Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Кастусь Цвірка
Лісце забытых алеяў

Эсэ

О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай

Пад тымі ж клёнамі праз сотню год,

Ці зразумееце, што мы кахалі,

Што зніклі так, як знікнеце і вы,

Што векавечны толькі край, і далеч,

І жоўты ліст на зелені травы...

Уладзімір Караткевіч
Там возера Свіцязь як шыбіна лёду.
МАЛЮШЫЧЫ

Паўз дарогу — перакапаныя, у грудах палі-бульбянішчы з пабэрсаным-параскіданым цяўнікам, усё яшчэ жоўтыя, хоць і добра парадзелыя бярозавыя пералескі пад цёплаю ватаю аблачын, пасівелыя лапіны ўшчэнт скапычаных каровамі паплавоў, на якіх часам выхапіць вока бруднавата-рыжага, з ваўчкамі ў грыве, каня, выпушчанага некім на волю.

У гэту дарогу мы збіраліся яшчэ з вясны.

Сама ж задума падарожжа ўзнікла ў мяне значна раней. Тады, калі мяне захапіла, пацягнула ў кнігасховішчы і архівы гэта, шмат у чым загадкавае імя ў нашай літаратуры — Ян Чачот.

У 1855 годзе Уладзіслаў Сыракомля казаў, што яму вядомы толькі два пісьменнікі, якія пісалі па-беларуску: «...адным з іх быў незабыўнай памяці Ян Чачот, другі — В. Дунін-Марцінкевіч». Першыя беларускія вершы Я. Чачот напісаў недзе каля 1818 года. Дунін-Марцінкевіч жа пачаў літаратурную дзейнасць значна пазней, у саракавых гадах, калі Ян Чачот яе ўжо заканчваў. Ян Чачот быў для Дуніна-Марцінкевіча пуцяводнай зоркай, першапраходцам у раскарчоўцы ўдзірванелай беларускай нівы. І, вядома ж, не толькі для Дуніна-Марцінкевіча. Цяжка наогул пераацаніць значэнне гэтага прыкладу для развіцця беларускай літаратуры. Гэта быў сапраўдны подзвіг: на мове цёмнага і зацюканага беларускага мужьіка, якога і за чалавека не лічыла ганарлівае панства, не пасаромеўся пісаць радавіты шляхціц! Ды і не абы-які шляхціц, а сам Ян Чачот, адзін з кіраўнікоў шырокавядомага таварыства філаматаў, першы сябра вялікага Адама Міцкевіча!..

Узяўшыся хоць як-небудзь асвятліць вельмі ж ужо затуманеную постаць Яна Чачота, я не мог не пабываць у мясцінах, звязаных з яго імем.

У падарожжа па сцяжынах Яна Чачота я знайшоў вельмі добрага напарніка. Можна сказаць, тут мне просва пашанцавала. Бо ім, гэтым напарнікам, быў не хто іншы, як мой даўні прыяцель Леў Паўлавіч Мірачыцкі — кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР. «Добрым» ён быў для мяне з усіх бакоў: першае — таму, што Леў Паўлавіч аказаўся земляком Яна Чачота, другое — ён якраз рыхтаваў да друку нарыс пра родныя мясціны Адама Міцкевіча — пашьіраны варыянт выдадзенай ім раней сціплай кніжачкі «Сцежкамі вялікага паэта». А, як вядома, Міцкевічавы сцежкі вельмі часта перапляталіся з Ча чота^ьімі. І многія з іх Леў Паўлавіч ужо абхадзіў, калі працаваў у музеі Адама Міцкевіча ў Наваградку. Цяпер ён хацеў узнавіць свае ранейшыя ўражанні. Так што нашы інтарэсы шчасліва супадалі. Апрача таго, Леў Паўлавіч і праўда добры па натуры чалавек: памяркоўны, сціплы, захоплены гісторыяй... Словам, лепшага спадарожніка мне нават цяжка б было і прыдумаць.

І вось пад колы машыны імкліва сцелецца шараватая, са сталёвым водбліскам роўнядзь «алімпійскай» магістралі. «Жыгуль» ідзе лёгка, паслухмяна падначальваючыся кожнаму, нават самаму малому руху маіх рук, якія моцна — хаця б усё было добра — трымаюць гладкае, але не слізкае, бо з «зазубрынамі», кола руля.

З Брэсцкай шашы мы паварочваем на Мір — недзе за ім, у Карэліцкім раёне, у вёсцы Малюшычы, і нарадзіўся ў 1796 годзе Ян Чачот. Доўгі час гісторыкі літаратуры — і польскія, і беларускія — называлі месцам нараджэння паэта вёску Рэпіхава, куды пераехалі яго бацькі пазней. Гэту памылку — як ні дзіўна — паўтарыў нават літаратуразнавец Навум Перкін, які спецыяльна вывучаў жыццё і творчасць Яна Чачота. І дарэмна усё-такі яна была «гіратыражавана» ў 1980 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура», што пасмяротна выпусціла кнігу артыкулаў Перкіна «Абсягі думкі», сярод якіх аказаўся і артыкул пра Яна Баршчэўскага і Яна Чачота, — трэба ж было, мусіць, хоць у зносцы напісаць правільна. Дарэчы, пра сапраўднае месца нараджэння паэта было вядома ўжо ў 1937 годзе з артыкула Леанарда Падгорскага-Аколава «Чачот нязнаны», апублікаванага ў польскім часопісе «Лех» (у нумарах 3-4). Аўтар змясціў там выпісы з «Метрыкі хрышчэння» за 1781-1827 гады, якая вялася парафіяльным касцёлам у Варончы. У «Метрыках», было ясна напісана, што Яна Чачота, «сына радавітай шляхецкай сям'і Чачотаў — Тадэвуша і Клавы з дому Гаціскіх», прывезлі сюды хрысціць «з двара Малюшыца» і што абрад хрышчэння адбыўся б ліпеня 1796 года.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x