Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця
Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Дзікае паляванне ліхалецця
- Автор:
- Жанр:
- Год:2009
- ISBN:978-985-6930-32-7
- Рейтинг книги:5 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 100
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Жыць яму заставалася роўна гадзіна. I стаяў на тую гадзіну Канстанцін Васільевіч на сваіх кастыльках, як з’езджаны конь аб чатырох нагах, на пачатку вясны дзевяноста другога года сярод свайго занядбанага падворка, каля хаткі на курыных ножках, і ўсё вакол хаткі было падобна яму. Аднаго з ім веку, аднаго ладу хаткі былога панскага чалядніка. Праўда, шмат чаго з яго падворка за час савецкага чалядніцтва і знікла, прапала. Праваліўся і зраўняўся з зямлёй пограб, у якім ён некалі ва ўсякую пару года захоўваў «лёды» — замарожанае ў кругах малако. Зведзена з хлява і сама кароўка, каторая давала тое малако. На кастыльках з касою на сенажаць не выйдзеш. Ні ў яго, ні ў яго старой ужо няма сілы трымаць карову. Таму і ржавела пад сінім небам, сыходзіла кроўю саламарэзка. Бабіна ступа і начоўкі гнілі проста ўжо таму, што былі непатрэбны. Хлеб елі казённы, магазінны. Бялізну ў начоўках не замочвалі, дачка мыла яе ў горадзе ў пральнай машыне.
Квактала, шорпала вакол Канстанціна Васільевіча Ганна Паўлаўна ў чорных бурках на босую нагу, баялася, што прастудзіцца, хаця і ведала, што на здароўе даравана яму адна толькі хвіліна, сама ж пазвала прыехаць на развітанне са старым сына і дачку. Угаворвала ісці ў хату. Але ён не адгукаўся на ўсе яе ўгаворы. Быў глухі да суседзяў, бабулек, яго равесніц, што без патрэбы выкідваліся з хат, сноўдалі па падворках: адзінае — дасведчыцца, адышоў ужо ці яшчэ мучыцца.
А ён зусім і не мучыўся. А калі і мучыўся, то не іх зямнымі мукамі. Быў, як кажуць, пры розуме і цвёрдай памяці. Прымаў і збіраў камяні. Трэба сказаць, што і гэта было яму не цяжка. Камянямі семдзесят гадоў былі засеяны і калгасныя палеткі, і яго прыватныя соткі. Камяні ці самі раслі на гэтай зямлі, ці падалі з неба. Восенню іх збіралі, разорвалі поле, а вясною яны ўзыходзілі. Надаралася і горш таго: увечары іх прыбіралі, а зранку яны прарасталі зноў, нібыта пры сонцы сеяў ён жыта, а ноччу яно ўзыходзіла каменнем. Што зробіш, чорт помслівы, а мужык трывушчы. Зямля пад яго рукамі ўсё роўна радзіла жытам. Жытам, жыццём, жыцівам завяршаліся ў рэшце рэшт усе беды. Заўсёды і на тую хвіліну яго куды больш за камяні-самасеі жахаў той каменны дакор, што сыходзіў з размазанага хмарамі неба, з вызваленай ужо ад лёду, але яшчэ глухой вады ў рэчцы, ад кладачак між двума яе берагамі — нітачкай паміж абарваным і пахаваным панскім мінулым і чалядным будучым, якое так і не адбылося. I яшчэ больш дакарала закамянелая скруха ў вачах дзяцей, іх маці, а яго жонкі Ганны Паўлаўны. Вось дзе камяні. Магільная пліта, валун, пад які ён ляжа і зачыніцца на тым свеце, адгародзіцца ад зямнога дакору і тых дробных каменняў, пцічанскіх рачных акатышаў, што ляцяць зараз у яго. Жыццё пражыў, як крот пад зямлёй, усё рыў, рыў, а нічога не вырыў, не здабыў нават спакою на апошнюю сваю гадзіну. Крацінымі крывымі хадамі ўсё абыходзіў камяні, валуны, што паўставалі на яго шляху. Вырыўся нарэшце на свет Божы, паказалася — на прастору. Але то была прасторная яма, пастка для такіх вось, як ён, працавітых кратоў. Магіла, падрыхтаваная злым ці добрым розумам, які загадзя ведаў, што ён даграбецца да гэтай ямы — магілы, кульнецца туды, аслепне і сканае. I ён дагробся, кульнуўся ў тую яму, апошнюю пастку смертных, і яшчэ жывы аслеп ад смярцельнага для кратоў сонечнага святла. I апошні раз у сваім жыцці заплакаў, пусціў слязу на волю з вачэй, што ўжо нічога не бачылі. Ён плакаў ужо слязою вызвалення і збаўлення, а каменні працягвалі ляцець, але яму яны плылі вянкамі: ад праўлення калгаса, ад прафкама, суседзяў, жонкі, сына, дачкі. Яны пабівалі ўжо сляпога і глухога на гэтай зямной юдолі чалавека. Чалавек, гаспадар, мужык і бацька да апошняга стаяў на сваім падворку, на ўкрытай каменнем Галгофе, і толькі калі адчуў, што яму адмаўляюць служыць разам з вачыма і рукі — аслабелі, няздольны трымаць мыліц, і ён, таго і глядзі, распластаецца, ляжа пасярод гэтай Галгофы, — пашкандыбаў у хату. Перакуліцца на падворку, легчы на мокрую расталую ўжо зямлю, дзе ўсё спаскуджана курамі, ён не жадаў, не мог дазволіць сабе такога і ў думках. Туды ён павінен быў прыйсці чыстым.
