Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ты не крыўдуй на мяне, хлопец, не сярчай на мяне, такі я ўжо ўдаўся, сурочлівы і бязглузды... Малы ты яшчэ, малы... А яно, разумееш, да смерці трэба загадзя рыхтавацца. Ад сумы ды ад турмы, гавораць, не заракайся, а ад смерці – не бяжы. I пад зямлёй яна цябе знойдзе, дастане ўсюды. Так стрэнь яе па-людску.

– Як гэта па-людску смерць сустракаць? – здзівіўся Колька. Ён усё яшчэ не хацеў гаварыць з Захар'ем, але і пайсці ад яго не мог. Было ў словах Захар'і штосьці жудаснае, аголена-непрыстойнае, але адначасова гэтай голасцю і непрыстойнасцю і прыцягальнае.

– Як госцю яе, ці што, сустракаць? – дапытваўся Колька, не падымаючы вачэй на Захар'ю, быццам гэта не стары, а сама смерць была перад ім. – Адзежу лепшую даставаць?

– I адзежу, а ты як думаў... Я вось сабе паркалю ўжо прыдбаў белага, тапачкі ўжо ёсць...

Колька паглядзеў на вялізныя, пяцідзесятага памеру, чобаты Захар'і і не ўтрымаўся, крыва ўсміхнуўся: нічога сабе будзе Захар'я на тым свеце ў тапачках.

– Да спасавага дня і на касцюм сабе зараблю. Мо і на сена што-небудзь застанецца.

– А навошта яно, сена? – здзівіўся Колька. – На тым свеце што – таксама каровы ёсць?

– На тым няма, ды на гэтым ёсць, – не крыўдуючы, працягваў Захар'я. – Таму і гавару: загадзя да яе рыхтавацца трэба. I па дому ўсё зрабіць – цябе няма, хто руку прыложыць, – і душу ад усяго лішняга, дробязнага аслабаніць, каб смела ёй у вочы глядзець. Дарога ой далёкая, і зборы не маленькія!

– А дарога сюды адтуль ёсць?

– Мо і ёсць, ды толькі ніхто па ёй яшчэ не хадзіў, ніхто назад не варочаўся.

– Дык і я не пайду туды. Не пайду. – Колька тупнуў нагой, закусіў губу, млосць пайшла па целе, потам пакрыліся пальцы на нагах і руках, ногі і рукі зрабіліся мяккімі, ватнымі, усё роўна як іх пазбавілі касцей, – ссінеў ружовы ранак. I Захар'я страціў сваю надзейнасць і ахоўнасць, перафарбаваўся раптам у сіняе, захістаўся, загойдаўся, як на хвалях.

Колька да крыві прыкусіў губу: хай будзе балюча, ды толькі б не ўбачыў яго слабасці Захар'я, не здагадаўся пра яго хваробу. I Захар'я, як бы нічога і не зразумеў, нічога не ўбачыў, адвёў вочы ад Колькавага твару.

– Пойдзем, хлопча, пойдзем на ганак, пасядзім, пагутарым, млосна мне нешта ад вады, – сказаў Захар'я і амаль пацягнуў Лецечку за сабой. Той ішоў за ім пакорліва, толькі лаяўся:

– Падла ты старая, Захар'я, падла...

– Падла старая, – не супярэчыў, пагаджаўся Захар'я. – Старое, ад яго патыхае...

– Ад добрых малаком патыхае.

– Гэта калі баба, дык ад яе малаком, ды і то калі ў яе дзеці былі. Ад бяздзетнай бабы сукай ужо прэ.

– Ілжэш ты. Ад бабы Зосі...

– Во, у самую кропку. – Захар'я нібы ўбачыў гэтую кропку перад сабой, паказаў на яе пальцам і тупнуў па ёй чобатам.

– Ілжэш, ілжэш ты, Захар'я, нагаворваеш усё. Малаком пахне ад бабы Зосі. А ад цябе... У цябе дзеці былі?

– Пэўна былі... – Захар'я ўздыхнуў. – Няма ў мяне дзяцей, Лецечка. Адзін я на белым свеце. Сучок і ёсць Сучок.

– Вось таму ты і падла, – сказаў Колька. – Дзяцей у цябе не было. Навошта ты мне ўсё пра смерць, пра смерць гаворыш? Я і без цябе ведаю, што хутка памру... На світанку памру. Ведаю, але ведаць не хачу. А ты мне... Не было ў цябе дзяцей, Сучок! – сказаў, быццам палкай аперазаў, і Захар'я на гэтых яго словах угнуўся, як ад удару.

– Былі ў мяне дзеці, поўна хата, – з дакорам неўзабаве загаварыў Захар'я, калі яны ўжо сядзелі на ганку і хвароба ўжо адпускала Кольку. – Поўна хата, адзін мо і лішні, ды толькі не згадаць – каторы... Бялявыя, пад цябе, вушастыя, у мяне, і малаком пахлі – у бабу... Пахлі малаком, як цуцыкі...

– Куды ж яны дзеліся, дзеці твае?

– А вось у гэту ноч усе і сканалі... Вушастыя, бялявыя, малочныя... Не, не сёння ў гэту, а даўно, у вайну яшчэ. Таксама на Івана Купельніка ноч была. Пагарэлі Сучкі.

Вёска наша Сучок згарэла, і людзі ў ёй таксама ўсе Сучкамі празываліся – і ўсе згарэлі. Выпаўзлі з таго купальскага агню, як ваўкалюгі, адзін я ды суседка... Жывём з ёй з той пары... А дзяцей ні ў яе, ні ў мяне, ні ў нас – няма... I не спаў я сёння, Лецечка, галавы не прыхіляў. – Сучок змоўк, устаў і пайшоў у бок саду. I ў яго пакатых плячах, у схіленай да грудзей галаве, ва ўсёй абмяклай, як вываранай, постаці не было больш той сілы, якая так злавала Лецечку. I Лецечка канчаткова паверыў ужо, што не хлусіць, не маніць Сучок, калі гаворыць пра голас з таго свету. Кліча, кліча Сучка зямля, з таго яшчэ даўняга купальскага агню павінен ён чуць галасы. I яго, Колькі Лецечкі, голас.

Але паміраць Лецечка не збіраецца. Без бойкі не дасца ён смерці. Трэба, ён будзе дзень і ноч сядзець на ганку і пільнаваць сонца, каб смерць на ўсходзе не прыхапіла яго сонным. Жыць ён хоча, жыць. Ён толькі што скончыў дзесяць класаў, толькі наладзіўся жыць, і жыць доўга. Не за аднаго сябе, а за ўсіх. За бацьку, за матку, за дзяцей Сучковых, за самога Сучка...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x