Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты нічога не бачыў, зразумеў? — ядавіта прахрыпеў ён, прыціскаючы мяне да сцяны.

Я моўчкі кіўнуў галавой, не разумеючы, чаго ён ад мяне патрабуе. Ён страсянуў мяне за грудкі і паваліў на зямлю.

— Ты нічога не бачыў, прыдурак!

Я заплакаў ад крыўды.

— Вякнеш каму-небудзь — заб’ю.

3

Праз год гэтая гісторыя мела свой працяг. Ніякіх станоўчых зрухаў у нашых адносінах за гэты час не адбылося. Панавалі ўсё тыя ж нявызначанасць і раздрай. Бонза не падпускаў мяне да сябе і блізка. А калі здаралася непрадказальнае, калі ён нечакана, у разрэз са сваімі амбіцыямі, ішоў на кантакт са мной, я радаваўся, нібы немаўля. Мне здавалася, што я дамогся свайго. Не разумею, нашто мне гэта ўсё было патрэбна? У яго цяпер была толькі адна мэта — зняважыць мяне. І я не мог не заўважаць гэтага. Ён выкарыстоўваў любую магчымасць, каб агаліць маю слабіну і падкрэсліць маю нікчэмнасць. Ён пасварыў мяне з усім светам. Ад мяне адвярнуліся ўсе: сябры, аднакласнікі, настаўнікі. Інакш як Гомікам мяне ніхто ў класе цяпер не называў. З яго «лёгкай» рукі я застаўся сам-насам са сваімі праблемамі. Маё сяброўства з Толікам, такім жа, як і я, шызікам, якога ігнаравалі нават настаўнікі, браць да ўліку было б смешна. Кантаваліся мы з ім ад безвыходнасці. Усе гэта разумелі і пры магчымасці не праміналі ўпікнуць. Не мог не разумець бессэнсоўнасць нашых зносін і я, але выбару ў мяне не было. Мае памылкі вярталіся да мяне ў якасці выніку. У класе нас цяпер называлі Ботамі. Я, па мерках аднакласнікаў, быў левым, ён — правым. Два боты — пара. Ён з валетамі ў галаве, і я таксама. Вольны час мы цяпер бавілі разам. Выяўляць сваю слабіну перад класам я не жадаў і, каб даказаць, што я на нешта яшчэ здатны, я паставіў сабе за мэту выбіцца ў выдатнікі. Сваю кемлівасць, свае здольнасці, вольны час я скіраваў цяпер на заняткі вучобай. Ужо праз год я дамогся свайго. Я стаў лепшым вучнем у школе. Але гэта не дадало мне аўтарытэту. Наадварот, мяне цяпер неўзлюбілі яшчэ больш. Цяпер з мяне насміхаліся нават бацькі:

— О, у нашага «прыгажуні» прарэзаўся творчы патэнцыял! — скептычна крыўлялася мама, гартаючы мой дзённік. — Вучыся, дзетка, вучыся, вучоным станеш.

— Ага, а дурнем памрэш, — не забываў упікнуць бацька. Яго твар расплываўся ў бязгучнай цынічнай усмешцы. — У яго ж мазгоў бракуе. Замест іх у яго галаве нітка. Абрэж — і вушы адваляцца.

— І за што вы мяне не любіце? — крыўдзіўся я і змываўся з вачэй. Зачыняўся на нявызначаны час у прыбіральні і даваў волю слязам. Наўздагон чулася: «Балван, жартаў і тых не разумееш…»

Пасля такіх «жартаў» аднойчы мне і перахацелася быць выдатнікам.

Пагоршыліся і без таго кепскія адносіны з Бонзам. Ён яшчэ мацней узненавідзеў мяне. Але цяпер яго ненавідзеў і я. Праўда, мая нянавісць яшчэ толькі зараджалася, і я саромеўся гэтага пачуцця. Ён жа, наадварот, выстаўляў сваю агіду напаказ. Ён быў катэгарычным і паслядоўным. Я — непрадказальным і сентыментальным.

— І ў каго ты такі ўдаўся, сынок? — не пераставаў здзіўляцца ў запале бацька. — Нельга ж быць такім флюгерам — куды вецер падзьме.

У думках я быў згодны з ім, а на справе нічога зрабіць з сабой не мог.

Аднойчы, на вялікім перапынку, праз Толіка Бонза выклікаў мяне на калідор. Я дапіваў чай у школьным буфеце. Майму здзіўленню не было межаў. «Што яму трэба?» — губляўся я ў здагадках. Эмоцыі перапаўнялі мяне. Я няспешна плёўся праз залу, наўмысна расцягваючы задавальненне. «Няхай чакае», — злараднічаў я.

Бонза чакаў мяне ля выхаду. Ён быў нецярплівым і ўзбуджанным. Такім я яго яшчэ ніколі не бачыў. Яго пераляканы выгляд не столькі здзівіў мяне, колькі насцярожыў. Як толькі я паявіўся, ён адразу ж схапіў мяне за руку і пацягнуў на вуліцу.

— Што здарылася? — заўпарціўся я.

Ён не адказаў і яшчэ мацней сціснуў маю руку. Мы прадзіраліся ўглыб двара, праз гушчары і завалы. Ён валок мяне ў бязлюднае недагледжанае месца. Закрадвалася падазрэнне, што нідзе больш, акрамя як у гэтых карчах, размаўляць ён са мною не здольны. Ва ўсякім разе, такое з намі здаралася не аднойчы ўжо. Я здагадваўся, што робіць ён тое наўмысна, напэўна, не хоча, каб нас бачылі разам. Відаць, яму было сорамна за мяне. «За што?» — не мог зразумець я. На гэтае пытанне я не здольны адказаць і зараз, калі мінула шмат часу. Магчыма, такім чынам ён прывучаў мяне да адзіноты.

Я ледзь паспяваў за ім. Я быў падобным да пакорлівага сабачаня на матузку, якому заўсёды ў радасць падацца за сваім гаспадаром, куды ён павядзе. Я ўсё яшчэ жыў спадзяваннямі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x