Уладкавацца ў ложку яму дапамаглі сын з дачкой. Але і ў ложку ён застаўся пры памяці, розуме і голасе. Наказаў жонцы, што апрануць яму, як і дзе пакласці. Ордэн і мноства медалёў за штурм і вызваленне чужых гарадоў, раскіданых па ўсёй Еўропе, загадаў у труну не класці, захаваць для ўнукаў. Загадаў і адышоў, храпянуў апошні раз, як храплі перад тым жа адыходам яго конікі. Храпянуў і нечакана для сябе набыў ногі, маладую вёрткую сілу ў нагах. Ён выпрабаваў іх яшчэ на гэтым свеце, узняў, здаецца, каб ступіць імі на гэтым свеце, але ступіў ужо на тым. Маладымі пруткімі нагамі пайшоў Канстанцін Васільевіч да Бога. Пайшоў, свята верачы і ведаючы, што горш, чым тут, там яму не будзе. Не можа быць горш. Занятак яму будзе і там. У чым-чым, а ў коніку Божухна яму не адмовіць. А з конікам ён ужо як-небудзь ды згаворыцца, паладзяць яны, абодва ж добра ведаюць, што трэба рабіць, калі сустракаюцца конь і мужык. На якую хочаш работу на гэтым свеце быў здатны Канстанцін Васільевіч, усё, можна сказаць, ведаў пра той свет. Але на паверку выйшла — усё, ды не зусім. Пражыўшы ўвесь час у сваёй птушынай чаляднай адселенасці, ён не прыкмеціў, пэўна, самага галоўнага,— як свет перавярнуўся, жыццё перамянілася. Ён успрымаў яго адвечнай сваёй памяццю, вачыма бацькоў, дзеда, а яно даўно ўжо зрабілася інакшым. Пазіраў на кладачкі паміж панскім і чалядным берагам, а бачыў, пэўна, мост паміж мінулым і будучым, хоць і ведаў, што кожная новая паводка змывае тыя кладачкі. Ён сам не раз пасля вялікай вады пракладваў іх нанава. Думаў, назаўсёды, але толькі да новай вады. Ён сам быў як тая вялікая вада. Сам, атрымлівалася, тварыў новае незразумелае яму жыццё. I ў рэшце рэшт не прыкмеціў, як сатварыў яго і сам пераўтварыўся. Перавярнуўся, абярнуўся ў нешта інакшае, агіднае і прыкрае ўласнай душы і натуры. I гэтыя абаротныя яго душа і натура распладзіліся і памножыліся, пайшлі рыскаць па зямлі. Але калі сам ён яшчэ глядзеў на гэтую зямлю вачыма бацькоў, то дзецям яго ўжо бачылася ўсё на ёй яго вачыма. Без мастка паміж двума берагамі рэчкі. Усё сплыло для іх веснавой вадой, тарфяной і чорнай вадою адвечнай Пцічы, і сканала там, за рачным паваротам. I цяпер ужо не толькі блакітная цэркаўка на кургане знікла з іх вачэй. На іх вачах, заслепленых пяском, раскапалі і сам курган, а там, дзе некалі стаялі цэркаўка і панскі палац, паставілі асабняк нованароджанага магната, гмах — уродзіну, народжаную мноствам літаратурных і фігуральных перабудоў і надбудоў. I Канстанцін Васільевіч, калі быў яшчэ ў сіле, дапамагаў будаваць тую ўродзіну. Так што не без падстаў пабівалі яго каменнямі, ляцелі ў яго камяні. I родная жонка, і родныя дзеці кідалі іх на магілу, на грудзі, збіраліся паставіць каменны помнік. Вінаваты, вінаваты ён хаця б таму ўжо, што нарадзіўся. Мёртвыя сораму, канечне, не маюць, але, па справядлівасці, павінны трымаць адказ за пакінутае імі жыццё. З каго інакш спытае мужык, жывы ці мёртвы — павінен за ўсё адказваць. Жывыя ж адказваюць толькі за спакой на тым свеце, за тое, каб іх прарадзіцелі ў трунах сваіх не пераварочваліся. А Канстанціну Васільевічу наканавана было перавярнуцца ў труне. Напоўніцу дало яму жыццё горкага і салёнага на зямлі ў бацькоўскім дамку. Не салодкім аказалася яно і ў дамавіне на тым свеце. Толькі вось чаму ўжо і там — гэта яму ўжо ніколі не зразумець, таму што гэта ўжо за мяжой разумення ўсіх, хто ішоў, ішоў да апошняга ўпору, ішоў, але рысы той апошняй не пераступіў. Не пераступіў яе і Канстанцін Васільевіч. Ваяваў — так. Але не звёў са свету ніводнай жывой душы і на вайне, таму што пры коніку. Вазіў снарады і нябожчыкаў, параненых і