Віктар Шалкевіч - Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шалкевіч - Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну – Вялікае Княства Літоўскае… Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас…

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Чыноўнікі – і тыя, і тыя, і тыя – баяліся вельмі трох рэчаў: звальнення з працы, магчымага далейшага часовага арышту і – самае страшнае – нечаканай Смерці на аўтобусным прыпынку, таму што Смерць звыкла адразу надыходзіла за першым і другім; уладкавацца куды працаваць на іншую пасаду было амаль немагчыма, і прыходзілася цэлае жыццё па-мастацку гнуцца і падладжвацца пад чарговую грамадска-палітычную сітуацыю альбо прывезенага з Мінска ці Магілёва начальніка, каб даседзець да пенсіі. Ці кралі чыноўнікі і ці бралі хабар – пытанне, на якое магла, каб вельмі схацела адказаць, пракуратура – хутчэй за ўсё так, ды ясна, што так, толькі дурны не браў, а як жа, аб гэтым нават у газетах пісалі – кралі яны і бралі, і так часам адчайна, як быццам не было ні Бога, ні сумлення, ні бацькоў, якія павінныя былі іх выхаваць на нармальных людзей, толькі ж гэтых грошай няможна было нідзе выкарыстаць – ані яхты на іх купіць, ані васьміпавярховай вілы збудаваць, таму і ляжалі яны гадамі, незапатрабаваныя, закручаныя ў цёмна-сіні цэлафанавы пакет з надпісам «Торговый дом Неман», пад адмысловаю плыткаю-схоўкаю за ўнітазам у туалеце…

Вельмі многа з’яўлялася на цэнтральных вуліцах чыноўнікаў у абед, паміж трынаццатай і чатырнаццатай гадзінамі – усялякіх там Марыяў Міхайлаўнаў і Барысаў Мікалаевічаў, – і, адначасова з імі, вар’ятаў, але да вар’ятаў усе жыхары мястэчка прызвычаіліся і не звярталі на іх увагі. Вар’яты даўно ўпісаліся ў краявід, боўталіся, неахайна апранутыя, па вуліцах, базарах і крамах, ездзілі ў аўтобусах, не плоцячы за праезд, там жа агітавалі за Ісуса Хрыста, блытана называючы яго то Сынам Божым, то Святым Духам, а дзесяць запаведзяў – канспектам, які Бог уручыў Майсею. Вар’яты спрабавалі пераракацца з запісаным голасам дыктара, які па-вясковаму, выквакваючы галосныя гукі, аб’яўляў наступны прыпынак, ці стаялі каля дзвярэй аблвыканкама, здзекліва пытаючы ў кожнага адтуль выходзячага: «Чаму ты не ў камеры?», і асабліва ўжо нічым не адрозніваліся ад людзей пакуль нармальных; вар’яты калолі вочы толькі прыездным, якія не хавалі свайго здзіўлення іх колькасцю і насычанасцю на квадратны кіламетр і каментавалі ўголас: «Такое прыгожае мястэчка… і столькі дурных!»

Вар’яты былі розныя – і камуністычнага накірунку, і рэлігійна арыентаваныя, і сексуальна заклапочаныя, і нацыянальна афарбаваныя вар’яты-радыкалы, і вар’яты дэмакратычныя – дэмавар’яты – апошніх было ці не найбольш, у асноўным выкладчыкаў мясцовых вышэйшых установаў – спітых і спрацаваных парабкаў ад айчыннай адукацыі, філолагаў, гісторыкаў ці медыкаў, але самую вялікую пагрозу вар’яты ўяўлялі пад весну, калі іх хвароба традыцыйна абвастралася, ці калі збіраліся разам пасля якога вялікага напаўафіцыйнага свята альбо нефармальнага мітынгу апазіцыі альбо на чарговыя інтэлігенцкія пасядзелкі ў нячыстай халоднай зале ў сутарэннях былых складоў тытунёвай фабрыкі – яны тады страшэнна лямантавалі, крычалі і з усімі спрачаліся, запырскваючы ўласнаю слінаю ці то аслізлыя сцены ў будынку, ці то парэшткі старажытных вулічных камянёў, ці то вышараваны сотнямі ног лінолеум на малюпасенькай кухні ва ўласнай кватэры-хрушчоўцы…

Зачапілася ў свой час і абцёрлася аб мястэчка колькі там вядомых мастакоў, неблагіх пісьменнікаў і вартых паэтаў, нават з два ці тры тутэйшыя класікі, выдатных музыкаў, аднойчы сам маэстра Святаслаў Рыхтэр, а потым Андрэс Мустанэн са сваім «Хортус музікус» па-майстэрску ўпрыгожылі шыкоўным выступам сцэну аднаго з палацаў культуры, а два рыма-каталіцкія святыя – святы Казімір Ягелончык і святы Максімілян Марыя Кольбэ – колісь штодня хадзілі па местачковых вуліцах як звыклыя шэрыя пярэхадні, і ніхто нават і меркаваць не мог, КІМ яны потым стануць… Але гэта было калісьці, ой калісьці… а зараз… Словам, мястэчка было маленькае, беднае… Стаяла на рацэ… Заносіла сюды часам адно закадаваных ад алкагалізму колішніх СССРаўскіх збяднелых зорак пакрыўляцца пад уласную фанаграму ў збудаваным на былым жыдоўскім могільніку Лядовым палацы, ці сквапных да грошай маскоўскіх артыстаў з лёгка распазнавальнымі серыяльнымі мордамі, ці пачынаючых склізкую спявацкую кар’еру айчынных Жанэтаў, Гюнэшаў, Пятроў, Тодараў ды Лявонаў…

Жылі-дажывалі тут свой век шматлікія вайсковыя пенсіянеры, прывабленыя ў свой час ціхасцю і зялёнасцю гарадка і анацыяналістычнасцю мясцовага паспольства, співаліся і дагаралі самотныя ўдаўцы, а насупраць, дзверы ў дзверы з імі на адной лесвічнай пляцоўцы, жылі жанчыны без мужоў, іх, па статыстыцы, было ажно восем на аднаго самага захудалага і горшага бедалагу, асвойваліся з мясцовымі абставінамі экзатычныя кітайцы і в’етнамцы, лівійцы і жменя асобаў каўказскай нацыянальнасці, паадчыняўшы сумнеўныя рэстараны і кавярні, і існавалі ўсе тутнароджаныя, тыя, хто ў свой час не адчуў, што можна было кудысьці ўцякаць – у Еўропу ці на Усход, а потым ужо было позна, потым толькі трэба было махнуць рукою на свой лёс і пацешыць сябе самога: «А, неяк выкруцімся, да пенсіі дацягнем, павінен і тут жа нехта хадзіць па вуліцах, а там, як трэба, то на плячах занясуць…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x