Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бывала, што мы з ім разыходзіліся на некалькі год. Спярша я ўздыхаў з палёгкаю, але не далей як праз тыдзень, а то і яшчэ раней, я пачынаў сумаваць па ім. Мне не хапала яго адмоўнасці. Я настырна шукаў з ім сустрэч і адначасова аддаляў іх. Так не бывае, не паверыце вы. Бывае, яшчэ як бывае. Пра гэты мой страх можна расказваць вам гадзінамі. Відавочна, ён нараджаўся ад недаверу, які мы адчувалі адзін да аднаго пад час нашых непрацяглых сустрэч, адну з якіх я і хачу прыгадаць вам у якасці прыкладу. Сталася так, што жыццё развяло нас на шмат год. Таму, калі давялося зноў сустрэцца, я не хаваў свайго задавальнення.

— Мне здаецца, што ты змяніўся, — віхляў я лісліва вакол яго хвосцікам. — Памужнеў. Дай хоць зірнуць на цябе.

Ён незадаволена скрывіўся.

— Што я — дзяўчына, каб на мяне глядзець? — буркнуў ён і дэманстратыўна пацягнуўся да кішэні за сотавікам.

— Ды не, не дзяўчына... Проста мы вельмі даўно не бачыліся, — патлумачыў я.

— Што ж, паглядзі! — скептычна ўсміхнуўся ён і дадаў: — Пакуль я буду па тэлефоне размаўляць.

Ад яго абыякавасці мяне кінула ў жар. Захацелася праваліцца скрозь зямлю. Я стаяў, перамінаючыся з нагі на нагу, і ад сораму і крыўды не ведаў куды падзець вачэй. У гэтую хвіліну я ненавідзеў яго яшчэ мацней. «Сволач! — лаяўся я ў думках. — Якая ж ты ўсё-такі сволач!» Я губляўся ў няведанні, я шукаў шляхі адыходу, больш-менш прыстойнага выйсця з таго становішча, у якое загнаў сябе сам. І не знаходзіў іх. Здавалася б, што мог знайсці ў гэтых яго словах я крыўднага і абразлівага? А я задыхаўся ад крыўды. Уласцівасцю майго характару было прымаць блізка да сэрца тое, чаго браць увогуле было не варта.

Я дачакаўся калі ён натоліць сваё самалюбства пустой балбатнёй і, наўмысна паказваючы яму сваю абыякавасць, павольна рушыў да аўтобуснага прыпынку. Ён не спыніў мяне. «Сволач!» — енчыла маё ўражанае самалюбства. Інстынктыўна, патыліцай я адчуваў на сябе яго пагардлівы пранізлівы позірк. Мне хацелася азірнуцца. Але мо ўпершыню ў жыцці ў мяне хапіла і вытрымкі, і мужнасці не паддацца гэтаму спакусліваму свайму жаданню. Гэта была мая маленькая перамога над ім, першая і, магчыма, не вельмі ўдалая. І ўсё ж гэта была перамога. Хаця, хто ведае, у чым тая ісціна. Верагодней за ўсё, гэта быў мой першы крок да дэградацыі. Але на той момант аб гэтым я яшчэ не задумваўся. Я святкаваў сваю перамогу. Разуменне, што гэта эгаізм, паселіцца ў маёй свядомасці значна пазней, калі я паспрабую дакапацца да глыбінь свайго сапраўднага «Я». А на той момант мне здавалася, што мой учынак варты пераймання. Перакананне, што нашы адносіны не маюць будучыні пасля ўсяго таго, што адбылося, перапаўняла мяне радасцю. «Цяпер я назаўсёды вызваліўся ад яго», — пераконваў я сябе, едучы дахаты ў перапоўненым тралейбусе. Аднак я, як заўжды, памыляўся. Нельга пазбавіцца свайго імя, нельга пазбавіцца свайго ценю. Хто з нас не памятае, што сталася з Пэтэрам Шлемілем, героем вядомай казкі Адэльберта Шамісо, пасля таго, як ён прадаў свой цень Д’яблу. Нішто не замяніла яму зніклы цень: ні багацце, ні шчодраць, ні сумленнасць. Без яго Пэтэра так ніхто і не ўспрыняў за сапраўднага чалавека. У краіне сляпых відушчыя павінны заўсёды быць ізгоямі. Цень — гэта наша душа. А душы, як вядома, прагнуць прысутнасці святла, а не яго адсутнасці. Нешта падобнае здарылася і са мной. Чалавека ў чалавеку захоўвае адзінота. Неўзабаве і я адчуў, што раблюся іншым, не тым, якім быў усе папярэднія гады. Але досыць пустых разважанняў. Я зусім адхіліўся ад тэмы. Наспеў час расказаць вам больш падрабязна гісторыю маіх расчараванняў. Як мне здаецца, расказаць мне вам ёсць пра што.

