Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляванне на Апошняга Жураўля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляванне на Апошняга Жураўля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляванне на Апошняга Жураўля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляванне на Апошняга Жураўля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь ЖУК

ПАЛЯВАННЕ НА АПОШНЯГА ЖУРАЎЛЯ

Івану Паўлавічу МЁЛЕЖУ

А вы дакарайце,

Толькі не журыце,

Ціха ўспамінайце

Васілёчкі ў жыце.

3 народнае песні

I

Познавосеньская цемра рана апускалася на зямлю, глуха, замглёна, як быццам белы свет засыпалі шэраю кудзеляю і ён усё меншаў і меншаў вакол вёсачкі. Прыцемак заходзіў з пустых пляцоў на двары, дабіраўся да вокан хат. Глухая пара позняе восені. Навокал не відаць ні агеньчыка, не чуваць ні гуку. Сцяпан ведаў, што вечар і цемра прыходзяць да Альховых Крыніц ад бору, па лагчыне. Яны непрыкметным ценем высцілаюцца адтуль. Таму бор першы расплываецца, раўняецца з полем у вечаровай прыцемені. Па гэтай лагчыне некалі даўным-даўно, можа, калі і бору яшчэ не было, цякла вялікая рэчка, каб уліцца ў яшчэ большую. Таму за вёскаю, у алешніку, ад яе засталіся, спрадвеку стаяць і ўзімку і ўлетку сочацца чыстаю вечнаю вадою крыніцы, на якіх зрабілі, перагарадзіўшы запрудаю, азярцо.

Сцяпан паставіў пры ганку веранды вядро і ўсё роўна як хацеў адысціся ад наступаўшага змроку, пайшоў да варотцаў, адчыніў іх, выглянуў на вуліцу, пустую і ціхую, і зноў вярнуўся на двор, стаяў пры варотах, быццам прыслухоўваўся і прыглядаўся да нечага.

Яго заўсёды турбавала гэтая часіна. Нешта мулка варушылася пад грудзьмі, мучыла сэрца журбою і сумам — нібыта балела ў яго душа, па самім сабе, як аднекуль здалёку глядзеў ён на вёску, на сябе самога, адзінокага ў глухім мораку, які наплываў на зямлю, наплываў на поле, на хаты, як вада вечнага забыцця, і здавалася, можна задыхнуцца ў гэтай вадзе.

У такія часіны яму заўсёды здавалася, што ён чуе голас, а калі не голас, то водгалас прызыўнага, адлётнага крыку Апошняга Жураўля, пра якога яму яшчэ некалі расказваў дзед. Высока, аднекуль здаля, абзываўся ён, зліты з небам, і з полем, і з цішынёю, тужлівы, адзінокі развітальны жураўліны кліч.

— Сцяпан, ты пакарміў на ноч курэй? — жонка спытала з парога, і ён аж сцепануўся ад нечаканасці, як дзіця, якога злавілі ў нейкай дзіцячай шкодзе.— Во, зноў стаіць, слухае...

Жонка яшчэ нешта забубніла на яго, забрала вядро і зачыніла дзверы веранды. Сцяпан уздыхнуў, яшчэ раз глянуў на вуліцу.

Не было ніякага жураўля. Толькі глухі, позні асенні вечар.

У хаце, на большай палавіне, жонка запаліла святло, і ад гэтае віднаты ў вокнах яшчэ цямней, няўтульней і халадней стала на дварэ. Чутно было, як загаварыў у хаце тэлевізар.

Сцяпан завярнуўся ўжо, каб ісці ў хату, калі далёка, здавалася, з-за краю зямлі, угледзеў два па-ваўчынаму роўныя агеньчыкі, якія ішлі па дарозе, потым скіравалі ў поле. У яго аж тахнула сэрца — зноў прыехалі. Боль, крыўда, злосць за тое, што яго ашукалі і што ён паверыу, ахапiлі яго. Ад гэтага стала горача ва ўсім целе, зашумела роўным шумам у галаве.

Ён яшчэ пастаяў, глядзеў туды, дзе паўзлі агеньчыкі. Нешта нахабнае, упэўненае было ў іх. I ўпэўненасць тая была з-за таго, што ён нічога не можа ім зрабіць.

Сцяпан скора, як баяўся спазніцца, пайшоў у сенцы, скінуў там куфайку, надзеў кажушок, спяшаючыся, каб не выйшла з хаты жонка, у старой фанернай шафе ў сенцах узяў стрэльбу, выбраў з шуфляды, дзе ляжалі гатовыя патроны, шэсць штук, укінуў у кішэню кажушка і скорым ходам шухнуў з двара, цераз вуліцу, па запусцелым дварышчы суседняе хаты туды, у поле, дзе плылі два чырванаватыя ў вечаровай імгле агеньчыкі.

***

3 засады яму добра было відно поле. Рунь на ім гэты год густа, цёмна закусцела, ляжала, як вывернуты калматы кажух. Рунь паказвала на добры ўраджай. Ён прыходзіў, глядзеў яе ўдзень.

Сядзець было халаднавата. Сцяпан пашкадаваў, што паленаваўся, не абуў замест ботаў валёнкі — пачыналі настываць спадыспаду ногі. Устыла ад марозу зямля, і ад яе цягнула, як ад звадзянелага снегу, холадам. Можа, таму, што пад мароз было яшчэ і вільготна, туманліва. I неба замазалася, не паказвала на яснасць і на зоркі.

Машына хадзіла па полі, як добра навучаны сабака, чаўнаком, прынюхвалася да кусцістае зеляніны белымі насамі фар, усё бліжэй і бліжэй падбіраючыся да таго краю, дзе сядзеў у засадзе Сцяпан.

Месца гэтае ён нагледзеў сабе даўно. Тут некалі стаяў млын, на гэтых узгорках, якія называлі Партызаншчынаю. Ад млына асталася на ўзгорку яма, якая з часам зарасла быльнягом, цыкорыяй, асотам, травою. Сюды, да гэтае ямы, пасцягвалі і паспіхалі з поля валуны, падаставалі патайнікі і таксама пасцягвалі ў гэтую крушню. Месца сабе Сцяпан выбраў за вялікім каменем, які ён памятаў яшчэ з таго часу, калі быў малы. 3 яго некалі пачалі былі вычэсваць камень на жорны ў млын, абрабілі ўкруга, зраўнялі зверху, аставалася толькі адкалоць знізу ўсё лішняе і прасвідраваць дзірку. Але чалавек толькі пазначыў, як будзе адсякаць другую палавіну каменя, і не кончыў работу. Расказвалі, што яго вечарам ля каменя чорт напалохаў. Камень так і звалі спрадвеку Чортавымі Жорнамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляванне на Апошняга Жураўля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляванне на Апошняга Жураўля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляванне на Апошняга Жураўля»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляванне на Апошняга Жураўля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x