблыняў папяровак. На гэтых маладых дрэўцах вырасталі вялікія жоўтыя, во так вялічынёй з два кулакі, яблыкі. Я надта любіў яблыкі. У суседаў сад лазіў іх латашыць ну й да сваіх стараўся, як толькі дасьпявалі, першым дабрацца. А яблыкі на папяроўцы былі такія цяжкія, што сукі ламалі, дык бацька ладзіў для іх спэцыяльныя падпоры. І вось таго лета, аглядаючы часта адну папяроўку яблыню, я спасьцярог, што ўсе цяжкія, ужо пападпіраныя яблыкі яшчэ зялёныя, хоць ужо вялікія, але адзін яблык раней пачаў жаўцець. Вось, думаю сам сабе, гэты яблык ёсьць надзвычайны прыгажун і вялізны маладзец, ён раней за ўсе іншыя чамусьці сьпее, быццам для таго, каб я яго зьеў. Пакуль бацька дабярэцца, дык я ўжо і ў рот яго! Яно так і сталася. Каб бацька ці матка ня бачылі, я раз шмыгнуў у сад, сарваў той сьпелы яблык папяроўку і як найшырэй разінуўшы рот, адкусіў вялізны пахучы кавалак яго. І тут я стануў, як акамянелы, мой рот перастаў жваць. І чаму? А таму, што зь сярэдзіны таго кавалка яблыка, больш як паловы яго, каторы трымаў у сваёй руцэ, пазіраў на мяне сваёй чорнай галавой вялізны жоўты чарвяк. І сыты-ж паразіт, каб яго пранцы! Ды яшчэ, прыгадваю, выкручваецца, быццам ізь зьдзіўленьнем на мяне глядзіць. Я так узлаваўся, выплюнуў тое з роту, і гэты кавалак, каторы ў руцэ трымаў — пад ногі! Растаптаў!

— Я, мусіць, пайду, — сказаў Нік.

— Га? Ага, як хочаш…

Нік зразумеў, што Алесь быў у нейкім іншым, яму зусім недаступным сьвеце. Нават не падзякаваў яму за тое, што Веру прывёў. Ён шмыгнуў за дзьверы.

— Ну й што ты гэтым хочаш сказаць? — спыталася Алеся Вера. Яна ўважна слухала схуднелага, мізэрнага цяпер у твары, аброслага барадой Алеся. Яна сядзела на крэсьле. Алесь падыйшоў да яе, стануў насупраць, пазіраў у вочы.

— Як гэта так? Ты нічога не зразумела? Калі я, некалі, закахаўся ў цябе, адкуль мне было ведаць, што камуністычны чарвяк-паразіт сыцее ў тваім нутры? І цяпер проста сьмешна й няверагодна: нават такая думка, барані Божа, каб мне калі ў галаву цюкнула! Ані-ні! Некаторыя з маіх суродзічаў намякалі, што такая магчымасьць можа быць, яй-Богу! Што за дурань, асьлеплены каханьнем дурань зь мяне быў!

Вера схіліла галаву й ледзь стрымлівала сьлёзы.

— Дык чаго-ж маўчыш? — пытаўся ў яе Алесь.

— Алесь, мілы мой, мне прыкра, што так сталася. За тое, што я зрабіла, няма прабачэньня. Усё-ж я спадзявалася, што выслухаеш мяне, таму й прыехала…

Цяпер яна падняла галаву, і Алесь спасьцярог там сьлёзы.

— Выслухаю што, Вера? Ты мне раскажаш, якім вялікім ідэалістам ты была, як памагала ім пхаць той увесь сьвет да рэвалюцыі, ды як Мікіта кукурузьнік адчыніў табе вочы? Што ты новага можаш мне сказаць, Вера?

Голас Алесеў войстры, як брытва. У вачох — маланкі. Ледзь стрымліваўся, каб «кветку» за горла не схапіць. Колькі-ж кіпені ў сэрцы!

— Алесь, дарагі мой, я вярнулася па сваёй волі, спадзявалася, што выслухаеш мяне. Я меркавала, што ў цябе на столькі хопіць цярплівасьці, калі ўжо не пашаны да мяне…

— Добра, дзяўчына, окэй, расказвай. Пачынай. Ды даволі мяне зводзіць. Высьцерагайся гэтага. Няхай гэта будзе запраўды нешта важнае, бо…

— Ал, ты запраўды ніколі не даведаўся адкуль я паходжу, пра маіх бацькоў і маё дзяцінства нічога ня ведаеш. Калі раскажу табе, можа зразумееш…

— Я слухаю.

— Калі я была яшчэ маленькай дзяўчынкай, тут быў вялікі эканамічны крызіс. Ты пра яго чуў. Мой бацька быў бяз працы й ня было за што пражыць. Гэтаксама цярпела маса іншых. Страшная сытуацыя. Беспрацоўныя дэманстравалі, а паліцыя біла іх, разганяла бізунамі, цкавала сабакамі… наяжджала на іх коньмі. Я помню адну такую сцэну і я яе не забудуся да канца жыцьця. Было многа людзей, былі жанчыны й дзеці ў мястэчку, паліцыя разганяла дэманстрацыю рабочых. Пачалося ад крыку й кіданьня каменьнямі, а кончылася тым, што коньмі наляцелі на людзей і забілі тады, у ліку іншых, майго бацьку. Ты зразумей, што я тады была малой дзяўчынкай, мая маці трымала мяне ў сваіх руках. Калі бацьку забілі, яна была самлела, а мяне, — пасьля казалі, — людзі выратавалі спад конскіх капытоў. Маю матку ледзь аднялі ад бацькі мёртвага ўжо. Пасьля ўсіх гэтых гадоў я памятаю яго, зьбітага, што ўміраў на руках маёй маткі. І маёй матцы нядоўга асталося было жыць, за год і яна адыйшла пад ударам сэрца. Я асталася сама на гэтым сьвеце, маленькая сірата. Можаш сабе ўявіць якое мяне чакала жыцьцё. Мне памаглі добрыя людзі. Гэтак мне тады здавалася. Мясцовы рабочы клюб, як я пасьля дый запозна гэта зразумела, памагаў мне не таму, што быў натхнёны духам Самарытаніна… Людзі з таго клюбу мне ня толькі мінімальна памагалі, але мяне і выкарыстоўвалі для сваіх мэтаў. З палітычных меркаваньняў яны з майго бацькі зрабілі вялікага змагара, проста мучаніка за камуністычныя ідэалы. І для добрых людзей я быццам напамінала пра тое зло, якое капіталістычны ўрад зрабіў бедным і беспрацоўным людзём. Людзі гаварылі мне, часта прыпаміналі мне, што гэта ўрад мяне сіратой зрабіў. Я да гэтага прывыкла. І ведаеш што? Тая рэкляма, якую рабілі мне, як дачцэ вялікага змагара за справу працоўных, нават спадабалася мне. Такая, відаць, нікчэмная людзкая натура… Калі я падрасла, працавала ў рабочым клюбе ў Балтаве. Казалі, што я добрая і пільная работніца. Прыйшла навука. Я чытала, што мне давалі. Ты ведаеш іхную літаратуру, ты павінен ведаць… Яны мелі школьную праграму па суботах і нядзелях. Я навучылася чытаць і пісаць парасейску, а ад людзей яшчэ ведала і пабеларуску. Чытала многа савецкай літаратуры, пераважна Максіма Горкага. Яны, мусіць, лічылі мяне добрым матар’ялам бо нават далі магчымасьць у Савецкі Саюз зьезьдзіць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За волю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За волю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «За волю»

Обсуждение, отзывы о книге «За волю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.