Кастусь Акула - За волю

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - За волю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Канада, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, roman, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За волю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За волю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «За волю» дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькі нацыянальна сьвядомае беларускае эміграцыі, але й тых варожых сілаў, што дзеялі сярод яе з загадаў каляніяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся, што ён у пэўнай ступені таксама спрычыніцца да далейшага аб’яднаньня нашых суродзічаў у іхнай працы і ахвярнасьці для адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.

За волю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За волю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не, тут нешта ня тое. Нейкая дэталь у цэлым не пасуе. Ці ня лепш спытацца Алеся, паказаць яму газэтку? А можа ня трэба? Ці-ж не хапае слова Капшуна й артыкулу ў газэтцы? Чаму ім ня верыць? Толькі таму, што яна любіць гэтага дзяцюка? Марксіст, якога рознага маштабу палітрукі «прапісалі» некалі ў Верына сумленьне, дакараў цяпер яе за розныя сумлевы, прыгадваў ёй, што змагары за сацыялістычную справядлівасьць і будучы сусьветны камунізм ня могуць матываваць свае паступкі пэрсанальнымі інтарэсамі; партыя зьяўляецца крыніцай усяе мудрасьці, ёй трэба сьлепа падпарадкоўвацца. Партыйныя догмы, як і рэлігійныя, — нязьменныя і максымальныя ў сваёй далёказорнай справядлівасьці. Так, да, да. Абрыўкі ці адной такой марксісцкай догмы якраз цяпер «наносілі візіты» ў галаву зьбянтэжанай дзяўчыны. Перамагае інэрцыя, прадаўжаецца «шэсьце пад сонцам» і гэтак далей… Вера ўжо гатовая праклінаць Алеся і быць задаволенай, што кагадзе зрабіла Капшуну дакладную справаздачу пра «фашыста» Шпака.

30

Цяжкая ноч. Вера кідалася на ложку, ніяк не магла заснуць. Ніколі ў сваім жыцьці ня ўжывала на сон таблетак. Перайшла спаць на канапу. Пад раніцу заснула. Раніцай пераконвала Ніну, што ўсё ў парадку, але тая не паверыла ёй. Ды роспыты нічога не памаглі. Дзяўчына наракала на боль галавы, узяла пару таблетак асьпірыны. Ніна параіла ёй быць дома. Калі-ж Ніна скрыпнула дзьвярмі, Вера пастанавіла ісьці на працу й проста паставіць перад Алесем галоўнае пытаньне.

Дзень цягнуўся надта марудна, Вера не магла сканцэнтравацца, забывалася што рабіла, нэрвавалася, дрыжэла. Цяжка было ёй справіцца з самымі простымі заданьнямі, усё з рук падала. Калі Алесь сустрэў яе з шырокай і прыязнай усьмешкай на сваім твары ды спытаўся чаму яна такая бледная і невясёлая, дзяўчына спыталася ў яго, ці можна зь ім пагутарыць пра нешта вельмі важнае. Алесь прыабяцаў пабачыць яе ў сваёй канторы пры канцы дня.

Калі Вера адчыніла дзьверы, Алесь устаў, папрасіў яе сесьці.

— Слухаю цябе. Што за праблема? — спытаўся з манерай начальніка. — Ці не падабаецца табе наша праца або плата? — усьміхнуўся.

Бяз слова, Вера выцягнула з сумачкі завяртанскую газэтку, разгарнула там, дзе пісалі пра Алеся і палажыла на стол.

— Што гэта такое? — зморшчыўся Якімовіч. — Адкуль ты яе дастала? — Алесь зрабіў націск на «ты».

— Па пошце, — суха адказала дзяўчына.

— Так выглядае, што яны сваім хламам усіх забясьпечваюць, — спакойна тлумачыў Алесь. — Калі цябе цікавіць, дык магу сказаць, што гэтай сваёй чалавеканенавіснай прапагандай яны закідваюць нашых суродзічаў па цэлай Канадзе і іншых краінах вольнага сьвету. Ня так даўно я пайшоў тут у адну ўстанову й пытаўся, што можна зрабіць, каб спыніць гэту камуністычную поскудзь… Гм… Нават табе прыслалі. Не магу сказаць, што гэта для мяне неспадзеўка.

Алесь гартаў газэту так, быццам увага яго была недзе далёка, на нечым зусім іншым. Другі раз зірнуў на сваю здымку зусім абыякава. Зьдзіўленая Вера не магла адгадаць, чаму ён мог так спакойна паглядаць на сваю здымку й там-жа пра яго напісанае. Што значыць «пайшоў тут у адну ўстанову»?

— Гэта што пра цябе тут напісалі, — тлумачыла Вера, — што можаш пра гэта сказаць?

— Што я маю сказаць? — спытаўся Алесь з такім зьдзіўленьнем, як быццам такога пытаньня і быць не магло. — Дзяўчо ты, маё дарагое! Верачка, мая мілая! Прачытаў я гэтую лухту ўчора і ня мог устрымацца, каб добра не парагатаць. А чаго-ж іншага ад іх чакаць? Ты не разумееш, што гэта крывадушная маскоўская хэўра якая вымардавала мільёны людзей, да сорак першага году памагала Гітлеру, ці, — як яны гаварылі, — «нашаму саюзьніку вялікай Германіі», заваяваць амаль усю Эўропу. Гэтая крывадушная маскоўская хэўра хоча, каб мы тут у вольным сьвеце змоўклі. Мы — голас паняволенага народу, каторы яны й цяпер вынішчаюць у канцлягерах, мы стаім за народ, каторы мае здабыць і здабудзе сваю незалежную беларускую дзяржаву. Маскоўская бальшавіцкая мафія таму й змагаецца з намі, выдумляе пра нас усё найгоршае, што ёй загадвае амаральная бальшавіцкая антынародная палітыка. Дык і чаму я маю не парагатаць? Я ведаю ахілесаву пятку маскоўскіх забойцаў. Ведае яе і Шпак і многія іншыя з нас. Таму яны хацелі-б нас ліквідаваць, бо мы замінаем ім на дарозе адурманьваньня чэсных і добрых людзей сваімі ілжывымі марксістоўскімі догмамі пра той камуністычны pie in the sky… — хлусьню пра камуністычны рай на зямлі. Цьфу, гадаўё!

Вера сядзела ў тым крэсьле, быццам на калючых іголках. Шчырасьць Алесевага голасу, яснасьць у вачох… Гэта мову ад яе адабрала. Калі-б гэты дзяцюк зрабіў хоць малую частку таго, што яму прыпісвалі, ён нечым, — нейкім жэстам ці эмоцыяй — сваёй крымінальнай прошласьці ня змог-бы схаваць. А гэтта гляньце: ані ценю сумлеву на твары, поўная самаўпэўненасьць і апанаванасьць, самакантроля. І яшчэ нешта… Той, што помсту за вялікія крыўды абяцае і ніколі не даруе, голас. І вочы ягоныя, так… Асабліва тыя вочы, што шукаюць, правяраюць, проста распранаюць цябе, быццам ты тут на супалку з гэнымі, што на яго нападаюць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За волю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За волю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «За волю»

Обсуждение, отзывы о книге «За волю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x