Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
.. над усім ён, чалавек. А над смерцю хто ён? Смерць над ім. Навошта тады яму ўся яго моц. Сабаку тады яе... пад гэтае самае месца... як гэта могуць памерці вочы і не ўбачыць больш свету... А мозг, кажуць, яшчэ пасля смерці чалавека жыве тры дні. Гэта ж ён будзе ўжо ў дамавіне, павязуць яго на могілкі, а ён будзе ўсё чуць, адчуваць, разумець. Усё-ўсё. Толькі ніколі-ніколі і нікому-нікому нічога не раскажа аб гэтым... Не верыцца ў гэта, не, не верыцца... А можа, яму ўсё ж пашанцуе і ён перахітрыць смерць. Не хоча ён па-сапраўднаму і назаўсёды паміраць. Мо можна памерці і зноў ажыць? Есць на свеце, здараюцца цуды на свеце. Свет вялікі, чаго толькі на ім няма. А добра б было памерці і зноў ажыць. Паглядзець, як будуць па табе плакаць, як будзе сумаваць па табе Лена, што будуць гаварыць Козел, Дзыбаты. I толькі яны адгавораць, толькі труну забіваць, а ты вазьмі і ўстань. Што тады пачнецца, што будзе...

Сонца на небе ўжо няма. Няма сонца. Колька вобмацкам, вочы заплюшчаны, сыходзіць з ганка, каб апошні раз паглядзець на зямлю, дзетдом і тое запаветнае за белай фіранкай акно і развітацца з усім гэтым назаўсёды.

Гэтае кароткае і прыглушанае «назаўсёды», як палкай, аперазала яго па спіне.

– Ілжэш ты, Захар'я, чуеш, ілжэш ты ўсё, Захар'я! – крыкнуў ён і адплюшчыў вочы. Але яшчэ да таго, як Лецечка адплюшчыў іх, ён паспеў глытнуць, хапіць усім целам ранішняга, яшчэ духмянага паветра і ў гэтым, з волкім водарам, паветры адчуць пахі зямлі і вады: рыбы, што нагульвае цяпер у сажалцы бадзёрасць, яблыкаў, якія дыхаюць, струменяць у гэты час світанкам і сонцам, водар далёкіх суніц і такіх жа далёкіх грыбкоў-каласавікоў, што падымаюць насустрач раніцы галаву. Прываблівую духмянасць жыцця і сваю ўласную прысутнасць у гэтым жыцці. А першае, што ён згледзеў, – гэта яблыкі, якія весела вылупіліся з каляных лісцяў, счырванелі ад празмернасці святла і соку, ад прагі святла.

А сонца ляжала ў сажалцы, ля ног Лецечкі. Сонца купалася, умывалася вадой. I сажалка была ўся ружовая і прамяніста-залатая, аголеная. Сонца раздзела яе, высвеціла да апошняй пясчынкі на дне. На дне разгублена і ў той жа час радасна мітусіліся маляўкі, шчыпалі сонца за яго ружовыя бакі, а рыбы большыя смакталі сонца, як бабулькі смокчуць мякіш, усміхаліся бяззубымі зяпамі, краталі плаўнікамі, каламуцілі ваду і пясок і асалавела паглядвалі на Лецечку пукатымі вачыма; і самая вялізная рыба ўжо брала сонца на буксір, чапляла яго, як крукам, гарбатым плаўніком і цягнула яго за сабой у самую цемру, углыб.

Лецечка зірнуў на неба – там таксама было ўжо сонца. Не згінула сонца, адгарадзілася ад неба блакітным абручом. Абруч гэты імкліва павялічваўся, уцягваў, паглынаў ружовасць. I вось ужо па гэтым блакіце ў бяздонні неба весела віруюць ластаўкі, бестурботна пастрэльваюць вусікамі хвастоў, нібыта падсаджваюць сонца на неба, падштурхоўваюць, збіраюць у шлях-дарогу дзень.

– Ты чаго гэта мяне клікаў, Лецечка-Ліхалецечка?

Перад Лецечкам, абапёршыея на кіёк, стаяў Захар'я, стаяў трывала, быццам яго адлілі з бронзы. Так застыгла-нерухома было ўсё ў ім, такі моцны быў ён, засцерагальна-руды, ахоўна-зялёны, у вайсковых, камандзірскіх, рудых ялавых ботах, у вайсковым, салдацкім галіфэ, у салдацкім бушлаце і салдацкай гімнасцёрцы, у цывільнай, але салдацкага колеру вушанцы. Твар, рукі, якія супакоіліся на кійку, цела, грудзі, якія выпіралі з-пад зашпіленай на паўтара гузіка гімнасцёркі, былі таксама таго ж ахоўна-засцерагальнага колеру. I ўсё трывалае, маслакаватае, нават твар без адзінай маршчыны. Сонца ў сажалцы, быццам у нечаканым з'яўленні Захар'і было штосьці нежаданае, непатрэбнае, пачало імкліва драбніцца, гаснуць.

– Так чаго ты мяне клікаў, Лецечка-Ліхалецечка? – паўтарыў Захар'я.

– А я цябе не клікаў, ты сам прыпёрся, – адказаў Лецечка.

– Як гэта не клікаў, як гэта не клікаў? Я ў будане толькі наладзіўся сон паглядзець, галосіць хтосьці: «Захар'я, Захар'я...»

– То зямля галасіла, – сказаў Лецечка не без хітрыкаў, сказаў і ўскінуў вочы на Захар'ю: як той успрыме гэтыя яго словы, ці сустракаліся яны другі раз на сцежцы ў садзе, ці была паміж імі размова, ці ўсё ён, Лецечка, як заўсёды, прыдумаў. Шмат, вельмі шмат чаго залежала цяпер ад таго, што адкажа Захар'я. А Захар'я памыляў губамі, азірнуўся, нібыта побач быў хтосьці яшчэ з імі, трэці, хітнуў галавой:

– Мо і зямля галасіла, мо і твая праўда... А ты што ні свет ні зара падхапіўся?

Лецечка змоўчаў, у яго прапала ахвота гаварыць з Захар'ем: жах, які адсланіўся з усходам сонца, з надыходам дня, зноў апанаваў Лецечку. Захар'я, як зразумеў яго, загаварыў ласкава:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x