Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Віктар Казько Дзікае паляванне ліхалецця эсэ публіцыстыка Азвярэнне Прашу - фото 1

Віктар Казько

Дзікае паляванне ліхалецця

эсэ, публіцыстыка

Азвярэнне

Прашу прабачэння ў звера. Ён да такога яшчэ не дайшоў і наўрад ці дойдзе. Гэта пра нас, каго і параўнаць нельга ні з кім і ні з чым. Пра чалавекаў.

Прыбіральшчыкі смецця сёння хрысцяцца, пад’язджаючы да студэнцкіх і маладзёжных інтэрнатаў. Там, у кантэйнерах, адыходах і адкідах шумных вечарынак, застолляў і проста будзёншчыны, можна знайсці задушанага маладой маці немаўля, што толькі ўчора ці нават сёння з’явілася на свет з не перавязанай яшчэ для жыцця, бруднай, як нейкі недарэчны матузок, пупавінай...

Бацька гвалтуе родную дачку. Лашчыць і песціць, мые ў ванне ёй плечкі, насуха выцірае свежым ручніком, уцалоўвае радзімку на грудзях, ашчадна бярэ на рукі і нясе да сябе ў ложак...

Нябожчыка паднялі з табурэтак, на якіх каля брамы яго хаты ляжала труна, павезлі на могілкі, каб пахаваць. Аддалі зямлі, прыехалі назад, а ад табурэтак і знаку няма. Падкінулі ў гарод на трэці дзень, калі старая напісала аб’яву: табурэткі мае пойдуць за вамі на той свет, будзеце вы на іх перад Богам сядзець, як на патэльні... Унук ці ўнучка забівае бабулю, таму што грошыкі на дыскатэку патрэбны... I ўсё гэта не што-небудзь надзвычайнае, ніякая не паталогія, а нармальнасць. Серыя, плынь, норма. Нармальныя, зробленыя яшчэ рукамі дзеда і прадзеда табурэткі, табурэтачкі. На гэтых драўляных табурэтках, услонах і лавах трымалася вясковая хата, нараджаліся, адседжвалі і адлежвалі пакаленні, але нам на іх ужо больш ні сесці, ні легчы нават у смяротны свой час, і нікому ўжо на іх не нарадзіцца больш. Толькі гарэць, як у крэматорыі, смылець душою. Такія нашы сёння табурэткі. Такое наша сёння посткамуністычнае жыццё. Як і выкіды плазмы на сонцы, вывяржэнні вулканаў, землетрасенні там, дзе няма гор, паводкі амаль у пустыні. Невытлумачальныя і залпавыя выкіды насілля, гвалту і зла чалавечых душ  — сістэма, як залпы ракет сістэмы «Град». I азонавыя дзіркі над галавой  — прарэхі ў небе і душах. Чорныя ці белыя плямы памутнелага розуму, прарэхі ў ім, праз якія мо якраз і прарываюцца да нас прыхадні, лаўцы чалавечых душ, праз іх, пэўна ж, і адыходзяць, мігрыруюць у сусвет і самі нашы душы. А да нас ад абураных планет і сонца наплываюць гвалт і злыбяда. А мо і наадварот, наша зло і гвалт і ўтварылі тыя дзіркі, прапяклі ў небе брэшы і праломіны. Ахуталі брыдотай чыстыя зоркі нябесныя, атруцілі сваім духам сонца, абурылі, узбунтавалі планету. Не прымаюць зоркі душу чалавечую, сусвет распачаў вайну з нашым духам. Ідзе вайна касмічная, зорная вайна. I блукаюць па сусвеце нашы непрыкаяныя душы. Няма ім спакою на зямлі, няма ні прытулку, ні прыстанку і на небе. Неба і зоркі згвалтаваны чалавекам. Зямля адмаўляецца прыняць яго прах. Чалавек з асалодаю творцы творыць сабе магілу. Мітусіцца, гойсае па могілках былога жыцця, капае, рые, як свіння лычом, раскопвае старыя магілы, дастае і адчыняе труны, трасе, перабірае і вее прах, не зважаючы ні на грэшнікаў, ні на праведнікаў, раскідае косткі продкаў па ўсіх нашых весях і далях, вялікіх гарадах і маленькіх вёсках.

Непадалёк ад Мінска, наваяўленай сёння свету сталіцы наваяўленага супольніцтва, схавалася вёсачка. На высокім беразе рэчкі Пціч, што ў сівой даўніне, калі на зямлі, пэўна, існавалі адны толькі птушкі, пратаптала яна сабе тут у мяккіх тарфяніках сцяжынку, стварыла лебядзіную пасцель, з той пары мілуецца ў ёй. Да рэчкі прыляпіліся людзі, пабудавалі вёску і нараклі яе таксама Пціч. Хаця птушак навокал у звычайныя дні і не вельмі відно. Прыб’ецца аднекуль з дзесятак буслоў на новабудоўлю перад уваходзінамі, нібыта правяраюць, хто тут селіцца, выпрабоўваюць чалавека ці думаюць, што гэта нарэшце і ім адладзілі жытло. Назаляюць, ляцяць на новую хату сарокі, калі бярвенні кладуць не на мох, а на паклю, учыняюць разбой і крадзеж. Рабуюць яшчэ не дабудаваную хату. Скок-паскок па дошчачцы, па бярвенцы, галоўкай у картузку сінім ці ў сіняй жа хусцінцы направа-налева і дзюбкай, носікам моцненькім, амаль стальным, між бярвенняў, дзе пакля пакладзена. Раз, і ўхапілі касмылёк, і пацяглі. Сілы не хапае дзюбкай  — лапкамі падсобяць. Вось ужо ў сцяне і дзіркі, шчыруюць да сіняга поту ўваччу. Як і ўсе мы, пэўна, гэтыя апошнія семдзесят гадоў перамог і дасягненняў. Нясуць, нясуць па сінім небе, разносяць па сваіх гнёздах сугрэўную ім паклю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x