2

У іх кватэры заўсёды пахла крадзеным. Гэта былі своеасаблівыя пахі. Яны мне нагадвалі нечым пахі нашага гарадскога універмага, усяго пакрыху: галантарэі і парфуму, абутку і адзення, посуду і мыдліку. Калідор быў заўсёды загрувашчаны. На падлозе валяліся нейкія пакункі і скруткі. Хапала гэтага дабра і ў астатніх пакоях.

Пераехалі яны ў наш горад з поўначы краіны, нібыта з Віцебскай вобласці. Як выявілася пазней, з-пад Пскова. Мяне на той час такія геаграфічныя падрабязнасці ў біяграфіі гэтай сям’і не цікавілі, для мяне — хоць з Афрыкі. Для маіх бацькоў гэты факт быў чамусьці немалаважным. Яны не праміналі магчымасці, каб не падкрэсліць, што нашы суседзі кацапы. У залежнасці ад настрою іх яшчэ называлі ўсходнікамі. Я ніколі не заглыбляўся ў сэнс гэтых незнаёмых мне слоў, я быў яшчэ зусім зялёным, каб разбірацца ў словаблуддзі дарослых. Аднак нейкую ўнутраную насцярожанасць, нейкі невытлумачальны дыскамфорт гэтыя словы, напэўна, неслі ў сабе. З цягам часу і я стаў называць яго кацапам. Жылі мы тады ў адным з прамысловых раёнаў, на самай ускраіне горада, у невялічкай двухпакаёвай хрушчобе. Бацькоў маіх такія жыццёвыя ўмовы задавальнялі цалкам: асобная кухня, прыбіральня, два прахадныя пакоі. У дзяцінстве мне заўсёды хацелася мець браціка, але мары мае так і заставаліся марамі. Мая маці пасля майго нараджэння дзяцей мець не магла. Нешта ў яе незаладзілася пры родах. Нарадзіўся я на свет раней тэрміну, у пакутах, з-за чаго, пэўна, маці і памерла заўчасна. Яе няшчырасць і нелюбоў да мяне, якіх яна ніколі не хавала, я таксама звязваў з гэтым. Паступова я звыкнуўся і не трымаў на яе крыўды. Відавочна, лічыў я, і ў сям’і павінны быць таксама свае казлы адпушчэння. Мяне вінавацілі ва ўсіх мажлівых і немажлівых грахах і інакш, як дзяўчынкай, не называлі. «О, у нашай прыгажуні рэжуцца зубкі!» — здзіўлялася мама. «Паглядзіце, наша краля хадзіць навучылася!» — усміхаўся цынічна бацька. З цягам часу, калі падрос і пачаў разумець сапраўдны сэнс гэтых зняважлівых слоў, я пачаў не тоячыся выказваць свае крыўды. Мяне абвінавачвалі ў адсутнасці пачуцця гумару. Так упершыню да мяне прыйшло ўсведамленне, што, акрамя радасці, ёсць і пакуты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x