Кастусь Акула - За волю

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - За волю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Канада, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, roman, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За волю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За волю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «За волю» дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькі нацыянальна сьвядомае беларускае эміграцыі, але й тых варожых сілаў, што дзеялі сярод яе з загадаў каляніяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся, што ён у пэўнай ступені таксама спрычыніцца да далейшага аб’яднаньня нашых суродзічаў у іхнай працы і ахвярнасьці для адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.

За волю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За волю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ого! Якая ты прыгожая!

Вера пазірала на Алеся ўважна, быццам каб упэўніцца ў ягонай шчырасьці.

— Ці можаш мне сказаць якім плянам яны карысталіся, калі цябе праектавалі?

— Захоўваешся так, як быццам ніколі дзяўчыны ў купальніку ня бачыў! — дакарала Вера зь ледзь выразнай усьмешкай, што кружыла навокал выдатна аформленых вуснаў.

— Мне здавалася, што ты не запярэчыш шчыраму захапленьню. Ляля, цаца, спакуса! Ты належыш у казачныя прыгажуні, табе хвалу павінны сьпяваць розныя гарлапаны-маестры са сцэнаў, а красой тваёй павінны насалоджвацца мільёны!

— Гэта хто так сказаў?

— Я кажу! І прысягаю, што зусім шчыра.

Захоплены Алесь бачыў перад сабою рэдкую красу. Вочы ягоныя, як загіпнатызаваныя, вандравалі ад пальчыкаў на ступнях, па лытках, сьцёгнах, даўжэй затрымаліся на грудзёх. Выдатны экспанат тварэньня геніяльнага майстры дасканаласьці. У дзяцюковым уяўленьні, для параўнаньня, мільгалі мадэлькі, уключна зь мітычнымі Вэнэрамі ды Афрадытамі. А гэтая вось, што перад ім, — сьціпласьць у абдымках прыгажосьці, — павярнулася бокам, правакацыйая іскра ў прамяністых вачох, усьміхнулася.

— Ну як, здала я акзамін?

— Акзамін? — прысьвіснуў Алесь. — У мяне атрымаеш найвышэйшую ацэнку.

Купальнік з двух кавалкаў, ружовага колеру плястыковая шапачка на валосах таксама прыйшліся Алесю да спадобы.

— Калі ласка, прашу, пачакай мяне. Я пайду купальнік надзену.

Калі вярнуўся, дзяўчыны ня было. Заклапочаны, ён аглядаў пляжу. Нехта, хіхікаючы, ззаду закрыў яму рукамі вочы.

— Адгадай хто!

Алесь крутануўся, каб яе злавіць, але дзяўчына хутка высьлізнулася зь ягоных рук, бегла да возера.

— Лаві мяне!

Пакуль Алесь змог нагнаць, яна хутка прабегла плыткую ваду і дала нурца. Алесь даплыў да месца, дзе яна зьнікла. Вада холадам трымала. Раптам дзяцюка нехта ўшчыкнуў за жывот. Алесь раптоўна нырнуў пад ваду. Яе ня было нідзе. Калі ён выплыў, разглянуўся, Вера ўжо ішла па пляжу.

— Гэй там, разява! — памахала яму рукой.

Алесь кінуўся ёй наўздагон. Дзе яна гадавалася? У лесе? Якая хуткасьць, гожасьць цела! Дзяўчына затрымалася і лягла на пакрывала, спакусьлівай усьмешкай вітаючы запыханага дзяцюка.

— Ого-го! Ты запраўды, як маланка. Дзе мне з табой справіцца!

— Можа ты ўжо састарэўся? — кпіла Вера.

— Скажы мне, ці ты вырасла ў лесе, ці ў вадзе?

Ён лёг побач яе, падпёрся правай рукой, прыглядаўся ейнаму твару.

— Ведаеш, як тут цудоўна! Я ня люблю вялікага шумнага гораду. Я вырасла ў абдымках цудоўнае, хоць часам і капрызнае прыроды. Не гавару пра тыя горы скалаў, але-ж там побач была чысьцюсенькая вадзіца вялікага возера ды багатая флёрай і фаўнай, ледзь не бяскрайная пушча. Ох, як гэна ўсё мне падабалася! А ў адной сям’і жыла я ў глыбокім лесе, побач цудоўнага возера і рэчкі зараз-жа за хатай. І ракун, і лось, і казулі былі мне сябрамі. Летам зьбірала грыбы і ягады. Я нядоўга ў гэтым горадзе, што расьце, як звар’яваны, жыву, але мне ўжо тут — адчуваю гэта кажнай клеткай свайго цела, — занадта цесна. Ніколі не замяніла-б таго ды на гэта!

— Дык чаго прыехала ў Радфорд? Ты-ж хіба ня мусіла?

— Захацелася мне пабачыць вялікі й гулкі сьвет, — хлусіла дзяўчына.

Што Алесь Якімовіч сказаў-бы, калі-б ведаў праўду? Але гэты прыгожы хлапец ніяк не падыходзіў да таго тыпу нягоднікаў страйкбрэйкараў, нацыстаў і ваенных злачынцаў, пра якіх гаварылі ў рабочым клюбе Максіма Горкага. Гэткімі-ж ейныя клюбныя сябры і інструктары малявалі амаль усіх пасьляваенных імігрантаў, што не вярнуліся ў Савецкі Саюз пасьля вайны, а апынуліся на гэтым беразе Атлянтычнага акіяну. Да Алеся хопіць часу прыглядзецца. Яна ўжо добра спанатрыла, што бос ёю зацікаўлены. З часу, калі сьвяткавалі ягонае павышэньне, неяк адразу пайшло ўсё на добры лад. Магла чакаць. Першы ход ягоны.

— Ты, пэўне-ж, ня ведаеш краіны, зь якой я паходжу?

Дзяўчына заўважыла, што вочы ягоныя глядзелі дзесьці ў нейкую далёкую, можа перапоўненую імглою, адлегласьць, магчыма, што ў мінуўшчыну.

— Я люблю прыроду, пераважна тую, якую пакінуў удома. Там ёсьць і салавейка, і жаўранак, і бусел, і нават тая нягодніца сарока-белабока, якіх тут няма. Гэта птушкі. А нашы гоні, а нашы пушчы! Белавеская, напрыклад. Некалі каралеўскія і розныя кайзэраўскія ды царскія вяльможы ды розныя меншыя шышкі-магнаты з цэлай Эўропы прыяжджалі туды паляваць на нашых зуброў, дзікоў ды ўсякую іншую дзічыну. А людзі нашы! Добрыя, працавітыя, сумленныя, у Бога веруючыя… Ці ты, Верачка любіш паэзію?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За волю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За волю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «За волю»

Обсуждение, отзывы о книге «За волю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x