Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У тым жа 1841 годзе вярнуўся ў свае родныя мясціны і Ян Чачот, але нават такі знаўца яго біяграфіі, як Станіслаў Свірка, нідзе не знайшоў нават упамінку пра наведванне паэта свайго нязбыўнага кахання, што было, мусіць, невыпадкова. Нідзе не знайшлося таксама следу пра сустрэчу Зана з Чачотам пасля іх вяртання на радзіму.

Па вяселлі Тамаш і Брыгіда Заны намерыліся зрабіць своеасаблівае падарожжа па Беларусі, каб адведаць сваіх блізкіх і знаёмых. «На свята Божага Нараджэння, — успамінае Зан, :—мы адведалі Наваградак Ігнася (Занавага брата. — К. Ц.). Дварэц Верашчакаў, Далматаўшчыну Вяржбоўскіх, Паланечку Радзівілаў, Бортнікі Слізеняў, Крошын Юрагаў, Вольну Рафаля Слізня, Куль Бжазоўскіх, Сляпянку Ваньковічаў, Аборак Дэдэркаў, Беніцу Швыкоўскіх, Манулы Багдановічаў. На Тры Каралі былі мы ў Лепелі».

Тамашу Зану не цярпелася заняцца гаспадаркай у сваім кутку. Такі. куток адшукаў яму Ваўжынец Путкамер, муж Марылі. Зан набыў яго за дадзены ў пасаг грошы ў Адольфа Дабравольскага. Гэта маёнтак Кахачын пад Оршай. Але адправіцца туды Зан з жонкай яшчэ не мог, бо яго трымалі абавязкі перад Горным інстытутам. Давялося пабыць яшчэ ў маёнтку бацькоў Брыгіды Свентажэцкай. Тут і нарадзіўся ў іх першы сын Віктар (другое імя — Серафін). Хроснай маткай яго была Марыля Путкамер.

Урэшце Зан з сям'ёй змог перабрацца ў свой маёнтак, пачаў яго абжываць. Праўда, асаблівай радасці ад свайго набытку ён не меў. Гаспадар скардзіцца ў адным з пісем Марылі Путкамер на адарванасць ад родных і блізкіх, наракае на сваю долю: «Вязень над Віліяй, бадзяга над Урал-ракой, жабрак і пакутнік над Нявой, хворы над Нёманам, чыноўнік над Дзвіной; не прытуліла мяне сяброўства на Літве, горная справа на Жмудзі, сваяцтва і вучоная сябрына на Чорнай, грамадзянства і набожнасць над Дняпром і на Белай Русі. Няўжо ж пакуль я жыву, буду вечным выгнаннікам і пілігрымам?»

Усё ж яму давялося жыць і гаспадарыць у гэтым закінутым і забытым Богам кутку Беларусі да канца жыцця.

Каханыя, як відаць з Занавых пісем, была вёска, што ляжала дзесьці «пад Оршай».

Каб даведацца што-небудзь канкрэтнае пра Каханыя, я ўзяўся праглядаць розныя геаграфічныя даведнікі. Перш за ўсё я разгарнуў у аддзеле рэдкай кнігі бібліятэкі Акадэміі навук не раз мною памянёны вельмі грунтоўны «Геаграфічны слоўнік...». На жаль, Кахачына ў ім я не знайшоў. Не аказалася яго і ў «Слоўніку населеных пунктаў Віцебскай вобласці» Яўгена Рапановіча, які выйшаў ужо ў наш час і ў якім пададзены ўсе, нават самыя малыя населеныя пункты Віцебшчыны. Значыць, трэба з сумам канстатаваць, што такой вёскі ўжо не існуе на Беларусі...

Якім жа чынам і ў які час выпала са «спісаў», сцерлася з карты Беларусі вёска ці вёсачка Кахачын, вядомая мне толькі тым, што тут закончыў сваю драматычную адысею «вечны выгнаннік і бадзяга», а яшчэ бунтар і інсургент, паэт і ўрэшце добры сем'янін «архіпрамяністы» Тамаш Зан? Мо згарэла ў адной са шматлікіх войнаў, што пракаціліся па Беларусі? А можа, у нашы часы «вялікіх пераўтварэнняў» трапіла ў злачынныя спісы «неперспектыўных» і была -задушана ў пятлі чыноўніцкіх пастаноў?

Як бы там ні было, але месца, дзе яна стаяла, недзе ж засталося. А значыць, засталася і яе назва, якая, пэўне ж, стала цяпер недзе простым урочышчам, як гэта звычайна здараецца.

Толькі як знайсці гэтае ўрочышча? Відаць, трэба ехаць на месца, «пад Оршу». Тым больш што ў мяне ж ёсць і арыенцір: былое мястэчка Смаляны, дзе ў 1855 годзе знайшоў свой вечны спачынак «архіпрамяністы».

У пошукі апошняга прыстанку Тамаша Зана мы з Генадзем Каханоўскім таксама дамовіліся ехаць разам. Калі прыкідвалі час паездкі, мне сустрэўся на вуліцы Анатоль Жалязоўскі, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

— Ці не захацеў бы ты з'ездзіць у складзе пісьменніцкай групы на святкаванне юбілею Уладзіміра Корбана, на яго радзіму? На «рафіку», як трэба...

Радзіма Уладзіміра Корбана — Аршаншчына.

Дык гэта ж, мусіць, на лаўца і звер бяжыць! Памеркаваўшы, што пасля ўрачыстасці можна ж будзе адлучыцца і ў Занавы мясціны, я даў згоду і папрасіў запісаць у групу яшчэ Генадзя Каханоўскага.

Я ўжо ўяўляў, як мы, два да ўсяго цікаўныя краязнаўцы, будзем блукаць незнаёмымі дарогамі і сцежкамі Аршаншчыны, разам шукаць там сляды Тамаша Зана, дзяліцца ўражаннямі ад сустрэч з людзьмі, з помнікамі мінуўшчыны. Ды тут зноў мае планы зблытаў Генадзь. Ужо напярэдадні паездкі, зайшоўшы ў наш кабінет у рэдакцыі «Полымя», я на сваім рабочым стале знайшоў запіску ад Генадзя. Запіска была для мяне, як удар па галаве якой балдавешкай: «Кастусь! Я іду на вяселле да сваёй роднай сястры: аддае дачку. Не выпадае ехаць. Надта хацелася пад'ехаць, але... блізкая радня, няёмка. Сам я забыўся пра свае клопаты...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x