Алесь Жук - Праклятая любоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук - Праклятая любоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятая любоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятая любоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.

Праклятая любоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятая любоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Паехаць трэба падлячыцца.

— Адажнёмся, тады паеду, паляжу ў шпіталі. Хаця ніякі шпіталь чалавеку ўжо не верне здароўя. А ты, Ян, не бяры да галавы, чэсна табе гавару.

— Я не вымову бяру, Васіль. Ты зараз пра сябе гаварыў. I пра мяне тое ж можна сказаць. Як нарадзіўся, адно і знаў, што рабіць. Гэта і шчасце, і радасць, і ўсё, больш нічога ў нас не было. Ведаеш, і робім. I сем’і ж не горшыя, усё як у людзей быццам было. А потым, як троху абжыліся, глядзі, як пакруцілася ўсё. Дзяцей пры нас няма. Самі ж іх у людзі вывелі. I мой навучыўся, каб хораша і весела жыць, і твае. I нават Мар’я ўспомніла пад старасць, што гэта я ёй жыццё сапсаваў. Бачыш ты, каб не я, то і яна б некалі разам з дзяўчатамі Мінск адбудоўваць паехала б і цяпер бы жыла як людзі, а то ўгробіла жыццё. Едзе, глядзіць, як другія жывуць. Пакуль за механізатарства грошы ішлі, не ўспамінала, цяпер успомніла, што я не той. Мы з ёю, як ажаніліся, у тое вяселле, пад раніцу спаць пайшлі. Маладажоны, у каморцы нам паслалі на ложку. Умасціліся мы. А як прыгрэлася яна, задам да мяне адвярнулася і засапла. Не разумеў я, што гэта знак на ўсё жыццё наша. Можа б, так яно ўсё і сышло, каб не гэтая Галя. I не думаў бы я ні пра што, і з тым бы і жыў, што маю. А вось на старасць адкрылася, што ў жыцці яшчэ радасць бывае, і шчасце не выдумалі людзі… I тады, калі позна. Дык і за гэтае празарэнне згнюсілі.

— Можа, яно і лепш, Ян, што кончылася… А што далей было б?

— Нічога не было б. Што ўжо можа быць?

— Да, не ажэнішся другі раз пры жывой жонцы, пры дарослых дзецях, у адной вёсцы.

— Яно ў нас так і выходзіць, што куды ні кінь, то вечны клін. А Галі як? Ехала дадому, адкуль яе і бацьку жыўцом вырвалі і выкінулі. Расказвала яна мне, як ён і на старасць аж плакаў, гэтак хацеў, каб хоць адным вокам на сваю зямлю зірнуць. Прыехала, а ёй тут па мордзе. Вось і ўся любоў, і ўся радасць на той зямлі.

— Мужыка век за яго зямлю па мордзе, за тое, што яе любіў. Таўклі, пакуль ён ад яе не адвярнуўся, а яго ўсё роўна яшчэ таўкуць, па прывычцы, — абазваўся Мяцельскі.— Вот так мы і паспавядаліся адзін перад адным. А то я гляджу, ты нейкі як учарнелы. Думаў, на мяне крыўду маеш. Плюнь, не бяры да душы.

— Галава зноў балець пачынае, — прызнаўся Кулеш.

— Дык, можа, пару дзён перадыхні? Гэты п’яніца вытрывае, пажне.

— Ды не, Васіль, буду жаць. Кончым жніво, разам лячыцца паедзем.

— Угу, паедзем, якраз тыя ездакі,— усміхнуўся Мяцельскі, падаў руку. — Не бяры ўсяго да галавы.

Кулеш кіўнуў на развітанне, пастаяў яшчэ, пакуль Мяцельскі па-старэчаму цяжка ішоў па дарозе назад да канторы. I нечаму ўспомніўся той ваенны надвячорак, тыя партызаны на конях, лёгкі, малады сярод іх Васіль. I тое вечаровае сонца, і свежы пах з аселіцы, і песня. I здалося, што гэта зусім нядаўна, зусім побач, зусім блізка.

* * *

— Ну, хопіць стаяць на дарозе, пайшлі,— вярнуў да рэальнасці Куляша голас Бранаўца. — Сёння пагодка будзе, жыманём за дзень!

— Жыманём, — згадзіўся Кулеш. Бранавец ішоў на першае месца ў жніве па калгасу.

Боль крыху адсіупіў, не адчуваўся, пакуль рыхтаваў камбайн. I зусім лягчэй стала, калі выехаў за вароты двара, паціху паплыла цяжкая машына, пагойдваючы жаткаю над дарогай. Час у запасе быў, і ехаў Кулеш не спяшаючыся. 3 кабіны добра відаць навокал. Пшанічны палетак стаяў некрануты, а цяпер у ранішнім няяркім сонцы ён здаваўся падрумяненым у вялікай печы. Поле чыстае, не ўрослае зеллем, і таму не набірала за ноч вільготнасці.

Камбайн з роўнаю, напорыстаю натугаю прыняў у сябе збожжавую масу, загуў натруджана, цяжка і пайшоў, пайшоў. Сыпанула з-пад шнэка ў бункер першае зерне.

I здалося Куляшу, што гэта не зараз адбываецца, а ўспамінае толькі ён. I тое, як ехаў на камбайне па дарозе, і як зайшоў у палетак, і як пачаў жаць. Ён пазнаваў нават і калоссе, і нават тыя невялічкія камяні, якія ён заўважаў на полі і паспяваў прыўзнімаць жатку, — усё пазнавалася, усё ўспаміналася. Затым ва ўспаміне ўсё нібы пачало змазвацца, неяк распаўзаліся, растварыліся сцябліны, каласы, і поле пакрысе ператварылася ў суцэльную мяккую карычневую імглу, якая пашарэла, закруцілася, нахлынула на Куляша. I апошняе, што толькі ён здзіўлена падумаў: «Адкуль раптам гэтакі густы туман наплыў на поле?» I не паспеў нічога зрабіць.

Камбайн няўпэўнена пайшоў па полі, не спыняўся, нібы выбіраў дарогу. Астатнія камбайнеры, якія яшчэ толькі ехалі па дарозе, здзіўлена глядзелі, што Кулеш жне наўскасяк поля. Але як убачылі, што камбайн выйшаў з пшаніцы, валюхнуўся ў невяліхай канаўцы і ўпёрся жаткаю ў падсыпаную, высакаватую дарогу, здагадаліся, што здарылася бяда.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятая любоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятая любоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праклятая любоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятая любоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x