Кастусь Акула - За волю

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - За волю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Канада, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, roman, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За волю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За волю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «За волю» дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькі нацыянальна сьвядомае беларускае эміграцыі, але й тых варожых сілаў, што дзеялі сярод яе з загадаў каляніяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся, што ён у пэўнай ступені таксама спрычыніцца да далейшага аб’яднаньня нашых суродзічаў у іхнай працы і ахвярнасьці для адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.

За волю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За волю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спачатку Алесь запярэчваў, што ён нейкім чынам да гэтага спрычыніўся. Некаторыя асьмеліліся самога Якімовіча падазраваць у сувязях з камуністамі. Зьбянтэжаны дзяцюк праверыў свой блакнот з чорнымі вокладкамі. Ніколі не падазраваў, што Вера магла яго ўкрасьці й выкарыстаць. Куды пазьней, пасьля вялікай шкоды, Алесь будзе дзівіцца як у гэны крытычны час ён быў поўнасьцю адурманены каханьнем, дзяўчыну амаль анёлкам уяўляў. Носьбітка маральнай чысьціні, цноты, сьціпласьці, першараднае красаты. Гэткае ўяўленьне, асьлепленае любоўнымі эмоцыямі, ня толькі замінала бачыць практычную штодзённасьць, але ігнаравала некаторыя перасьцярогі, як прыкладна тыя, што выказаў пісьменьнік Шпак.

Алесь пастанавіў наведаць РСМП — дзяржаўную паліцыю, што ў гэны час займалася, апроч іншага крыміналу, бясьпекай грамадзянаў краіны. Хацеў распытацца, ці ўлада можа якім чынам памагчы спыніць хвалю камуністычнага прапагандовага смуроду, які заліваў ягоных суродзічаў — новых Канадыйцаў. Параілі яму пабачыць сяржанта Макнулты, які, мабыць, займаўся справамі чужой падрыўной прапаганды. Прыстойны й ветлівы мужчына сярэдняга веку ўважна выслухаў Алеся, ня спыняючы яго, пасьля ўстаў з-за стала й адчыніў пару высокіх мэталёвых шуфлядаў пры сьцяне.

— Хадзіце сюды, зірніце! — сказаў Якімовічу.

У Алеся вочы разьбягаліся. Паўнюсенькія шафкі таго «дабра» ад усходня-бэрлінскага камітэту прынамся ў дванаццаці мовах. І ўсе гэтыя «завяртанскія» «газэткі», разам із знаёмым дэвізам «пралетары ўсіх краін, яднайцеся», у архіве паліцыі гэтай шчодрай у дапамозе выгнаньнікам з імпэрыі Гулагу, выглядалі такой ненавіснай і нікчэмнай недарэчнасьцю.

— Вы ня першыя, што з такімі скаргамі прыходзіце да нас і напэўна не апошнія, — паясьняў сяржант Макнулты. — Такія ці падобныя скаргі атрымліваем амаль кажны дзень.

— І што вы робіце, каб гэтым людзям памагчы?

— У нас зьвязаныя рукі. Пошта ня можа й ня будзе правяраць кажнае пасылкі, што прыходзіць з-за зялезнае занавесы. Наша права не забараняе атрымліваць і варожую прапаганду. Вольнасьць слова, прэсы і падобнае…

— Але-ж гэта ня ёсьць нейкая звычайная прэса, — узлаваўся Алесь. — Ці вы не разумееце? Яны шантажуюць людзей, дома пагражаюць іхнай радні, ставяць многіх пад небясьпекай рэпрэсіі з рук дзяржаўных ворганаў. Ці-ж вы ня бачыце эфэкту такой іхнай антыгуманнай акцыі? Тут ідзе пра запалохваньне грамадзян нашае дзяржавы, шантаж…

— Мы поўнасьцю гэта разумеем, містар Якімовіч, ды, на жаль, ня можам гэтаму запабегчы. Мы зьвярталіся да паштовых уладаў. Іхны адказ: правяраць і эвэнтуальна цэнзураваць прыватнай перапіскі, згодна з нашым правам, ня можам…

— І гэта ўсё? Вы нічога ня можаце зрабіць, каб спыніць хвалю гэтага камуністычнага бруду?

— Мне прыкра… А ці вы не маглі-б нам памагчы?

— Як гэта памагчы?

— Калі вы ведаеце якога-небудзь іхнага агента, каторы зьбірае для іх інфармацыі пра Канадыйцаў да памагае ім у гэтай нікчэмнай працы, дык мы такімі людзьмі цікавімся.

— Дзякую за добрую ідэю, — скрывіўся на твары Алесь. — Буду прыглядацца і прыслухоўвацца.

Алесь падзякаваў Макнулты за ягоны час, выйшаў на вуліцу, сеў у сваё аўта й думаў. Кажны год у першы панядзелак верасьня ў Злучаных Штатах і Канадзе ёсьць так званы Labor Day. Даслоўна гэта азначае «дзень працоўных», канкрэтна — сьвята працоўных. Людзі ня йдуць на працу, кампаніі ім усёроўна за гэты дзень плацяць, а працоўныя зь індустрыі ладзяць розныя дэманстрацыі, у якіх рэклямуюць свае дамаганьні й палітычныя праграмы. Нашы суродзічы празвалі гэны дзень сьвятам Лебярдзея.

У 1952-м годзе на канадыйскім баку Нягары 5-га і 6-га ліпеня Беларусы ЗША й Канады зарганізавалі першую Сустрэчу Беларускай Моладзі Паўночнай Амэрыкі і сьвяткавалі Купальле. Прысутных вітаў, як пісала газэта «Беларускі Эмігрант», і «надзвычайны паўнамоцны першага ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ў ЗША, спадар Янка Чарапук-Змагар». Гэткім чынам змагары за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку, што вялі вызвольную працу ад часу ўстанаўленьня БНР 25-га Сакавіка ў Менску, цяпер, на амэрыканскім кантынэньце, перадалі сымбалічны сьцяг таго змаганьня беларускай моладзі, якая пасьля апошняй вайны тут пасялілася. Гэнае сьвята Купальля, з удзелам старэйшых векам суродзічаў і шматлікае колькасьці моладзі, дало пачатак наступным сустрэчам Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, што пачалі адбывацца раз на два гады ў Канадзе або ў ЗША. Прысуседзілі сустрэчы, — каб усім было выгадна й часу хапала, — да таго-ж самага Лебярдзея, значыцца на канец тыдня, каторы той Лебярдзееў панядзелак папярэджваў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За волю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За волю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «За волю»

Обсуждение, отзывы о книге «За волю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x