Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым нас пасадзілі за стол — перакусіць з дарогі. І тут, за сямейным сталом, зусім нечакана я разгаварыўся з чалавекам, які быў з роду... Чачотаў! Ім, гэтым чалавекам, аказаўся не хто іншы, як сама гаспадыня хаты, братавая Льва Паўлавіча — выкладчыца роднай мовы і літаратуры Цырынскай сярэдняй школы Марыя Мікалаеўна Мірачыцкая, да замуства — Чачот. Родам яна з суседняй вёскі Аканавічы. Там, як яна мне расказала, палавіна вёскі носіць гэта прозвішча. Праўда, толькі з націскам на першы склад — Чэчат. Дарэчы, Леў Паўлавіч лічыць, што і Яна Чачота правільней было б так называць. Але наўрад ці можна з гэтым пагадзіцца: Чэчат усё ж, мусіць, паланізаванае слова. Чэчатаў шмат і ў Цырыне. Ёсць яны і ў іншых тутэйшых вёсках.

Ці не ўсё гэта сведчанне таго, што якраз тут — самыя глыбінныя карані Яна Чачота, зямля яго дзядоў і прадзедаў?

Цікавая дэталь: Чэчаты з Цырына былі вядомыя тым, што захапляліся мастацтвам, літаратурай. Яны заўсёды славіліся як завадатары мастацкай самадзейнасці. Добра помняць цырынцы, напрыклад, Тоню Чэчат, якая ў 30-х гадах ставіла спектаклі па п'есе «Збянтэжаны Саўка» і іншых творах, а таксама Алесю Чэчат, якая зноў жа ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці, а ў час Вялікай Айчыннай вайны стала партызанкай...

Мы доўга не затрымаліся ў доме Мірачыцкіх. Падзякаваўшы гаспадыні за гасціннасць, рушылі далей па сваім маршруце.

Ехаць давялося не доўга. Мінавалі толькі прыгра війкавыя вёскі Асташын, Любанічы, Сэрвач, якія відаць былі адна ад адной, і калі наблізіліся будынкі наступнай вёскі, Леў Паўлавіч даў знак спыніцца.

Паставілі машыну на пляцоўцы каля прыдарожнага магазіна і пакіравалі да бліжэйшай хаты. У парозе ўбачылі дзвюх жанчын, падышлі да іх. Жанчыны спляталі ў вянкі цыбулю, што ляжала згруджаная каля іх ног, на падлозе сенечак.

— Дык гэта ж не Малюшычы, — сказалі яны, калі мы пачалі распытваць пра вёску. — Гэта Даўгінава. А Малюшычы — далей, — яны паказалі на хаты другой вуліцы, што ішла ад гравійкі ўбок.

— А не адна гэта вёска? — папытаўся я.

— Цяпер-то яны зліліся. Але ўсё роўна тут — Даўгінава, а там — Малюшычы.

Жанчыны расказалі нам, што Даўгінава — навейшая вёска. Яе склалі перасяленцы з наднёманскага Даўгінава. Перасяліліся людзі і назву роднай вёскі ўзялі з сабой. Цяпер і Даўгінава, і Малюшычы ўваходзяць у адзін калгас — імя Калініна.

Мы вярнуліся да машыны і скіравалі ў сапраўдныя Малюшычы. Прыпыніліся ў пачатку вёскі і, пакінуўшы машыну пры плоце, пайшлі па вуліцы пеша.

Малюшычы аказаліся даволі вялікай вёскай. Светлыя і прасторныя дамы, сярод якіх нямала цагляных, зробленых па-сучаснаму. Вуліца чыстая, асфальтаваная. На адным з будынкаў убачылі шыльду: «Малюшыцкая сярэдняя школа». Памкнуліся туды — усё ж цікава было б пагутарыць з настаўнікамі, але якраз быў выхадны, і на дзвярах школы вісеў замок.

Параўняліся са светлым акуратным дамком канторы калгаса. Каля дамка стаяла пры плоце белая «Ніва». Пэўна ж, гэта машына старшыні, і мы застанем яго на месцы.

Але ў канторы ўбачылі толькі маладзенькую чарнявую дзяўчыну за вылічальнай машынкай і пажылую жанчыну, якая выйшла да нас з суседніх дзвярэй.

— Старшыня ездзіць па калгасе. З прадстаўніком вобласці, — сказала нам жанчына. — Але пачакайце, я па радыё скажу, што яго чакаюць...

І жанчына знікла за дзвярыма.

— Я аб'явіла, пасядзіце трохі, — сказала яна, вярнуўшыся.

Мы прыселі каля стала, разгаварыліся.

Старшынёй калгаса тут Аляксандр Аляксандравіч Зантовіч. Працуе ў калгасе даўно. Вельмі дзелавы чалавек. Шмат будуе і гаспадарчых будынкаў, і жылля. Дабіўся добрых паказчыкаў па многіх галінах гаспадаркі. Тут жанчына пачала называць лічбы, якія сапраўды гаварылі аб выдатных дасягненнях калгаса.

— Але паглядзіце лепей во гэта, — і жанчына не без гонару падала нам чырвоную папку. — Сёння ўручылі. Якраз перад вашым прыездам быў сход усяго калгаснага актыву...

Я разгарнуў папку.

Перада мной ляжала Ганаровая грамата Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ. У ёй гаварылася, што гэтай Ганаровай граматай узнагароджваецца калгас імя Калініна Карэліцкага раёна — пераможца ў рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве за паспяховае правядзенне зімоўкі жывёлы, павелічэнне вытворчасці і продажу прадуктаў жывёлагадоўлі ў зімовы перыяд 1982/83 г. І яшчэ жанчына паказала нам Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў работнікаў сельскай гаспадаркі, якой узнагароджваўся за тыя ж поспехі калектыў малочна таварнай фермы Малюшычы калгаса імя Калініна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x