забітых. Але сам не забіваў, хаця і меў вінтоўку, аўтамат. Сумленне, віну і страх у душы заўсёды насіў. Першародныя: сумленне, віна і страх перад жывым, а страху смерці не ведаў. Мо смерць за гэта і расплацілася з ім так ужо на тым свеце. Пахавалі Канстанціна Васільевіча хораша, па-людску, як ён заказваў. Касцюм, пінжак на ім быў амаль што новы, ні разу не ліцованы, сарочка таксама новая, белая. Гальштукаў не насіў пры жыцці, не сталі мучыць і пасля смерці. I штаны, брукі-галіфэ ездавога з лампасамі амаль камандзірскімі, што прыдбаў ён яшчэ на фронце, але бярог для смерці, апранулі. Палажылі ў дамавіну — не Канстанцін Васільевіч, а карцінка. Твар, галава ўжо вельмі прыгожыя, як пісаныя, лоб шырокі, трохі заклапочаны, і валасы хораша глядзяцца, белыя, хоць ты пісьмо на іх з таго свету пішы, вусны сцятыя, але без пакуты, не замыленыя. I месца ім жа прызначанае, знайшлі. Сухое, высокае, пясочак беленькі і хвойка каля галавы. Адпачывай, Канстанцін Васільевіч, радуйся, заслужыў. Але не на радасць аказалася Канстанціну Васільевічу і магіла, такі прыгожы новаздабыты дамок. I на тым свеце здарылася з ім... Здарылася... Ніхто не ведае, што здарылася. Відавочцаў няма. Сведкаў на гэтым свеце няма. А з таго свету ніхто яшчэ не вярнуўся і не пераказаў. Увогуле, як кажуць у такіх выпадках, здарылася нешта наўродзе Валодзі. Яно і на самай справе адбылося з Канстанцінам Васільевічам нешта накшталт Валодзі. Таго, крамлёўскага Валодзі. Гісторыя амаль па Ільічу, Леніну, каторы пасля смерці замест магілы апынуўся ў Маўзалеі. Але з Уладзімірам Ільічом усё ясна, ён чалавек вялікі, нават геніяльны, з простымі смяротнымі нідзе не сыходзіўся, не сутыкаўся, заўсёды ішоў толькі іншым шляхам. А Канстанцін Васільевіч хадзіў пратораным ужо іншымі шляхам, слядок у слядок, каб, не прывядзі Гасподзь, нідзе не спатыкнуцца, не ступіць ні ўправа, ні ўлева. Ён і Маўзалея таго ніколі жыўцом не бачыў, хаця іх вёсачку Пціч у акрузе называюць Крамлём, так яна выгараджана ад усяго свету, як на выселках, жывуць у ёй людзі, патомныя панскія чаляднікі. Іх яшчэ завуць і крамлёўскімі даўгавечнікамі, таму што і сапраўды зажыліся яны ўжо на гэтым свеце. Пана і костачкі згнілі, а чэлядзь у добрым здароўі. Занесла глеем, пазарасталі травой, асакой ды аерам былыя панскія каналы, нікому ў галаву не прыйдзе катацца там на лодках. I лодак на ўсю акругу ніводнай. Ніхто і паняцця не мае, як зрабіць тую лодку. Саму рэчку ўсюды можна ўброд перайсці. З усіх бакоў абрэзалі яе, акарацілі дамбамі, вадасховішчамі. Спякотным летам, каб надарылася зноў жа таму князю Ігару павярнуць сюды свае палкі, коням іх напіцца недзе. Хіба што крынічка сочыць яшчэ трошкі вадзіцы. Б’е крынічка пры былым кургане на беразе Пцічы. Але гавораць, што пасля Чарнобыля вада яе горкаю зрабілася. Уначы, калі Чарнобыль надарыўся, паўстала на зрубе каля крынічкі, загарэлася свечачка. Яшчэ ніхто ў сяле нідзе-нідзе нічога ні слыхам ні дыхам пра той Чарнобыль, радыё песні спявала, тэлевізар танцы паказваў, а свечачка ўжо гарэла. Яно і не дзіўна. Іх жа маленькая рэчка ўпадае ў раку вялікую, на якой месціцца той Чарнобыль, звязана яна недзе падземнымі хадамі з тым Чарнобылем, як усё малое звязана з вялікім, мінулае з будучым і наадварот. I крынічка, хоць і гаючая і карысная для здароўя, радыеактыўная сёння. Не той, дык іншай заразай атручаны іх воды. Мо таму і зямля трымае яшчэ жывых, але адмаўляецца прымаць нябожчыкаў. Не прыняла яна і свайго вечнага батрака, чалядніка Канстанціна Васільевіча. Адмовіў, пэўна, Божухна яму на тым свеце ў коніку, як брыгадзір адмаўляў на гэтым.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.