Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Назаўтра хлопец выпраўляецца з вялікімі грашыма ў руках да бацькоў дзяўчыны. Убачыўшы ў яго такое багацце, яны адразу ж згаджаюцца выдаць за хлопца дачку. Ажаніўшыся, малады гаспадар выкупляе ў караля цэлы горад Свіцязь. Цяпер усе працуюць на яго, нясуць яму даніну. Тыя ж, хто не захацеў цярпець крыўды новага гаспадара, уцякаюць са Свіцязі, кідаючы гэта нядобрае месца.

У поўным дастатку і раскошы жыве забойца, згодна з д'яблавай умовай, усе сорак гадоў. У тую ж ноч, калі мінуў вызначаны тэрмін, яму паказваецца ў сне галава забітага купца. Назаўтра, каб неяк забыцца, супакоіцца, забойца запрашае да сябе ў палац як можна болей гасцей на банкет. У самы разгар застольнай гамонкі сярод шматлікіх страў — на вялікі жах усіх гасцей — ізноў, ужо не ў сне, а наяве — паказваецца на стале галава забітага купца, якая паўтарае свой даўні праклён. І ў той жа момант усчынаецца страшэнная бура, б'юць перуны. Расчыняецца насцеж акно, і праз яго ў дом урываецца «д'ябальская зграя», якая хапае забойцу. Але не толькі ён адзін гіне; Увесь горад Свіцязь правальваецца скрозь зямлю. На яго месцы ўтвараецца возера — сённяшняя Свіцязь.

Завяршаў баладу Ян Чачот такімі паэтычнымі радкамі:

І сёння, калі у Наваградак едзеш
Цяністай дарогаю з Мышы,
Вады там люстэрка чысцюткае ўгледзіш
Ты ў мройнай лясістае цішы.
Тут, людзі расказваюць, чутна бывае,
Як звоняць званы пад вадою,
І хваля часамі брусы вымывае
З смалою — застылай слязою... 1

Як мы ўбачылі, і ў пачутым ад дзядулі паданні, і ў баладзе Чачота — адзін і той жа сюжэт. Няма ніякіх сумненняў, што якраз гэта народнае паданне і ўзяў паэт за аснову сваёй балады. Вядома, Ян Чачот творча перапрацаваў яго, увёўшы ў канву свайго твора яшчэ адно, вельмі распаўсюджанае ў той час — і ў Польшчы, і ў Беларусі, асабліва сярод шляхты, — паданне пра пана Твардоўскага, што прадаў душу чорту. Але ж сюжэтны стрыжань для сваёй балады паэт узяў, паўтараю, з народнага падання пра возе ра Свіцязь, таго, што пачулі мы цяпер у Малюшычах. Мы, такім чынам, натрапілі на самую крыніцу Чачотавай паэзіі, крыніцу, якая, аказваецца, не перасохла і праз дзвесце без малога гадоў! Хіба ж гэта не адкрыццё?

РЭПІХАВА

З Малюшыч нам трэба было па логіцы ехаць у Рэпіхава, услед за сям'ёй Тадэвуша Чачота, які атрымаў там пасаду аканома ў маёнтку Тызенгаўза.

Але ў нас было малавата часу на такую, зусім не блізкую, дарогу, якую да таго ж трэба было яшчэ шукаць. Таму мы вырашылі адкласці гэту паездку на потым.

Забягаючы наперад, скажу, што, пакуль я чакаў тое «потым», маю задачу, хоць і часткова, выканаў настаўнік з Баранавіч краязнавец Аляксандр Пятровіч Шоцкі, мой даўні знаёмы (праўда, завочна, па перапісцы).

Зацікавіўшыся мясцовай тапанімікай, ён наважыў адшукаць тое Рэпіхава, дзе жыла сям'я Чачотаў. Але сярод скрупулёзна сабраных ім геаграфічных назваў Баранавіцкага раёна Рэпіхава, на яго здзіўленне, чамусьці не аказалася, хаця ва ўсіх даведніках пісалася, што яно — «пад Баранавічамі», «каля Новай Мышы».

Зазірнуўшы ў «Геаграфічны слоўнік польскіх і іншых славянскіх земляў», Аляксандр Шоцкі прачытаў там, што Чачотава Рэпіхава трэба шукаць каля рэчкі Ліпніца — правага прытоку Шчары.

І вось краязнавец у час школьных канікул выпраўляецца ў падарожжа. Па шляху з Крывошына ў Нетчын, у межах Ляхавіцкага раёна, ён і знаходзіць даўно апусцелае ўжо ўрочышча Рэпіхава. Калі паглядзець на карту, то гэта месца здасца ўсё ж не надта і далёка ад Баранавіч, ну і ад Новай Мышы — так што даведнікі не вельмі і памыляліся.

На месцы маёнтка Рэпіхава, які належаў магнатам Патоцкім, А. Шоцкі сустрэў цяпер толькі «здзічэлы і напалову знішчаны парк». У парку ўсё ж засталася яшчэ прыгожая ліпавая алея, некалькі старых таўшчэзных дубоў ды гэтакіх жа кедраў, лістоўніц, явараў, бяроз.

Пра сваю паездку А. Шоцкі расказаў на старонках газеты «Літаратура і мастацтва». Пры гэтым ён выказаў шкадаванне, што «гэты куточак прадаўжае гібець» і «што адзін толькі дзяцел барабаніць тут дзюбай па дрэвах, лечыць іх і ратуе парк ад вымі рання». Заканчваў краязнавец свой ліст у рэдакцыю такімі словамі: «Хочацца верыць, што ў хуткім часе прыйдзе сюды дбайны гаспадар. Памаладзее стары парк і стане служыць людзям. Дзесьці на відным месцы з'явіцца мемарыяльная дошка, якая паведаміць, што тут жыў Ян Чачот — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, сябра вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча».

Праз колькі часу ў той жа «Літаратуры і мастацтве» было змешчана паведамленне, у якім гаварылася, што ліст А. Шоцкага быў разгледжаны ва ўпраўленні культуры Брэсцкага аблвыканкома, а таксама ў Ляхавіцкім райвыканкоме Саветаў народных дэпутатаў, які прыняў рашэнне аб добраўпарадкаванні парку ў Рэпіхаве, прычым аддзелу культуры райвыканкома і раённаму таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры даручана ўстанавіць там мемарыяльную дошку ў гонар Яна Чачота. Хвала краязнаўцам! Хвала тым уладам, якія гэтак хутка, без аніякай цяганіны прымаюць такія мудрыя пастановы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x