Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Віктар Казько

Суд у Слабадзе

Аповесць

Падрыхтаванае на падставе: Віктар Казько, Суд у Слабадзе: Аповесць — Мінск: Сталія, 2002. — 192 с.

ISBN 985-6670-10-1

УДК 882.93

© OCR: Камунікат.org, 2011

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011

I

Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта, які праляцеў над горадам, пэўна, яшчэ цемнатой. Агонь і спёка цяклі на зямлю, і вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай ахутала лес і памчала па зямлі, асляпляючы ўсё на сваім шляху нясцерпнай зыркасцю.

– Што ж гэта такое? Што гэта? – не чуючы свайго голасу, закрычаў Колька, заплюшчыў вочы і выпрастаў перад сабою рукі. – Трымайце, людзі, сонца!

Але вакол было ціха. Горад яшчэ спаў. Калі па-добраму, спаць бы цяпер і Кольку Лецечку, выхаванцу старэйшай групы Слабадзянскага дзіцячага дома. Але не спіцца яму ў гэты ранішні світальны час. Другі тыдзень з дня ў дзень сустракае ён на ганку свайго корпуса ўсход сонца. Дзён дзесяць назад дзетдомаўскі вартаўнік Захар'я Сучок спыніў раптам Лецечку на дарожцы саду, спыніў не воклічам, не паглядам – загадам нейкім тайным, нячутным. Ішлі яны, Захар'я і Лецечка, адной сцежкай, але з розных канцоў саду, сышліся і ўжо разышліся, здаецца. Размінуліся і – абодва як у сцяну ўперліся, быццам для абодвух адразу скончылася дарога: прыпыніліся і павярнуліся абодва адразу, як па загаду, тварам адзін да аднаго. I прагна, са спалохам і дапытлівасцю ўтаропіліся ў вочы адзін аднаму, вышуквалі, разглядвалі адзін у другім штосьці патрэбнае і вядомае толькі ім. Але Лецечка доўга не вытрымаў, а Захар'я глядзеў, глядзеў, а потым абышоў вакол яго і яшчэ раз зазірнуў у вочы і сказаў амаль што весела:

– Э, Лецечка...

Лецечка стрымглоў ад Захар'і, адкуль тае і сілы ўзялося. Забег у ізалятар, на зашчапку зачыніў за сабою дзверы. Хвіліну-другую прыслухоўваўся, ці не лясне па ганку палкай Захар'я, ці не загрукоча ў дзверы сваёй сукаватай смяротнай кульбай. Захар'я за Колькам не пайшоў, але ж пазбавіцца ад яго позірку, ад яго голасу, забыць тую сустрэчу ў садзе Лецечка ўжо не здолеў. I не ведае ён цяпер, ці то падалося яму, надумалася, ці то саснілася, але здаецца, у той жа дзень на той жа сцежцы саду сустрэўся ён яшчэ з Захар'ем. I ўсё было – як і ў першую сустрэчу, як у сне і наяве ў той час. Захар'я абышоў вакол яго, зазірнуў у вочы і сказаў амаль што весела:

– Э, Лецечка, ды ты хутка памрэш...

– Чаму гэта я хутка павінен памерці, Захар'я?

– А я чую, Лецечка, як цябе зямля кліча.

– Гэта яна цябе кліча, Захар'я, ты галасы ўжо блытаеш. Вось як рэзну зараз, дык і дух з цябе вон...

Захар'я пасмяяўся, сур'ёзна, як і ўсё ён рабіў, паварушыў вялізнымі, нібы восеньскія лопухі, збурэлымі вушамі.

– I мяне яна кліча ўжо, твая праўда, Лецечка. Толькі мне на той свет у спасаў дзень. А ты да таго дня не дацягнеш. Пасля Івана Купельніка лажыцца табе.

– Гэта калі ж? – у роспачы спытаў Лецечка дзеда. – Калі гэты Іван Купельнік будзе?

– А хутка і будзе, – ахвотліва павёў гамонку Захар'я. – Калі першыя сунічкі выспеюць, калі першыя грыбкі-каласавікі вытыркнуцца...

– Раніцай ці вечарам? – спыніў яго Лецечка. Ён раптам паверыў Захар'ю, паверыў таму спакою, з якім Захар'я гаварыў пра яго і ўласную смерць. Так спакойна людзі не жартуюць, не хлусяць, так спакойна людзі гавораць толькі праўду. Ён паверыў, што не сон гэта і ніякае не насланнё, а ява ўсё, ява. I жахлівасць напала на Кольку. Патух у вачах ясны дзень, здрыганулася пад нагамі зямля, як усё роўна памёр ужо ён, Колька Лецечка. I здаецца яму – голас Захар'і гучыць ужо для яго з іншага свету:

– Дзяды, як правіла, паміраюць ноччу, каб дзяцей малых не трывожыць, не пужаць іх. А дзеці, дзеці – тыя на ўсходзе сонца...

I вось Лецечка пільнуе сонца. Не хочацца яму паміраць, жудасна паміраць, ведаць пра тое, што ён памрэ на ўсходзе сонца. Сонца ўзыдзе, а цябе ўжо няма, нідзе няма. I жудасна, і жахліва, але і цікаўна яму: як можа сонца з'явіцца, калі яго ўжо няма, калі яно, сонца, для ўсіх? Выходзіць, не для ўсіх? Спяшаецца, бяжыць ад яго сэрца. Яму і самому хочацца ўцячы ад сябе. Але дапытлівасць пераадольвае жах: як, як гэта ён будзе паміраць, знікаць з гэтага свету, як смерць будзе браць яго да сябе? Ці ўбачыць ён яе, што адчуе ў тую хвіліну, што? Як яго жывыя ногі і рукі стануць нежывымі, спруцянеюць? Няўжо чалавек не можа даць рады смерці? Чаму, ну чаму? Ён жа такі, такі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x