Віктар Шалкевіч - Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шалкевіч - Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну – Вялікае Княства Літоўскае… Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас…

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Віктар Шалкевіч

Мястэчка G… …і ваколіцы…

Дзевятнаццаць апавяданняў і п’еса

Z Wilna przeskoczyі do Grodna, tego brudnego, żydowskiego Grodna, w którego rynsztokach jak w zasmolonym szkle przeglądały się kamieniczki dawnych lat.

Jуzef Mackiewicz. «Na S.W.1» Dzieіa, tom 12, s. 245

© Шалкевіч В., 2012

© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2012

© ПУП «Кнігазбор», 2012

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Мястэчка G

Мястэчка стаяла на рацэ, якая спрадвеку цякла ў Балтыйскае мора. Мора было далёка, а як выглядала – чорт яго ведае – ніхто не ўяўляў і не бачыў… Можа, дзяды і прадзеды калісь…

Пра раку спяваліся розныя інтымна-лірычныя і ваенна-патрыятычныя песні, у якіх яна абвяшчалася ледзь што не фарпостам усходняй візантыйскай цывілізацыі, Кронанам і Барысфенам, крыніцай ісцінна-сапраўднай Веры і Бацькам усіх людзей, жывучых на яе левым і правым берагах, хаця якраз бацьку яна меней за ўсё прыпамінала, была рака не вельмі вялікая, нячысценькая, у некаторых месцах, дзе з іржавых трубаў у яе ўліваліся падазронага колеру вадкасці, увогуле нагадвала падручнік па хіміі для сёмага класа, а ўлетку, калі мялела, усялякая адважная варона каб схацела, то перайшла б яе пехатою… А калісьці, кажуць, па ёй сунуліся цяжкія віціны ці лайбы з таварамі аж у міфічную Усходнюю Прусію, альбо з самога Кіева даплывалі да тутэйшага замка на горцы чаўны з рознымі легендарнымі рускімі князямі і цівунамі…

Мелася ў мястэчку некалькі рухлівых вуліцаў, парa вышэйшых вучэбных установаў, медыцынскіх і сельскагаспадарчых, пара абавязковых савецкіх помнікаў правадырам і паходням нацыі, адзін з іх, бюст заснавальніка тутэйшай літаратуры, каторы стаяў ля сценаў мясцовага ўніверсітэта, быў вечна метка і густа загаджаны несвядомымі непісьменнымі птушкамі… Былі ў мястэчку чатыры прыгожыя сярэднявечныя касцёлы з кляштарамі і некалькі цэркваў, адна царква – ну вельмі старажытная, дакладней, тое, што ад яе засталося… Сінагогі, зразумела, таксама, і кірха лютэранская, і спешна набудаваныя напачатку дзевяностых на замежныя грошы не надта файныя малітоўныя баптысцкія дамы… І было некалькі музеяў і чатыры мастацкія галерэі, два прафесійныя тэатры, два кансулаты – польскі і літоўскі, польскі на вуліцы гарачага прыяцеля ўсіх шляхціцаў таварыша Будзённага, а літоўскі – на вуліцы пралетарскага пісьменніцкага генія Максіма Горкага, была філармонія і палацы розных культураў – тэкстыльнай, тонкасуконнай, чырвонаармейскай, хімічнай, будаўнічай, гарадской і раённай, былі аўтобусы і тралейбусы – трамваяў не было ніколі, бо інакш мястэчка сталася б Віцебскам і ў ім пачалі б нараджацца сотнямі і тысячамі Юдалі Пэны і Маркі Шагалы, былі два вакзалы – чыгуначны і аўтобусны, а перад імі заўсёды столькі таксовак, што, здавалася, адныя таксісты, каб не скіснуць ад нуды, проста вазілі другіх таксістаў, быў нават аэрапорт, з якога перыядычна то лёталі, то не лёталі дробныя самалёцікі ў недалёкі Калінінград ці далёкую Маскву, была мытня, скуль грамадзяне стартавалі на гандаль у блізкую Польшчу, нашпігаваныя смярдзючымі тытунёвымі вырабамі мясцовай (былой) фабрыкі Шарашэўскага, як эстонская каўбаса – салам, а самі мытнікі, здаецца, ледзь не выварочвалі сабе сківіцы ад асуджанасці і аднастайнасці сваёй штодзённай няхітрай працы – праверыць і пусціць туды – праверыць і пусціць назад, туды – назад, туды – назад… Трапляліся ім часам ці нахабныя пачаткоўцы-кантрабандысты, ці барацьбіты з законна абраным канстытуцыйным ладам – тады прыходзілася ўжываць суворую дзягу айчыннага заканадаўства, адбіраючы забароненае да ўвозу нашмат таннейшае за айчыннае сырое мяса ці сала альбо літаратуру і іншыя нехарошыя матэрыялы, якія зневажалі гонар і годнасць першай асобы ў дзяржаве. Але гэта здаралася не вельмі часта – які неразумны будзе перці праз мяжу небяспечную кнігу, калі ўсё зараз можна знайсці ў Інтэрнэце… Стаяла калісь у мястэчку нават ратуша на Высокім рын ку, што яскрава магло б засведчыць сённяшнім месцічам дый нешматлікім покуль гасцям аб старадаўнасці і высакароднасці паходжання G., толькі ж ратушу па вайне разабралі, падмуркі пазалівалі асфальтам – і як бы яе не было, і магдэбургскага права не было, і нічога не было… Процьма існавала ў мястэчку чыноўнікаў, абласных, раённых і гарадскіх, былых камсамольцаў і сяброў КПСС; гарадскія і абласныя сядзелі амаль вокны ў вокны – адныя па правую руку Леніна, другія – за яго плячыма, ці, каб да канца быць дакладным, за сракай правадыра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x