• Пожаловаться

Кастусь Акула: За волю

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: За волю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Канада, год выпуска: 1991, ISBN: 0-9690869-7-0, издательство: Пагоня, категория: Современная проза / roman / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кастусь Акула За волю

За волю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За волю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «За волю» дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькі нацыянальна сьвядомае беларускае эміграцыі, але й тых варожых сілаў, што дзеялі сярод яе з загадаў каляніяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся, што ён у пэўнай ступені таксама спрычыніцца да далейшага аб’яднаньня нашых суродзічаў у іхнай працы і ахвярнасьці для адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал За волю? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

За волю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За волю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна лёгка пацалавала Ніка ў шчаку й сардэчна паціснула яму руку на разьвітаньне.

44

Алесь гойдаўся ў сваім крэсьле й пазіраў праз вакно пакою на вуліцу. Наняў гэты пакой у свайго сябры пасьля таго, як перастаў працаваць у Трыфты Тоні. Гэтта ён праводзіў цяпер бальшыню свайго вольнага часу. У пакоі было адно неабходнае: стол, тры плястыковыя крэслы, ложак з пасьцеляй і шуфляда. Гара кнігаў займала цэлы кут. Некаторыя зь іх — у кардонавых скрынках. Кнігі й паперы беспарадкам ляжалі й на стале.

Алесь аднойчы быў урачыста пастанавіў напісаць гісторыю свайго жыцьця. Добра папацеўшы, напісаў быў ужо тры першыя разьдзелы, а аднаго дня, у прыплыве раптоўнай злосьці, выкінуў усё тое на сьметьнік. І запраўды, хто будзе цікавіцца ягонай пісанінай? Уся тая эмацыянальная жоўць, якую выліў на паперу, — мяркаваў Якімовіч, — гэта стрэл у пустое… Цяпер-жа, пачуцьцёва здраньцьвелы, Алесь доўгі час ківаўся ў сваім крэсьле, глядзеў на вуліцу.

Мог-бы ён зусім дакладна апісаць усе тыя малыя падзеі, што там адбываліся: што суседзі робяць і ў які час, якія дзеці і зь кім гуляюць, калі паліцыя начэплівае штрафныя жоўтыя бялеты на аўтамабілі, каторыя тут ставіць можна толькі ў пэўныя абмежаваныя гарадзкім правам гадзіны. Алесь прадаў свой Олдсмабіл і большасьць грошы ўжо выдаў на ўтрыманьне. Хутка павінен знайсьці працу. Нік абяцаў, што можа ўзяць яго ў Трыфты Тоні, хоць ягоная калішняя пазыцыя была ўжо занятая. Атрымаў яшчэ пару лістоў ад маткі з просьбай, каб вяртаўся на бацькаўшчыну. Бальшавіцкая пастка. Матцы памагчы ня мог, а самому ў варожую пятлю лезьці?

Часамі запрашаў яго да сябе сусед з дому Янка Кум. Запрашалі й іншыя, але Алесь да нікога не хадзіў. З Кумам, які працаваў у вялікай фірме сельскагаспадарчых машынаў, меў добрую беларускую жонку й двое дзетак, ужо выплаціў свой мураваны двухпавярховы дом, меў аўтамабіль, Алесь мог пагаварыць пра жыцьёвыя дробязі, бо ведаў гэтага добразычлівага і стараннага чалавека, які ніколі не насіў на нікога камяня за пазухай. І Алеся ён не распытваўся пра самае найбольшае, што яго балела. Гэтак выгадна было Алесю. Высьцерагаўся тых, каторыя з задаваленьнем маглі-б вярэдзіць ягоную рану.

Часта наведваў яго Нік Лок. Апошнім часам Алесь заўважыў, што ён быццам нешта скрываў, ня мог проста глядзець Якімовічу ў вочы. Аднойчы Нік спытаўся ў Алеся, як-бы ён захаваўся, калі-б Вера раптам пастукала ў дзьверы ягонага пакою. Алесь паціснуў плячыма, ня ведаў, што адказаць.

У адзін дзень Нік тэлефанаваў да яго і спытаўся, як ягонае здароўе. Абяцаў зрабіць яму неспадзеўку сяньня-ж пасьля працы. Алесь падумаў пра нейкі чарговы Нікаў жарт, на якія ён, вынаходлівы чалавек, быў заўсёды здольны. Алесь глядзеў праз вакно. Сьнег перастаў падаць і некаторыя руплівыя суседзі ўжо чысьцілі перад сваімі дамамі ходнік. Пад’ехала таксі і Алесь бачыў як Нік вылез з аўта. Зь ім вылезла нейкая жанчына ці дзяўчына апранутая ў каштанавага колеру футра й такую-ж футраную круглую шапку. Хто-ж гэта такі? Калі яны набліжаліся, Алесь распазнаў яе. Сэрца ягонае раптоўна паскорыла свой рытм. Усхвалёваны Алесь схапіўся за цыгарэту. Ужо зьмяркалася, ён уключыў сьвятло, падгладзіў коўдру на пасьцелі, зірнуў на хаос на стале. Апусьціліся рукі. «Няхай бачыць, — падумаў, — гэта-ж во якая неспадзеўка!» Пастукалі ў дзьверы.

— Калі ласка, заходзьце!

Адчыніліся дзьверы і Нік зь дзяўчынай увайшлі ў пакой. Алесь стаяў, абапёршыся на стол і не зварухнуўся. Пільным вокам аглядаў дзяўчыну.

— Добры вечар, Ал, глядзі каго я да цябе прывёў, — голасна сказаў і ўсьміхаўся Нік, пазіраючы то на Алеся, то на Веру.

Дзяўчына агледзела пакой, зрабіла крок наперад і спынілася.

— Вера, — сказаў Алесь нізкім і напружаным тонам, — ці гэта запраўды ты?

— Я спадзявалася, што ты пра мяне не забыўся, — адказала Вера дрыготкім голасам. — Можна да цябе?

— Слухай, — зьвярнуўся Нік да Алеся, — запрашай нас сесьці. Што з табой? Хадзі, Вера, давай мне сваё пальто, сядай.

Нік узяў у Веры пальто й шапку, палажыў іх на ложак, пасадзіў яе на крэсла. Алесь не крануўся зь месца.

— Дык ты вярнулася, мая кветка, — сказаў ён голасна, быццам сам да сябе.

— Дык ты незадаволены, што яна вярнулася? Прызнайся!

Алесь уважна аглядаў дзяўчыну і быццам ня чуў таго, што сказаў Нік. Настала маўчаньне. Алесь, як выглядала, нібыта існаваў у нейкім сваім, аддалёным сьвеце. Уся ўвага ягоных вачэй была сканцэнтраваная на той, якую вось ня так даўно, яму здавалася, незваротна страціў. А цяпер аглядаў яе тут-жа ў сваім пакоі, жывую, прыгожую, румяную, і ня верыў сам сабе.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За волю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За волю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «За волю»

Обсуждение, отзывы о книге «За волю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.