Віктар Шалкевіч - Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шалкевіч - Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну – Вялікае Княства Літоўскае… Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас…

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І толькі ў іхнім бізнесе нешта акрэсленае наладжвалася, капейка склёпвалася, як на іх кідаліся, як на грушу, трасці і прыціскаць, свае ж уласныя суседзі-хрысціяне, учарашнія сябры, і так, на жаль, было, пачынаючы ад караля і вялікага князя Аляксандра, і за цара Мікалая, было ў 1935 годзе пры Другой Рэчы Паспалітай, а праз чатыры гады прыперліся першыя Саветы з Усходу, а праз два гады немцы з Захаду, і спярша Саветы загадалі гандлю доўга жыць, а потым усіх жыдкоў немцы змарнавалі ў гета – от табе і на! А схаваных імі кладаў ці скарбаў ніхто з мясцовых жыхароў ніколі не знаходзіў, як быццам не было іх – ну і ўсё!

Не было дык не было, а толькі аднойчы, калі рабочыя разбіралі стары будынак на вуліцы Карла Маркса і не паспелі раскідаць кафельную печку-галандку, то калі прыйшлі на наступны дзень – з печкі нехта ўжо павыбіваў кафлі, павымаў цэглы і НЕШТА з сабой прыхапіў, бо ляжала на бруднай падлозе бляшаная вялікая скрынка з-пад гарбаты, ясна, што пустая, і толькі…

Пра Ленінаў і Сталінаў

Бьют часы двенадцать раз —

Сталин думает о нас! —

гэтымі словамі пачынаўся верш, які мой брат Стась чытаў на вечары ў школе.

Ленин родился в апреле,

Когда расцветает земля,

Когда позабыты метели

И в рощах цветут тополя, —

а гэтымі словамі пачынаўся верш, каторы ўжо я чытаў на школьным конкурсе, прысвечаным стагоддзю з дня нараджэння Правадыра.

З вышэй згаданымі асобамі мястэчка нашае G. аніякімі вузамі звязанае не было. Ані Ільіч, ані Вісарыёнавіч ніколі не паставілі бота ці чаравіка на слаўныя g…скія ходнікі, таксама ніхто з тутэйшых жыхароў з імі за руку не вітаўся, не меў такога шчасця… Знаходзіліся, праўда, напрыканцы дваццатага стагоддзя людзі далёка не маладыя, якія, тым не менш, бессаромна лыгалі, распавядаючы байкі пра тое, што нібы «…стаю я, гэта, браток ты мой, на варце ў Смольным (Зімовым палацы, Крамлі – не памятаю дакладна…), а тут валяць яны каля мяне, Ленін са Сталінам, як жывыя, адзін з другім, абняўшыся, як браты, а я ў мэтры каля іх стаю…». Байку гэтую я на ўласныя вушы чуў ад нейкага старога, засморканага дзеда ў гумовых ботах, бедна апранутага, марнага, адным словам, дзеда. Відаць, ідэю пра стаянне ў каравуле дзеду падкінулі ягоныя больш адукаваныя дзеці альбо кан’юнктурныя ўнукі, каторыя мелі надзею, што дзедавыя расповеды дапамогуць нейкім чынам фінансава падправіць у лепшы бок цяжкае агульнасямейнае становішча. Але дзед пра сустрэчу з выдатнымі бальшавікамі так паскудна і малаўпэўнена распавядаў, што яму не верыў ніхто нідзе, нават, відаць, і ва ўладных калідорах, тым больш што мода на ленінскія ідэалы паволі праходзіла, носьбітаў і прапаведнікаў рабілася з кожным годам меней і меней, дзякаваць Богу, і толькі рэдкія зацятыя старыя камунякі, падобныя на класічных галівудскіх упыроў, прыносілі на дзень нараджэння пад нос бронзаваму Ільічу бедныя танныя чырвоныя гваздзікі і брыдкія вянкі з самае ніжняе паліцы крамы рытуальных вырабаў.

Пра правадыроў наш працоўны местачковы народ у шырокай масе сваёй мала што ведаў і чуў, таму што да 1939 года жыў на тэрыторыі, часова занятай белапольскімі інтэрвентамі, як пісалася ў палітычнай літаратуры. Свабода прыпёрлася да яго з Усходу ў другой палове верасня 1939 года, і, як неад’емныя сімвалы шчасця і дабрабыту, разам з ёй, апрача «варанкоў» і начальнікаў, прывандравалі на галоўныя плошчы гарадоў і мястэчак мастацкія ўвасабленні гэнае свабоды ў выглядзе помнікаў Леніну і Сталіну, але толькі на пэўны час, да прыйсця немцаў, а потым тыя, калі прыйшлі, прымусілі мясцовых жыдкоў з толькі што зарганізаванага гета гэтыя творы высокага мастацтва знішчыць. Бедная Савецкая ўлада вечна падвойна мусіла фінансаваць свае эстэтычна-прапагандысцкія манументальныя праекты.

Другі раз Леніны і Сталіны прытэпалі ў нашыя мясціны ўжо на час даўжэйшы пасля сканчэння Другой сусветнай вайны ў выглядзе трошкі лепшых бронзавых, адносна неблагіх гранітных і большасці дрэнных гіпсавых копіяў – чым далей ад мястэчка G., тым горшая копія. Напрыклад, у раённым мястэчку S., што прытулілася да ўскрайку Белавежскае пушчы, Ленін тварам увогуле нагадваў мангола-татарскага захопніка – скулы як апалонікі, вузкія шчыліністыя вочы, разяўлены рот – агідны, словам, як чорт!!!

Тым не менш Уладзімір Ільіч лічыўся ў прагрэсіўным свеце непадважальным аўтарытэтам, і была дамова ўва ўсіх бальшавікоў: што б там ні рабілася, але муміі ягонай у Маўзалеі ніколі не зачапаць і дрэннага з ім і яго спадчынай не рабіць. А вось з парэшткамі Іосіфа Вісарыёнавіча пасля ягонае смерці і легендарнага дваццатага з’езда КПСС пачаліся акрэсленыя праблемы. Высветлілася, што ўжо не такі ён быў харошы, мудры і бяскрыўдны, таму спярша ягоную мумію цішком вынеслі з Маўзалея, і, абадраўшы залатыя пагоны і гузікі з мундзіра, закапалі ля Крамлёўскай сцяны, а потым пачаліся прыбіранні шматлікіх помнікаў, і ў нашых краях таксама…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x