Віктар Шалкевіч - Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шалкевіч - Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну – Вялікае Княства Літоўскае… Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас…

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Байкі пра таямніцы, страхі, падземныя хады, жыдоўскае золата і старажытныя G…скія скарбы…

…І адразу ўва ўсіх пачынаюць загарацца вочы, і ўспамінаюцца старазапаветныя легенды накшталт той, што аднойчы малыя дзеці, гуляючы на горцы каля Старога замка, ўлезлі ў нейкую нару, а нара гэтая была не нарой, а толькі падземным ходам, і ішлі дзеці па ім з гадзіну якую, натыкаючыся на куфры з золатам і срэбрам, на шкілеты з мячамі і ў латах, на чарапы і косці, сыпаўся на іх са шчылінаў пясок – страху набраліся на ўсё жыццё, а выйшаўшы з нары, апынуліся на супрацьлеглым беразе Нёмана, акурат паміж домам пробашча Францішканаў і касцельнаю брамаю. І колькі яны ні шукалі гэтае нары на другі дзень, нават з бацькамі, а болей ужо знайсці не маглі. З таго падарожжа засталіся толькі гэтыя ўспаміны і нейкая вельмі старажытная капейчына, якую адзін з дзяцей здагадаўся заціснуць у потнай далоньцы і вынесці на свет Божы, праўда, ён яе нікому не паказваў, а потым яна згубілася…

А вось шляхецкая сям’я О’Брыен дэ Ласі, перад тым як уцячы ад Саветаў у верасні 1939 года, усе свае радзінныя скарбы запакавала ў куфар і закапала пад старою таполяю каля стаўка, а калі праз многа год малодшая дачка прыехала з Аргенціны сюды, то на месцы таполі стаяла пяціпавярховая хрушчоўка… І малодшая дачка, крыва ўсміхнуўшыся, сказала, што таму экскаватаршчыку, які капаў катлаван пад дом, вельмі пашанцавала…

…А старыя людзі распавядалі, што закрыстыян з Фары Алойзы Камяга, калі быў яшчэ ў кавалерскім стане, аднойчы па нейкіх касцельных справах пайшоў у капліцу Маці Божае Кангрэгацкае, глянуў – ажно акурат каля алтара прасела каменная падлога. Крануў закрыстыян рукою камяні, а тыя і праваліліся. Пасвяціў Алойзы ліхтарыкам – а там глыбокая цёмная мураваная яміна, відаць, што падземны ход, і нешта блішчыць на дне…

…А Марыся Маліноўская з Падкрыжакаў бачыла, казалі, апоўначы каля крыжа на раздарожжы нейкага дзіўна апранутага пана, пан у яе папытаў па-польску, як дайсці да карчмы «Раскоша», Марыся перажагналася – і пан прапаў! А як паказалі ёй дзеці малюнак з энцыклапедыі, то пазнала Марыся ў пане памерлага пад канец васямнаццатага стагоддзя падскарбія надворнага літоўскага графа Антонія Тызенгаўза…

…А дырэктар гісторыка-археалагічнага музея знаходзіў штораніцы ў пакоі, дзе дакончыў жыццё Стэфан Баторый, пустыя пляшкі з-пад чырвонага венгерскага віна «Кекфранкош», і што хочаш, тое пра гэта і думай… …А Зыгмунт Гумянюк з Пярэселкі ўвосень п’яны ўваліўся ў нейкую шчыліну на Нававіленскай, а вылез з гэтае шчыліны ажно на Дзевятоўцы, ля ветэрынарнай лякарні, дзе здаровіць коцікаў і сабак добры доктар Вераб’ёў…

…А Саша Сурык з Гнойнікаў разам з Вовікам Кіслым прапалі аднойчы з горада на тры дні, а калі вярнуліся, то іх ніхто не пазнаў…

Такіх гісторыяў старыя людзі вам могуць нараспавядаць мех з кошыкам, толькі закрыстыян Алойзы Камяга падумае і скажа, што нічога такога не было на яго памяці, колькі ён ходзіць у Кангрэгацкую капліцу… А калі жывуць на Пярэселцы Гуменюкі, то пайдзіце і папытайце – няма між імі аніякага Зыгмунда, і не было ніколі… як і Маліноўскіх у Падкрыжаках – ну смех, дый годзе!!!

І ўвогуле, шаноўныя чытачы, мястэчка нашае беднае, малое, глыбока канфесійнае, якія падземныя хады, якія Тызенгаўзы пад крыжамі, якія скарбы, хопіць ужо гэтай монтэкрыстаўшчыны! Большасць людзей тут спрадвеку ўласнымі мазалямі штодзённа зарабляла цяжкі грош на кавалак хлеба, а ўжо брыльянты і куфры з золатам – скуль ім узяцца, скажэце мне?

Ну добра, можаце пачаць спрачацца вы, беднае яно, малое, яшчэ там штосьці… Але ж не могуць усе месцічы быць беднымі – хтосьці ж, хоць адзін, мусіў быць багатым, тым больш што ізраэлітаў у нас жыло ці не столькі, колькі каталікоў і праваслаўных разам, а яны, ізраэліты, людзі дасведчаныя, умелі зарабляць на рублі сто рублёў, а на тысячы – мільён. Куды гэтыя сотні і мільёны падзеліся?

Ды не, адкажу я вам – гэта ўсё таксама праўда, як у рэшаце вада! Большасць нашых жыдочкаў ледзь-ледзь дацягвала ад шостага да дваццаць першага, гандлюючы селядцамі з бочкі ці абаранкамі-байгелямі паштучна, так вось яны і мыкаліся з гэтымі селядцамі і абаранкамі ад трынаццатага стагоддзя па нашай зямлі, і не надта, ах, салодкім было іх жыццё, як гэта іншым здавалася, і не было ім чаго асабліва закопваць у глебу, гандлюючы такім таварам… І колькі, пагляньце, у нашым слаўным G. адбылося падзеяў за няпоўную тысячу год існавання – то літвіны дамовіліся з Каронаю і разам адлупцавалі крыжакоў, то вялікія князі і каралі гасцявалі і жылі ў двух замках – спярша Старым, потым Новым, то шляхта збіралася на розныя паспалітыя рушэнні, сеймы і сеймікі, то грамадзяне Рэчы Паспалітай і шведы, французы і рускія, казакі Хмяльніцкага і крымскія татары, прусы і няведама якая навалач узаемна ганяліся адныя за другімі па нашай зямлі з Усходу на Захад і наадварот, і мардавалі, мардавалі, мардавалі адзін аднаго, і палілі, і знішчалі, і рабавалі, і гвалцілі, і ўсё валілася, гарэла і рушылася, – а ціхія ўпартыя жыдкі, цярпліва перачакаўшы найгоршае – мор, пажары ці вайну, выбіраліся з-пад руінаў, бралі ў рукі ацалелую вязку абаранкаў альбо латок з селядцамі і паволі распачыналі свой няхітры гандаль ад пачатку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x