Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Пра сапраўднае месца нараджэння Яна Чачота расказаў у 1958 годзе на старонках часопіса «Маладосць» (№ б) і мой цяперашні спадарожнік. Але і гэта публікацыя засталася незаўважанай нашымі літаратуразнаўцамі. Папраўку ў біяграфіі паэта яны зрабілі толькі тады, калі ў 1966 годзе газета «Літаратура і мастацтва» змясціла нататку Я. Бравера «Звесткі з біяграфіі Яна Чачота», у якой даваліся выпіскі са знойдзенай у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Беларусі справы аб дваранскім паходжанні роду Чачотаў. Якраз на публікацыю Я. Бравера і спасылаецца выдадзеная ў 1969 годзе двухтомная «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. ІІ). Трэба сказаць, што ў «Гісторыі», там, дзе ідзе гаворка пра нараджэнне Яна Чачота, усё-такі дзве недакладнасці яшчэ засталіся. Першая недакладнасць звязана з назвай вёскі: трэба пісаць не Малюшыцкі, як значыцца ў польскіх выданнях, а Малюшычы, як ёсць у сапраўднасці. Другая недакладнасць датычыць даты нараджэння паэта. Ян Чачот нарадзіўся не 17 ліпеня, як піша ўслед за «Гісторыяй беларускай дакастрычніцкай літаратуры» таксама БелСЭ і маскоўская «Литературная энциклопедия», а трошкі раней. Бо, як відаць з памянёных «Метрык», яго хрысцілі ўжо б ліпеня. Леанард Падгорскі-Аколаў выказваў меркаванне, што Ян Чачот нарадзіўся 24 ці 26 чэрвеня, на святога Яна — таму і імя атрымаў Ян. Даследчыка прывяла да гэтага вываду — і прывяла правільна — сама логіка фактаў.

Але і яму — у сваю чаргу — не трэба б было ламаць галавы, калі б ён разгарнуў другі том «Паэзіі філаматаў», які падрыхтаваў і выдаў у 1922 годзе ў Кракаве Ян Чубэк: там на некалькіх старонках даецца апісанне імянін Яна Чачота, якія спраўляліся 24 чэрвеня 1819 года і дзе Адам Міцкевіч прачытаў у яго гонар свае «Ямбы». 24 чэрвеня, або па новым стылі 7 ліпеня, відаць, і трэба лічыць днём нараджэння паэта.

Усё гэта, між іншым, лішні раз гаворыць аб тым, што Ян Чачот яшчэ па-сур'ёзнаму ў нас не вывучаўся. Па сутнасці, мы не толькі не паднялі архіўныя матэрыялы, якія расказваюць пра аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, але не прачыталі нават таго, што аб ім напісана ў літаратурных крыніцах...

Першы наш супынак быў у Баярах — роднай вёсцы Мірачыцкага, якая якраз ляжала па дарозе ў . Малюшычы. Загналі машыну ў двор, патупалі да бацькоўскай хаты Льва Паўлавіча. Папраўдзе, гэта была не хата, а добры дамок, мураваны, вельмі акуратны. Пабудаваны ён быў, як расказаў мне Леў Паўлавіч, яшчэ «за польскім часам», недзе ў дваццатых гадах. Наогул жа ў Баярах Мірачыцкія пасяліліся даўно — недзе ў шаснаццатым ці семнаццатым стагоддзі, пакінуўшы сваё «родавае» сяло Міратычы, што каля Свіцязі. Ад назвы гэтага сяла, між іншым, і прозвішча Льва Паўлавіча. Яго далёкі продак славіўся як майстар на ўсе рукі, вялікі выдумчык, вынаходнік. Расказвалі, быццам ён змайстраваў нават драўляны веласіпед — гэта тады, калі веласіпедаў яшчэ і ў паміне не было. Даведаўся пра таленавітага майстра-самародка пан з Асташына (вёска непадалёк ад Баяр) і — невядома ўжо якім чынам — дамогся, каб пан з Чамброва, што валодаў Міратычамі, перадаў гэтага майстра яму. Асташынскі пан пасяліў яго ў Баярах. Пра выдатныя здольнасці новага пасяленца адразу ж даведаліся баярцы. Ды і не толькі баярцы — людзі з усяго наваколля. Быў ён чалавек добры, бескарыслівы. Калі каму-небудзь трэба было змайстраваць ці паправіць нейкую рэч у гаспадарцы, казалі: «Ідзі да міратыцкага чалавека — ён табе ўсё зробіць». Мірачыцкі — гэта і ёсць перайначанае ад міратыцкі, чалавек з Міратыч. Цікава, што ўмельства, дапытлівасць, працавітасць сталі родавай традыцыяй Мірачыцкіх. І сёння жыве ў Баярах дзядзька Льва Паўлавіча — Уладзімір Якаўлевіч Мірачыцкі, выдатны майстар кавальства. Знаным кавалём быў і бацька, удзельнік рэвалюцыйных падзей 1917 года (ён служыў пад Масквой памочнікам машыніста на паравозе). Майстрамі на ўсе рукі, вельмі паважанымі людзьмі сярод вяскоўцаў былі таксама і яго сыны — браты Льва Паўлавіча — Міхась і Кастусь. Кастусь, які закончыў аж два тэхнікумы і выбіраўся старшынёй калгаса, трагічна загінуў колькі гадоў назад: капаў калодзеж, аб'ехала зямля — ёю і заваліла чалавека. Кастусь якраз і быў — пасля смерці бацькі — гаспадаром дамка, да якога мы цяпер пад'ехалі.

У доме Мірачыцкіх сустрэлі нас вельмі ветліва, запрасілі ў пакоі. Дома была сама гаспадыня — братавая Льва Паўлавіча — і яе дачка Таня, студэнтка універсітэта ў Мінску, са сваімі сябрамі. Леў Паўлавіч паказаў мне сямейныя рэліквіі, падахво ціў злазіць на гарышча — там ён захоўваў свае кнігі, якія збіраў яшчэ са школьных гадоў і якія не змяшчаліся ў яго сціплай мінскай кватэры. Знаёмыя назвы кніг, знаёмыя прозвішчы пісьменнікаў, сярод якіх шмат беларускіх. Адразу відаць чалавека, які любіць родную літаратуру, нашу гісторыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x