Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У той жа вечар, на тых жа могілках знайшлі яшчэ дзве раскапаныя магілкі. Але не да канца, не зусім, як магіла Канстанціна Васільевіча. I ляжалі ў тых магілках таксама пцічане. Дзве бабулі, якіх і прозвішчы ўжо пцічанцы пачалі забываць. Зусім нікчэмныя старыя. Яны і пры жыцці нікому не патрэбныя былі. Але вось жа спатрэбіліся некаму пасля смерці. Каму? Навошта? Хто ведае? Хто адкажа?

Вось на тое, што тае ж начы на цэнтральнай сядзібе калгаса ўзламалі склад і ўкралі поліэтыленавую плёнку для парнікоў і металічную сетку, адказ быў. Сетка і плёнка  — рэчы ў гаспадарцы найнеабходныя, архіпатрэбныя і архідэфіцытныя. Усе ж навокал будуюцца, садзяць агароды, заводзяць парнікі. Думаюць жыць доўга.

Мо ведае што-небудзь пра свайго Канстанціна Васільевіча і пра тое, што з ім адбылося, Ганна Паўлаўна. Канстанцін Васільевіч мог шапнуць ёй адной па сакрэце нешта на вуха. На могілках яна ўпала на яго, накрыла сваім целам, бы хацела сагрэць. Пачала растапляць вуснамі лёд са снегам, што прыпаў да яго лба. I што дзіўна, не выпусціла з вачэй ні адзінай слязінкі, не выдала ні гуку, ні стогну. Усё па-звярынаму, моўчкі. Маўчыць, не кажа нікому ні слова і сёння, не азываецца нават да дзяцей і ўнукаў.

А спаць той ноччу, пасля вяртання з могілак, яна легла, паклаўшы пад падушку сякеру. Перад гэтым занесла ў сенцы, здабыўшы ў хляве асаджаную яшчэ Канстанцінам Васільевічам, калі яны яшчэ трымалі карову, касу. З сякерай пад падушкай, няспынна мацаючы яе то шчакой, то патыліцай, з вышчарбленай, іржавай касой, што стаіць у сенцах, так і спіць яна з той пары ў сваёй хатцы на курыных ножках. Адна, як ваўчыца ў логаве. Навошта? Чаму? Хто адкажа?

Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны

З усіх нашых заняткаў, з усіх рамёстваў гісторыя чалавецтва, пэўна, не ўславіла так ні адно, як уславіла паляванне. Па сутнасці  — забойства. Па форме  — вялікая і магутная дзея, што амалоджвае і прыводзіць у рух нашы пачуцці. Чалавек узброены, чалавек з ружжом  — дужы і малады. Гэта наш продак. Ён яшчэ толькі адтуль, з дрэва ці пячоры. Свежая кроў, рухомае мяса казычуць яму ноздры. Гоняць сліну і сутаргава зводзяць страўнік. Дагані, злаві, забі, даўбешкай яго, каменнем, сякерай, стралою і куляй. I ты будзеш сыты і здаровы. Ты будзеш жыць. Тое ж самае і ў адносінах да падобнага табе. Толькі вытанчана ўжо, абгрунтавана і не так па-людаедску шчыра. Гома сапіенс  — чалавек разумны, розум яго не ведае межаў. Ён дасягнуў вялікіх поспехаў у старой як свет навуцы палявання і забойства з-за вугла, чужымі рукамі, не запэцкаўшы сваіх, бяскроўна, бязбольна. Так, як толькі можа хапіць фантазіі і штукарства. Але галоўнае ў гэтай вялікай дзеі, што кіруе і напраўляе яе, застаецца нязменным. Не, зусім не вынік. Устойлівасць і амаладжэнне пачуццяў, асалода і захапленне ад маланкавага загаду сабе: ату яго, ату! Задавальненне ад уласнага спрыту і зухаватасці, азарт і напал ганчака. Адчуванне ўласнай бессмяротнасці на чужой крыві. Кроў прыцягвае кроў  — не намі даўно казана. Кроў жа ва ўсім жывым аднаго, чырвонага, колеру, і мімаволі думаецца зноў і зноў: ці не пракляты ты ўжо на векі вечныя, чалавек, ці не сапраўды першародны грэх на табе.

Яе называлі палескай ластаўкай, светлае і чыстае цуда-дзіця Палесся. Дзяўчынка ў белым на кладачцы цераз ручай. Быў у яе такі фотаздымак. Імкне зайцам, скідвае петлі па зялёным лузе звонкі ручай. А праз яго ад берага да берага цёмная кладачка. I яна на той кладачцы сярод срабрыстай вады ў белай сукенцы, як званочак-рамонак. Скончаны ўніверсітэт, атрыманы дыпломы. Але і без гэтага яна паэтэса ўжо. Не пачаткоўка, а прызнаная, ушанаваная чытачом. Толькі ручай перайсці, з кладачкі на луг крочыць  — усе кветкі будуць каля яе ног.

Не перайшла. Век быў кароткі. Кветкі даводзілася трымаць толькі па святах. Толькі паспела ўсцешыцца Дзяржаўнай прэміяй БССР, выбрацца з напаўскляпення, якога і ўдзень не дасягала сонечнае святло, атрымаць кватэру, адзначыць саракагоддзе  — адляцела ў вечны вырай, у цёплыя краіны палеская ластаўка з восьмага паверха новай кватэры. Перакрыжавала па-зімоваму ўжо настыглае неба летняя ластаўка, што запознена так кінулася ў вырай. Легла на халодную, рана скаваную марозам, родную зямлю. Перад тым як выбухнуць запозненаму хору любові і прызнання, здолела яшчэ падняць галаву, пачула другі ўжо хор і незямныя галасы, да смерці напалохала позіркам ужо адтуль прахожых, што марна бавілі час і нічога не ведалі, нават не здагадваліся, як паміраюць сапраўдныя паэты, сярод якіх пакут і болю яны жывуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x