Алесь Жук - Праклятая любоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук - Праклятая любоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятая любоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятая любоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.

Праклятая любоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятая любоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтак канчаўся сон. А тады ён дачакаўся цемры, дабраўся да сваіх. Нагу яму разбіла ў другім баі.

Кулеш павярнуўся на бок, успомнілася паседжанне партыйнага бюро. Усе адзін за адным прайшлі перад вачыма. Не спагнанне турбавала, а тое, як і што гаварыў кожны. Кулеш ведаў, што калі скарга напісана ў райком, то спагнанне павінна быць. I вымова есці не просіць. На павышэнне яму ісці не трэба, як гавораць у арміі, менш за ўзвод не дадуць, далей за Кушку не пашлюць. Хаця цяпер могуць паслаць і далей, адкуль і голаў на плячах не прынясеш. Яму ўжо гэта не пагражала. Пенсію ў яго ніхто не адбярэ. I дарэмна ён траціць здароўе на камбайне. На добры лад, трэба было не паказваць моду. Але ж хацелася і зарабіць. Хаця што толку з таго, што пайшоў на трактарыста, што зарабляў увесь век? Аказваецца, шчасце не заробіш. Шчасце быццам ад бога, альбо ўдаецца яно, альбо не. Гэта як каму ўжо пашанцуе. Кожны нешчаслівы сам па сабе, Кіршчэня таксама няшчасны, што не слухаюць яго і што цяпер ніхто ніякіх мер ні да кога не прымае.

* * *

Устаў Кулеш пазней, чым звычайна, і калі ішоў на работу, у задуменнасці не пачуў, як дагнаў яго старшынёўскі «козлік». Толькі калі машына на ціхім хаду пакацілася амаль побач, заўважыў яе.

Мяцельскі адчыніў дзверцы, павітаўся:

— Садзіся, падвязу.

Кулеш сеў у машыну. Было такое ўражанне, што старшыня знарок падпільнаваў яго.

— Як Жолуд у цябе? — запытаўся ён пра Куляшовага памочніка.

— Як і заўсёды. Калі не дабудзе нічога выпіць, то робіць. Нудна толькі яму тады.

— Ну і што, заперці мне яго ў элтэпэ? — запытаўся Мяцельскі. I сам адказаў: — Заперці не праблема. Рука не падымаецца.

— Хоць бы так палячыць.

— Не ідзе так лячыцца. Я з ім гаварыў не раз. Абяцае і не ідзе.

— А хто захоча, каб запісалі цябе алкаголікам? Так усё жыццё ім хадзіць і будзе.

Кулеш адчуваў, што са старшынёй яны пераліваюць з пустога ў парожняе. Пра бяду Жолуда было ўсё вядома і аднаму, і другому.

Памаўчалі. Машына пад’ехала да канторы. Мяцельскі вылез, пачакаў, пакуль выйдзе Кулеш, і тады сказаў шафёру:

— Пачакай мяне тут. На двор я пяшком прайдуся.

Кулеш зразумеў, што Мяцельскі хоча пагаварыць з ім

адзін на адзін. Спачатку ішлі моўчкі, потым Мяцельскі не абарочваючыся сказаў:

— Я быў проціў гэтага разбору. Не да яго. Жніво пакуль…

— Раней, можа, і лепш. Плёткі сціхнуць, — адказаў Кулеш. — А разбіраць усё роўна б разбіралі. Калі прыслалі, то вам адчытацца трэба.

— А на добры лад, што разбіраць? Чаму мы цябе павінны разбіраць? Я сядзеў і думаў. Мяне колькі разбіралі — таксама таму, што трэба было разбіраць, што трэба было даваць адказ. А што ў цябе разбіраць? Жыццё пражыта, дзеці дарослыя. I што ты зрабіў? Вось што ты зрабіў? Фармуліровачкі знайшлі: за недастойныя паводзіны камуніста ў сям’і. Чортведама што падумаць можна! I хто цябе павінен разбіраць? Цябе, які жыццё ўгробіў за ўсё тое, што сёння ёсць. 3 хлапчукоўства ў партызанах, фронт, раненне, і ўсё жыццё, як конь у баразне, — даваў, даваў, выконваў, выконваў! I ніхто дзякуй не сказаў і не скажа!

Кулеш прыадстаў на крок, але Мяцельскі гэтага не заўважаў, узмахваў рукой у такт крокам і гаварыў далей:

— Я цябе за што разбіраць буду? Я б цябе разабраў, калі на добры лад, за тое, што распусціў жонку, не павучыў яе за тое, што цябе не глядзела. Але і гэта тваё дзела. Ні адно партбюро яшчэ шчасця ў сям’ю не вярнула. А мы разбіраем! Ох, як мы разбіраем? А хто разбірае? Якое права мае разбіраць цябе Радзюк? Ён хоць з дзесятую долю твайго зрабіў? Сваю прынцыповасць Кіршчэня паказвае? А ён усё жыццё толькі паказваў і вучыў. Усіх вучыў. I раскулачваў. Устаноўка была, і раскулачваў. Адчытацца трэба было. Ён і тады вучыў падпарадкавацца, калі з-за кукурузы канюшыну аралі. I тады паўтараў, што такая ўстаноўка ёсць!.. Ён цяпер патрабуе табе строгай вымовы! Курашчуп стары. Няхай бы ўстаў і расказаў, як пры мне, ад бабы ўцякаючы, у куратнік праваліўся.

— I ты ж, Сямёнавіч, галасаваў,— насмешліва абазваўся Кулеш.

— Я рукі не падымаў. Трэба было глядзець лепш. I не бяры ты ўсяго гэтага да сэрца, вось што я табе сказаць хачу! Плюнь і разатры, як гаворыцца!

— А я плюнуў. Чаго ты гэтак гарачышся?

— Не знаю. Надаела.

— Асунуўся неяк ты апошнім часам, — сказаў Кулеш. Ён толькі цяпер заўважыў, як пастарэў за апошні час Мяцельскі.

— Ведаеш, усё яно ідзе як і заведзена. Чалавек да ўсяго прывыкае. Але ж чалавек і спадзяецца. Верыцца яму, што некалі ж кончыцца ўся гэта непатрэбшчына. Кончыцца, і ты як чалавек будзеш. Я, старшыня, буду як старшыня рабіць, бо ведаю, што раблю. Калі не буду ведаць, у цябе, у другога папытаюся, у тых каму веру. I не трэба мне ні гэтыя Кіршчэні, ні гэтыя Радзюкі! У мяне ж таксама білет у кішэні, і не горшы, а лепшы за іхнія. А падобна на тое, што не дачакаюся. Заварушыўся мой асколак. Абазваўся, даў званок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятая любоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятая любоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праклятая любоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятая любоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x