Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны былі, ёсць, працягваюць быць. Більярдысты, арлы і коршакі, яны працягваюць сваю гульню-паляванне караля Стаха. Яны не ведаюць ні няўчасся, ні даўчасся, таму што самі па-за часам. Іх час заўсёды, у любое надвор’е, у любую пару года. I само паляванне гэтае старое як свет: забіць, звесці са свету творцу, як у свой час метадычна і спакваля звялі са свету таго ж Уладзіміра Караткевіча, каторы апусціў Хрыста на зямлю пад белымі крыламі ў Гародні і сам упаў на зямлю, як падаюць каласы пад сярпом. Звялі са свету, а самі засталіся нябачнымі, не паказаўшы і твару свайго, не запэцкаўшы рук, не праліўшы і кропелькі крыві: памёр сам ва ўласным ложку.

О, гэта вялікае ўмельства так забіваць, змярцвяць і не менш вялікіх заплечных, іменна заплечных спраў майстры дварцовай інтрыгі, знаўцы і празорцы нябачнай механікі ахоўнасці ўстояў сістэмы, якую яны ж самі выпеставалі і запусцілі і сталі прэтэндаваць на ролю Бога на зямлі. Адчулі сябе адзінымі творцамі жыцця. А ўсіх астатніх, хто больш-менш падобны на сапраўднага творцу: ату яго, ату. Уладзімір Караткевіч быў творца. Ён адзін з першых на той жа зямлі пад белымі крыламі паведаў свету аб тым, як самі, застаючыся ў цяні, дзіка могуць паляваць каралі Стахі. I ён жа ўвогуле недзе шмат у чым прадказаў тое дзікае іх паляванне ў кастрычніку 1988 года. Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны.

А пачалося яно... Ці можна назваць дакладную дату факта, падзеі, якія былі і застаюцца вечнымі.

Не памылішся, з чаго ні пачнеш. Кіношнікі, напрыклад, вызначылі сабе кропку адліку музычную. Як грымнуць барабаны, як загучаць фанфары, як пальецца: «Я другой такой страны не знаю...», так і ведай, яны ідуць. Вось з гэтага можам пачаць і мы, таму што ўсе на свеце каралі ў тым, што датычыцца складання сцэнарыяў, даволі прымітыўныя. Без хітрыкаў і мудрагельства і трыццатага кастрычніка яны таксама пачалі з музыкі і ваеннага аркестра.

«Широка страна моя родная... Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек»,  — загрымела і залунала, разляглося па зямлі ў 13.00 ад сумнай брамы ў раёне Маскоўскіх могілак сталіцы Беларусі Мінска. Меркавалася, што песню гэту каля ўвахода на могілкі падхопяць услед за аркестрам камсамольцы, чый дзень нараджэння святкаваўся напярэдадні, а сёння павінен быў працягвацца іх масавым гуляннем у раёне могілак. Так загадзя было абвешчана ў газеце: Маскоўскія могілкі зачынены з нагоды гуляння камсамольцаў.

Але камсамол і камсамольцы, невядома чаму, не пажадалі масава гуляць у адведзеным ім уладамі месцы, хаця на тую хвіліну там знаходзіліся амаль усе камсамольскія правадыры. I масы былі, толькі яны таксама не шпацыравалі і не спяшаліся засведчыць, што гэта масы камсамольскія, для гуляння. Магла быць і яна там, палеская ластаўка. Яна ж была і лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола рэспублікі, а да ўсяго яшчэ  — і песенніцай, звонкагалосай, як і яе маці, і роднае Палессе. Але ў той дзень яна не падхапіла песні, яе не было там, і масы чамусьці не падхапілі бадзёры напеў, не пайшлі за аркестрам.

Не дзеля таго, каб гуляць сярод магіл, выйшлі мінчане, у тым ліку і камсамольцы, у той дзень. Зусім не дзеля гуляння. Невядома, ці даспадобы прыйшлася нябожчыкам музыка часоў іх узлёту, мо і ялеем агарнула і спавіла іх душы, але жывы ў дастатку і працвітанні чыноўнік у тыя хвіліны, відавочна, узвесяліўся, і не выключана, што, пэўна, гатовы быў сам легчы пад гэтую музыку ў магілу. Легчы і паўстаць, адзіна дужасцю духу сарваць века труны  — захінуць мошчы, абрасці сцягамі і заспяваць менавіта тую песню, якую выводзіў аркестр. Народ, тыя ж самыя масы, каторым у той дзень прадвызначана было, згодна сцэнарыю, гуляць і весяліцца, на жаль, класічна зацята маўчаў, зноў жа невядома чаму.

Наогул у той дзень, з самага яго пачатку, замглёнага інеем світанку, пераменна то сонечнага, то хмарнага полудня, было шмат чаго незразумелага, амаль містычнага. Накіраванасць, утаропленасць і адначасова замаруджанасць і затарможанасць была нейкая ў масах, задумлівасць і прасветленасць, і як бы на Бога надзея, таму што некаторыя з іх час ад часу ўскідвалі галовы, пазіралі ў неба і ў твар адно аднаму глядзелі, нібы ўпершыню бачылі перад сабою гэтыя людскія твары. Нешта нараджалася ў той дзень каля гэтай апошняй прыстані зямных чалавечых пакут, штосьці і памірала. I нараджэнне, як і смерць, былі напоўнены патаемнасцю і загадкавасцю.

Духавой музыкі аркестр у горадзе. Ён сёння трохі падобны на каня Пржавальскага, якога выпхнулі з канюшні, заперлі на гарадскі машынны асфальт. Ён заблудзіўся на ім і сканаў, пакінуўшы нам толькі сумны і светлы ўспамін аб сваім гучным і вясёлым іржанні. Але аркестр гэты, што чыгунна чаканіў сваім шэсцем перадзімова ўжо выстуджаны горад, ні ў кога не выклікаў ні цікаўнасці, ні здзіўлення, усмешкі нават, нібы быў складзены са зданяў. Ён іграў, але ў той жа час як бы нема маўчаў. I горад быў немы ўсімі сваімі вуліцамі, акрамя галоўнага Ленінскага праспекта, нібы ў горадзе з’явіўся нябожчык вельмі высокага рангу, катораму па яго становішчы не да твару быў і жалобны марш. Адно толькі гэта і пасавала яму ў яго дзяржаўнасці: «Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек»,— што і іграў аркестр.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x