Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Віктар Казько

ХРОНІКА ДЗЕТДОМАЎСКАГА САДУ

Раман

Падрыхтаванае на падставе: Віктар Казько, Хроніка дзетдомаўскага саду: Раман, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. — 430 с., 4 л. іл.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

У той дзень я выбраў не лепшую дарогу, тую, па якой хадзіў у дзяцінстве. Хто ці што павяло мяне на тыя сцежкі, якія даўно ўжо зараслі і зарубцаваліся? Да гэтага ж я старанна абыходзіў іх. Але тут выйшаў з хаты, нагрузіўся вудамі, спінінгамі, ракалоўкамі, прыжмурыўся, гледзячы на вясенняе сонца, і апамятаўся ўжо ў дзетдомаўскім двары, каля сваіх дубоў. I так хораша стала мне на душы, што я дараваў ім усё: лістапад, доўгія вечары восенню, калі я звычайна пазніўся ў сталовую, магутнасць іх шырокай кроны. Гэта ж колькі лісця яны неслі на сабе і як яно дружна ападала, дзень і ноч. А мне трэба было зграбаць яго да апошняга. Я дараваў і свайму дзетдомаўскаму сябру Мысу Пожні, які каварна падсунуў мне, тады навічку ў дзетдоме, гэты ўчастак з дубамі.

Дырэктар нашага дзіцячага дома быў чалавек ваенны і таму любіў парадак: каб усё было як у танкавых войсках, і кропка, хоць сам служыў у пяхоце-матухне. Ён сам размераў, разбіў тэрыторыю дзіцячага дома на ўчасткі: сто гаўрыкаў, гвардыі радавых, неабучаных — сто ўчасткаў. Мяне на той час яшчэ не было тут, а шапялявы Мыса — Міша Пожня — быў ужо. Яму па жэрабю і пашанцавала на гэтыя дубы, а да мяне яны перайшлі з-за маёй дурасці. Пчалінай радасцю вызвоньвала вясна, калі эвакуатарша Палескага дзетпрыёмніка прывезла мяне сюды. Галапузы Мыса Пожня стаяў дзяжурным на варотах, не адыходзячы ад іх, ён і абдурыў мяне.

— Слямбой,— адразу ж выказаў ён сябе і сваю загану.— Законам забаронена.— I зачыніў перад нашым носам веснічкі.

— Хлопчык, нам у канцылярыю...— пачала было эвакуатарша.

— Законам забаронена, слямбой,— няўмольна адрэзаў Мыса, прыгледзеўся да мяне.— Новенькі?

— Старэнькі,— сказаў я,— але ні разу не пераніцаваны. Усяленскую смазь хочаш?

— Не-е,— Мыса на ўсякі выпадак усё ж адступіў.— Я цасавы, законам забаронена. Так не трэба. Так на так мозна. Памяняць не гледзячы магу. Бас на бас.

— Пакажы свой баш.

— Глядзі,— і Мыса паказаў на дубы.— Харосыя дубы.

— Вялікія.

— Высэзныя. А там во свінюснік...

— Вялікі свінюшнік, харосы,-— усё ж калупнуў я Мысу, але ён як не пачуў мяне.

— Дрэнны, гразны, і парасяты рохкаюць. Мяняем? Я бяру свінюснік, ты — дубы.— Мыса адчыніў веснічкі, і я, не трымаючы ў галаве, у якую багну ўлез, ступіў на дзетдомаўскі падворак, зрабіў усё ж на хаду ўсяленскую смазь Мысу, але так і не зразумеў, чаго ён рагоча, а не кідаецца біцца са мной.

Зразумеў гэта я крыху пазней, калі надышла восень.

А цяпер была вясна, яшчэ пакуль без лістоты на дрэвах, але ўжо з маладою травой, з бухмата-браклымі пупышкамі, мякка-блакітным глыбокім небам, якое і заманіла мяне ў дзяцінства, пад гэтыя дубы, да гэтага старога будынка былой маёй роднай хаты, якую я заўсёды да гэтага старанна абыходзіў, таму што лічыў сябе вінаватым перад ёю. Не здолеў дапамагчы ёй захавацца...

Гэта здарылася неяк вельмі нечакана, як усё на свеце здараецца. Нечакана памёр Мар'ян Іванавіч Знавец, пасярод лета, у ліпені. Я памятаю той дзень, нібыта ён сёння яшчэ доўжыцца.

Да Мар'яна з'ехаліся ўсе яго дзеці, унукі. I ў прасторнай раней хаце — Знавец ды яго жонка — адразу ж зрабілася цесна. Я ж са сваім сынам таксама жыў у той хаце. З дапамогаю Мар'яна і яго жонкі хуценька сабраўся, нагрузіў свае транты ў лодку і па рэчцы Пятлянцы паплыў да дубнякоў, дзе ўжо даўно прымерыўся паставіць палатку, ды ўсё ніяк не наважаўся пакінуць хату, таму што вельмі ж халоднае было тое лета. Бег берагам, праводзіў мяне Мар'янаў сабачка. Барбос, гэта калі мы з ім ладзілі, а калі лад не браў нас — Балбес. Але ўсё ж больш Барбос.

Палатку мы з сынам паставілі на стромым, зарослым асакою беразе, дзе Пятлянка рабіла крук, выгіналася лукам, страляючы ў неба гонкімі асінкамі, каржакаватымі дубамі, і вада ад жоўтага жвіру была мядова-мяккай, напеўна-самотнай. Я ведаў, што песенны сум гэтай вады вельмі даспадобы ляшчам і язюкам, у вірах не зводзіцца язёвая плотка, як з жывіцы і сонца адлітая. Але злавіць такую плотку тым летам мне так і не давялося. Ужо наступным ранкам, росным і халодным, адчуваючы сябе няўтульна і нязвыкла на новым месцы, правалэндаўшыся з паўгадзіны, я толькі-толькі вывудзіў амаль што кілаграмовага ляшча, калі прыбег Гарык, унук Мар'яна, задыханы, моўчкі сеў на кручы. Я адразу ж адчуў: нешта здарылася, але распытваць Гарыка не стаў, падсеў да яго, паспешліва, без радасці зняў ляшча з кручка, пусціў у росную асаку. Было вельмі ціха, зябка, нейкая вінаватая цішыня і прахалода. Яны абвалаквалі цела, і я адчуваў, як увесь напяты ад гэтай цішыні і прахалоды дрыжыць ужо Гарык. I гэтая яго ўзбуджанасць і дрыжыкі перадаліся і мне, нібыта мы зліліся ў нешта адзінае, у той жа час штосьці і перашкаджала гэтаму зліццю. Я прытуліў Гарыка да сябе, абняў яго за плечы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x