Калі Ельніцкі першы дабег, ускочыў у кабіну, то угледзеў, што Кулеш ляжыць грудзьмі на рулі і што ў яго мёртвы твар.
3 кабіны Куляша дасталі асцярожна, паклалі ў цяні нэ зямлю і не ведалі, што рабіць. На худой старэчай шыі ледяь прыкметна торгалася жылка, супакойвала, што чалавек пакуль яшчэ жывы.
Яшчэ доўга стаяў, удавіўшыся зямлёй, камбайн, ляжаў пад ім Кулеш. Камбайнеры не адважыліся варушыць яго, машыну адправілі, каб выклікалі на поле «хуткую дапамогу» і прывезлі фельчара.
Фельчарка таксама нічога не магла вызначыць і нічога не стала рабіць, толькі паслухала пульс, сэрца. Пакуль прыехала «хуткая дапамога», у полі ўжо былі і інжынер, і аграномка, і Мяцельскі. Доктар з «хуткай» паглядзеў Куляша, развёў рукамі і загадаў асцярожна пакласці ў машыну.
Толькі тады Мяцельскі падышоў да яго, крануў за рукаў белага халат:
— Скажы ў бальніцы, што ў яго кантузія. Яшчэ з вайны. Апошнім часам шлава ў яго пабольвала. Таму няхай не спяшаюць, не мітусяцца. Яму, можа, адпачыць трэба, каб адпусціла.
«Хуткая» асцярожна паплыла па дарозе, пачалі раз’язджацца машыны, і камбайны заступілі ў постаць.
Апошнім з поля паехаў Мяцельскі, нібы хацеў пераканацца, што жніво не спынілася, ідзе сваім ходам. Ужо ў машьіне сказаў шафёру:
— Вот Кулеш і аджыў сваё, — і нібы апраўдваючыся дадаў: — Сёння сказаў мне, што галава пабольвае. Адпачыць не захацеў.
— Жывы чалавек пра жывое думае, — абазваўся Іван. — Усё ж утаптала яго Мар’я, хоць і цягавіты ён чалавек.
— На кожнага, Іван, ёсць свая Мар’я. А ўтаптала жыццё, яно ўсіх нас утопча. Толькі крыху раней ці пазней. Адвязі ты мяне, Іван, дадому, прылегчы мне нешта хочацца, — папрасіў Мяцельскі шафёра і ўжо маўчаў усю дарогу, толькі думаў пра сваё і ківаў галавой.
Той белы туман, які раптоўна абрынуўся на Яна на полі, не разганяўся ветрам, не расплываўся. Ян ляжаў нібы на дне, а туман, як вада, плыў над ім, па ягоным твары. Ян нічога не мог угледзець скрозь ягоную густую плынь. Першым жаданнем было ўсхапіцца на ногі, каб падняцца над гэтым туманам, каб вырвацца з гэтай белай імглы. Але Яна асцярожна прытрымалі за плечы жаночыя рукі, не далі ўстаць.
— Ляжыце, ляжыце, вам пакуль што рана ўставаць.
Голас зусім незнаёмы. I пахі таксама. Не полем пахне.
— Дзе я?
— У бальніцы.
— Што са мною?
— Мабыць, у вас забалела галава.
— Сястра! Я нічога не бачу. У мяне ў вачах толькі белы туман!
Ян зразумеў, што гэты туман над ім назаўсёды. Ён аслеп.
— Я аслеп! — паўтарыў ён у роспачы сваю здагадку.
— Не, не бойцеся. Гэта пройдзе. Доктар гаворыць, што гэта пройдзе!
Сястра гаварыла завучаныя словы, а Кулеш зноў раптоўна адчуў, як усяму яму стала горача, як апускаецца ён некуды ўніз, ніжэй за туман. Слых яго ўлавіў, як затупалі абцасіці медсястры, як яна некага ўстрывожана клікала… А потым ён убачыў сонечны дзень.
* * *
Гэткія дні бываюць у канцы жніўня і на пачатку верасня. Ужо пуста ў палях, і нечым не летнім, нейкім журботным восеньскім напамінкам ляжаць прыбраныя палі. Але яшчэ многа залёнага лісця, сонца, цяпла, і яно такое шчодрае, што верыцца ў працяг лета.
Павел усё ж прымусіў, угаварыў яго пайсці на паляванне на качак. I ён згадзіўся, выбраў вераснёўскі пагодны адвячорак, дастаў старую аднаствольную куркоўку, знайшоў чатыры патроны да яе і павёў сына да рэчкі, на старыцы.
Павел ідзе побач, худы, да грудзей толькі бацьку. I вочы яго косяцца на стрэльбу. Яму хочацца пранесці яе, і Кулеш здымае з пляча, перадае сыну стрэльбу. Яна ледзь не дастае прыкладам да зямлі, але Павел рады.
Канчаецца палявая дарога, ад нізіны, з поплаву павявае пахам травы, нагрэтых на сонцы лазовых кустоў, аеру. Сын прыадстаў крыху, ідзе справа збоку. Кулеш адчувае, што пачынае хвалявацца, што і яго самога міжволі забірае паляўнічы азарт, хоць ён і ведае, што качкі павінны ўжо зляцець з тых мясцін, дзе вывеліся, на вялікую ваду, на азёры. I тым не меней ён аж скаланаецца ўвесь, калі з крыкам падхопліваецца на крыло, імклівым зігзагам узвіваецца ўгору з куп’я бакас. Стрэліць, вядома, не ўспявае і чуе, як сын шэпча: «Страляй! Страляй!»
Акрамя бакаса, больш ні на што ім не пашанцавала, і сын засмучаны, хаця Кулеш даў яму два разы стрэліць. Цяпер у Паўла пабольвае ад прыклада плячук, гудзе ў вушах. Ён радасны, што не прамазаў, трапіў у лапуховы ліст, і ад таго асталіся толькі дробныя кавалачкі. Усё ж не хапае сапраўднае дзікае качкі, па якой бы яны стралялі.
I ў гэты час ад алешніку роўна, не хаваючыся, ляцяць дзве птушкі. Ляцяць крыху далекавата, упэўнена і спакойна. Кулеш ускідае стрэльбу, страляе і бачыць, як адна з птушак камячком падае ў траву.
Читать дальше